РАСЕЯ РОБІЦЬ СТАЎКУ НА ДЭСАНТ

Даканца 2019 года Расея плануе больш як удва разы павялічыць колькасьцьпаветрана-дэсантных войскаў.

Йдзеццанават пра колькасьць у 75 тыс. жаўнераў.Варта зазначыць, што цяпер розныя крыніцыацэньваюць колькасны склад ПДВ у 35 тыс.,максімальна ў 45 тыс.

Прарашэньне паведаміў Генштаб УзброеныхСілаў Расейскай Фэдэрацыі.

Штоцікава, гэты працэс ідзе ўжо некалькігадоў. У палітыку разбудовы расейскіхпаветрана-дэсантных войскаў ВДВ занесенабыло таксама рашэньне аб сфармаваньніў 2016 г. ў Варонежы 354-й асобнайпаветрана-дэсантнай брыгады. СяргейШайгу паінфармаваў пра гэта яшчэ ўкастрычніку 2013 года.

Усваю чаргу на пачатку жніўня 2014 годапра планы разбудовы паветрана-дэсантныхвойскаў даў інфармацыю камандуючыгэтага роду войскаў генэрал УладзімірШаманаў. Было ня проста паведамлена праразбудову ваеннага патэнцыялу, але датаго ж быў дадзены сігнал аб павелічэньніпрысутнасьці ВДВ па-за межамі краіны.

Разбудоваі мадэрнізацыя гэтага роду войскаў,якія трактуюцца як войскі хуткагаразгортваньня, зьвязана з стварэньнему рамках расейскай вайсковай авіяцыінаступных брыгад транспартнай авіяцыі.

ПрафэсарРамуальд Шарамецеў у гэтым кантэксьцезьвяртае ўвагу на тое, што міністрабароны Польшчы Антоні Мацерэвіч,гаворачы пра Спэцназ, мог паблытацьгэтую фармацыю менавіта з паветрана-дэсантнымівойскамі, якія разбудоўваюцца.

Паветрана-дэсантныявойскі зьяўляюцца лёгкай пяхотай, зьякой нашы войскі Тэрытарыяльнай Абароныпавінны даць рады, -- дадае былы кіраўнікміністэрства абароны адносна слоўМацерэвіча аб тым, што войскі ствараемайТэрытарыяльнай Абароны могуць быцьпраціўнікам расейскага Спэцназу.

ПётрВазьняк

Пераклаўз польскай В. Буйвал.

Крыніца:польская газэта “Rzeczpospolita”,24.11.2016

http://www.rp.pl/Polityka/161129445-Rosyjska-armia-stawia-na-desant.html#ap-1