ФІНЛЯНДЫЯ РЫХТУЕЦЦА ДА АБАРОНЫ АД РАСЕЙСКАЙ ГІБРЫДНАЙ ВАЙНЫ

Паўночнаякраіна Фінляндыя хоча з дапамогай іншыхкраін пабудаваць каля Гэльсінакспэцыяльны цэнтр, які дапамог бы краінесупрацьстаяць так званаму гібрыднамуспосабу вядзеньня бою з боку Расеі.Фінляндыя асьцерагаецца перад усімрасейскай прапаганды і дэзінфармацыіпраз сацыяльныя сеткі і ўплываў награмадзкую думку.

Планпа стварэньні так званага цэнтранадзвычайных дзеяньняў супраць гібрыдныхпагрозаў прадставіў дзяржаўны сакратарпа эўрапейскіх справах Ёры Арванэн усувязі з тым, што зацікаўленасьць прыняцьудзел у пабудове яго ўжо выказалінекалькі краін, у тым ліку ЗлучаныяШтаты, Брытанія, Нямеччына, Францыя,Італія, Іспанія, Польшча, суседнія краіныі прыбалтыйскія краіны.

“Гэтыякраіны выказалі моцную падтрымку ідэізакладкі такога цэнта. Некаторыя зь іхяшчэ павінны пацьвердзіць свой удзел.Але мы ўжо маем дастатковую падтрымку,каб ісьці наперад”, -- заявіў Арванэн.

Цэнтрпавінен будзе шукаць дзейсны рэцэптсупрацьдзеяньня гібрыднаму спосабувядзеньня бою, які Расея выкарыстала,напрыклад, пры анэксіі Крыма альбо ваўсходняй Украіне.

Гібрыдныспосаб бою – гэта разнастайная камбінацыяваенных і неваенных сродкаў, у тым лікукібэратак, псіхалагічных апэрацый,дэзінфармацыі, эканамічных санкцый,эмбарга, крымінальных і тэрарыстычныхдзеяньняў і іншых падрыўных акцый.

“Напрыклад,у Фінляндыі шмат гаворыцца пра расейскіўплыў на інфармацыю”, -- канстатаваўАрванэн. Нэўтральная паўночная дзяржаваў апошнія тыдні некалькі разоў выказаласваю занепакоенасьць “узмацненьнемпрапагандысцкай кампаніі” з боку Крамляў сувязі з больш актыўным супрацоўніцтвамз НАТО.

Пасьлярасейскай анэксіі Крыма ў 2014 годзеФінляндыя і Швэцыя сталіся аб’ектаміпавышанай актыўнасьці расейскай авіяцыі,і яны абвінавачваюць Маскву ў рэгулярнымпарушэньні паветранай прасторы. Каля1300 км доўгая мяжа з Расеяй дае Фінляндыіключавую ролю ў выпадку эскалацыінапружаньня паміж Расеяй і Захадам.

Ценьна добрыя перад усім гандлёвыя адносіныз Масквой падае таксама з-за нядаўнягапаведамленьня фінскіх разьведслужбаўуладзе пра тое, што Расея праз падстаўныхгандляроў можа скупляць вялікуюколькасьць зямельных участкаў і будоўу крытычных раёнах, якія ў будучынімогуць быць выкарыстаны ў выпадкураспальваньня крызіса.

Нацыянальныяцэнтры будуюць таксама іншыя краіны

Канчатковаерашэньне аб стварэньні цэнтра, паводлеАрванэна, будзе прынята да вяснынаступнага года. Цэнтр павінен вельмішчыльна супрацоўнічаць з Радай Эўразьвязупа замежных справах і з НАТО. “Мэтайёсьць узмацніць абароназдольнасьцькраін-удзельніц і падрыхтавацца дагібрыдных пагрозаў адукацыяй,дасьледваньнямі і абменам апрацаваныхмэтадаў”, -- дадаў ён.

Сур’ёзнуюзанепакоенасьць наконт расейскіхгібрыдных дзеяньняў выказала на мінулымтыдні таксама Нямеччына. Яна асьцерагаецца,што Масква можа паспрабаваць ўмяшаццаў парляманцкія выбары ў наступным годзе.

