ФІДЭЛЬ КАСТРА. ЖЫЦЬЦЁ І СЬМЕРЦЬ НАРЦЫСІСТА

Ёнбыў нарцысістам з кнігі, але да таго жпачуваўся здольным на рэалізацыю вялікіхспраў і меў сьмеласьць брацца за іх.Гэта было часткай ягонай грандыёзнайсамасьвядомасьці.

ПамёрФідэль Кастра, яшчэ не астыў ягоны труп,а ўжо паўстаюць непазьбежныя пытаньні.Чаму быў магчымым кастрызм? Чаму Кубаператварылася ў адзіную камуністычнуюдыктатуру Лацінскай Амэрыкі? У чым быласутнасьць рэжыма, які працягваўся большза пяць дзесяцігоддзяў, ператварыўшысяў самую доўгую дыктатуру ЛацінскайАмэрыкі? Ці будзе кастрызм без Кастра?

Няўдасца абысьціся без таго, каб длязразуменьня гэтага эксцэнтрычнагафэномэна не зьвярнуцца да гісторыікубінскай рэспублікі. Фідэль Кастра незваліўся зь неба і не выйшаў з пекла. Ёнбыў прадуктам пэўных ідэй і дзеяньняў,якія існавалі на Кубе ў часы ягонагафармаваньня. Ён быў народжаны краінай,бо гэтая зямля ўжо была папярэднеапрацавана, каб даць такі плён.

Народжаныў 1926 г., на пачатку кіраваньня генэралаГэрарда Мачады, які пазьней пачаўдэманстраваць сваю жорсткасьць інепавагу да правоў чалавека, дзіцяКастра рос сярод водгукаў гвалту, якія,безумоўна, дакатваліся да ягонагааддаленага маёнтку Біран, што на ўсходзеКубы. Урэшце ў 1933 г. у выніку зацятыхсутычак паміж рознымі паўстанцкімігрупоўкамі дыктатар уцёк з краіны.

Якуюнайбольш відавочную спадчыну пакінуўпасьля сябе гэты эпізод? Зразумела, штоне любоў да дэмакратыі і свабодаў, акульт збавеньня праз рэвалюцыйны гвалт.Дамінуючай ідэяй у краіне было наступнае:годнасьць і дабрабыт будуць атрыманыз рук рэвалюцыянэраў, узброеныхпісталетамі і азораных жаданьнем весьцінарод у сьветлую будучыню.

Учаканьні Мэсіі

Ніхтоабо мала людзей думалі тады пра важнасьцьінстытуцый або Прававой Дзяржавы дляаднаўленьня краіны. Спадзяваліся напрыход рэвалюцыйнага Мэсіі. Шукалілідэра-збаўцу. Для некаторых ім быўГраў, для іншых – Чыбас, і нават Батыста.Гэта – мэсіянізм – было вельміраспаўсюджанай пазыцыяй ў кубінскімграмадзтве. Што мала для пабудовырэспэктабэльнай дэмакратыі. Але разамз тым існавалі і іншыя перакананьні,якія пачыналі імкліва праяўляцца: добрырэвалюцыянэр не абяцаў найменшагарэспэкту прыватнай уласнасьці.

Утрыццатыя гады на Кубе і па ўсім сьвецераспаўсюдзілася перакананьне, штобеднасьць значнай часткі грамадзтваіснуе, бо іншыя валодаюць багацьцем.Што меў адзін, заўсёды было забрана ўіншага. Капіталізм быў рабаўнічым уаснове сваёй. Гэта не азначае, штограмадзтва прыняло марксістоўскісьветапогляд, значна больш складаны іраспрацаваны, але што сталася папулярнымагульнае меркаваньне, накіраванаесупраць рынкавай эканомікі і “буржуазнайдзяржавы”. Быць рэвалюцыянэрам азначала,такім чынам, разьмяркоўваць багацьцепаміж тымі, хто ня меў маёмасьці.

