БЕСАЎСКАЯ МІСТЭРЫЯ
Уінфармацыйнай прасторы паляцела:
“Капсулузь зямлёй з магілы беларускага паэтаМаксіма Багдановіча заклалі ў менскімправаслаўным храме Ўсіх сьвятых 9 сьнежня– у дзень 125-годзьдзя з нараджэньняпаэта. На цырымоніі намесьніцапрэм’ер-міністра Натальля Качанавазачытала вітаньне ад АляксандраЛукашэнкі. Міністар культуры БарысСьвятлоў назваў захаваньне зямлівыкананьнем волі Багдановіча”.
Крыніца:http://www.svaboda.org/a/28165638.html
Названыяасобы – расейскія кадры, прызначаныяантыбеларускім рэжымам, ганіцелібеларушчыны.
Штотам зачытвала лукашыстоўская чыноўніца,чыё “вітаньне”? Усе яны разам з сваімгалоўным начальнікам выконваюць загадыМасквы па зьнішчэньню беларускай мовы,культуры і традыцыі. Аіхні мінкульт яшчэ згадвае пра нейкую“волю”.
Камандваўпарадам сумнавядомы бацюшка Кранік,разанскі праваслаўны канторскіфункцыянер, спэцпрадстаўнік РПЦ уРэспубліцы Беларусь Той самы, што абяцаўспяпяліць ўсю планэту расейскім “мірныматамам” і ядзерный вайной. Гэтамутаксама лепш было б не набліжацца дасьвятых магіл.
“Капсулу”несьлі вайскоўцы ў брыдкіх савецкіхфуражках-патэльнях. Пры чым тут быліяны? Паэт ня быў генэралам.
Усёсуправаджалася панаваньнем маскоўшчыныпадчас маханьня кадзілам і іншага. Амесцам блюзьнерскай дзеі быў будынакРПЦ “Всех святых” – штучны архітэктурныграфін для разьліваньняў маскоўскагаопіюма. Нагадаем, што калі РПЦ пачалоставіць гэтую канструкцыю на ўскраінеМенску, то папы-асаднікі запатрабавалі,каб яе адрасам была не вуліца КастусяКаліноўскага (на якой яна стаіць), аіншая вуліца. Пачаліся пратэсты людзей.Тады спэцыяльна для папоў рэжым стварыўновую вуліцу ў адзін дом – Всехсвятскую.Ненавісьнікі аднаго беларускага герояўшаноўваюць памяць другога героя. Якгэта ўсё называецца?!
СяргейКамароўскі