Узмацненьнерасейскай актыўнасьці адсочваюцьтаксама чэшскія спэцслужбы. Выніковаясправаздача Службы бясьпекі і інфармацыі(BIS) за мінулы год канстатавала, што“расейскімі прыярытэтамі былі апэрацыі,якія вядуцца ў рамках інфармацыйнайвайны ў кантэксьце ўкраінскага ісірыйскага крызісу”.

Расейскіяспэцслужбы, паводле BIS, напрыклад,спрабавалі інфільтраваць у СМІ імасіравана падтрымліваць кіруемуюМасквой прапаганду і дэзінфармацыю.Канкрэтна йшлося пра паведамленьні, уякіх ачарняліся ЗША і НАТО альбовыклікалася ці выкарыстоўваласяўнутраная напружанасьць у Чэхіі.

Экспэртысьцьвярджаюць, што Чэшская рэспублікацяпер сутыкаецца з шырокім спэктрамгібрыдных пагроз. Больш таго яны набываюцьскладаныя і прыхаваныя формы. У наступнымгодзе з гэтай прычыны павінен узьнікнуцьадмысловы нацыянальны цэнтр супрацьдзеяньнятэрарызму і гібрыдным пагрозам.

“Падрыўныядзеяньні з боку Расеі ў Чэшскай рэспубліцывідавочныя за час усёй яе незалежнасьці.Калі выбухнуў украінскі крызіс, Расеяўзмоцніла свае дзеяньні масіраванымтролінгам і падтрымкай паўвайсковыхфармаваньняў”, -- канстатаваў ў аналітычнымтэксьце Міраслаў Марэш з Масарыкавагаўнівэрсітэта ў Брне, які займаецца гэтайпраблематыкай.

Сяродтрох галоўных захадаў, якія павіннысупрацьдзейнічаць гібрыдным пагрозам,ён раіць: гнуткае прыстасоўваньнесістэмы бясьпекі да гібрыдных пагрозаўі гібрыднай вайны (ад стратэгіі і тактыкіпраз інстытуцыі, нормы заканадаўства,урадавую падтрымку грамадзкім арганізацыямда паляпшэньня сістэмы бясьпекі такімчынам, каб яна была схопнай ахапіць усесур’ёзныя пагрозы і не ў апошняй чарзетаксама сувязь з людзьмі. “Неабходнавызначыць, што ёсьць гібрыдная вайна,якія пагрозы зь ёю зьвязаны і чаму важнасупрацьстаяць ім”, -- заявіў Марэш.

Адносіныз Расеяй

ПасьляДругой сусьветнай вайны Фінляндыя,паводле Парыжскай мірнай дамовы (1941)страціла Карэльскі перашыек, паўночныі і заходні берагі Ладажскага возера іпавінна была здаць у канцэсію Саветамваенную базу непадалёк ад Гэльсінак.Краіна павінна была выплаціць высокіяваенныя рэпарацыі, амаль 300 мільёнаўдаляраў і зьменшыць сваю армію.

Алена ўзор Чэхаславакіі Фінляндыя празгод заключыла з Савецкім саюзам дамовуаб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе.Дамова давала Крамлю магчымасьцьуплываць на фінскую ўнутраную палітыку.Але многія палітыкі выкарыстоўвалісвае адносіны з Масквой у вырашэньніўнутрыпартыйных спрэчак. У пэрыяд такзванай “фінляндызацыі” краіна, такімчынам, дзеля захаваньня свайго сувэрэнітэтупадпарадкоўвала СССР сваю замежнуюпалітыку.

Напрактыцы скандынаўская рэспублікаімкнулася палепшыць адносіны з заходняйЭўропай, але ядром яе замежнай палітыкізаставалася лаяльнасьць СССР. Падчасхалоднай вайны, напрыклад, яна неўключалася ў хаўрусы, якія Савецкі саюзлічыў варожымі, прэзэнтавалазамежнапалітычныя погляды ў адпаведнасьціз савецкай лініяй, а ў фінскіх СМІ,напрыклад, была абмежавана крытыкасавецкай замежнай палітыкі.

incnatoaktual.cz

Пераклаўз чэшскай В. Буйвал.

Крыніца:чэшская газэта “MladaFrontaDnes”,22.11.2016

http://zpravy.idnes.cz/finsko-se-boji-hybridnich-akci-ruska-d7k-/zpr_nato.aspx?c=A161122_130215_zpr_nato_inc