Даўсеагульнага абвінавачваньня капіталізмана Кубе дадаўся міжнародны кампанэнт:які напоўніцу прадстаўляў сквапнасьцьі падступнасьць Злучаных Штатаў, якіябылі першым стрэлачнікам па справах навыспе. З дваццатых гадоў на Кубе чуеццанараканьне на імпэрыялізм янкі ўэканамічнай сфэры. Для адных кубінцаў– тады многіх – паўночнаамэрыканскаеапякунства было зьневажальнай формайўмяшяньня. Іншыя, наадварот, бачылі ўім нешта накшталт забесьпячэньня адсамаразбуральных імпульсаў кіруючагакласа.

Гангстэры

Трэцімінгрэдыентам, які жывіў палітычнуюкультуру і даў жыцьцё Кастру зьяўляеццапалітычны гангстэрызм. Палітычныяарганізацыі, што ўзьніклі ў полымізмаганьня супраць Мачады, спарадзілішэраг узброеных груповак, якія ваяваліна вуліцах, асабліва ў Гаване. Гэта небылі масавыя забойствы – сума забітыхна працягу двух дзесяцігоддзяў недасягнула сотні --, але яны паўплываліна моладзь і асабліва на тую, якаядалучылася да палітыкі, ствараючышкоднае захапленьне “хлапцамі, якіялёгка ціснуць на курок”, як назваў іхадзін тагачасны журналіст, перакладаючыз ангельшчыны назву банды Аль Капонэ.

Быліўзброеныя кодлы ў кубінскіх унівэрсітэтахі ў прафсаюзах. Былі міністры і сэнатары,якія атачалі сябе бандытамі. Усепалітычныя партыі – уключна з камуністамі,зразумела – мелі сваіх “людзей справы”,тобок такіх асобаў, якія заўсёды былігатовы страляць або ўвязвацца ў бойкусупраць непрыяцеляў, што таксама былісхільныя да гвалту.

Алесамае страшнае ў тым, што ўсё гэтаадбывалася ў атмасфэры нізкапаклонстваі страху, якая ахапіла амаль усёграмадзтва. Імёны ватажкоў бандаўпрамаўляліся з павагай. Некаторыя зьіх падаліся ў Парлямант і дасягнулікрэслаў дэпутатаў або сэнатараў. ФідэльКастра ў маладосьці належаў да адной зтакіх бандаў і ганарыўся крывавымісправамі як часткай сваіх намаганьняўстварыць сабе новую біяграфію. Палітык,каб трыюмфаваць на гэтай Кубе, павіненбыў паказаць вялікую мускульную масу,а ўжо потым талент, паходжаньне і ідэі.

Такімібылі чатыры ключавыя элемэнты атмасфэры,у якой рос і якой дыхаў Фідэль Кастра:рэвалюцыйны мэсіянізм, насычанызьняважлівымі адносінамі да ПрававойДзяржавы; асуджэньне капіталізма якэксплуататарскай сістэмы, якая спараджаевялікую няроўнасьць; антыянкізм, якітрэба было прышчапіць кубінскім працоўнымі выкрыстаць у наступальных дзеяньняхва ўнутраных справах выспы; і культпалітычнага гвалту, які заўсёды ўключаеў сябе герархічную структуру, заснавануюна запалохваньні слабейшага большмоцным і рашучым.

Дагэтага агульнага субстрата ФідэльКастра дадаў свае асаблівыя рысы. Упэрыяд бакалаўрэата, які супаў з ДругойСусьветнай Вайной, яго навучаліезуіты-фалангісты, якія прайшлі іспанскуюГрамадзянскую Вайну. Навука, якую давалігэтыя сьвятары, ня надта адрозьніваласяад таго, што несьлі кубінскія рэвалюцыянэры:яна была антыдэмакратычнай,антыкапіталістычнай і антыянкісцкай.Тады былі часы, калі Іспанія Франка мелапрэтэнзію на адраджэньне Іспанскасьціяк лацінскай і каталіцкай рэакцыі набрутальны англа-саксонскі і пратэстанскісьвет.

Гэтаянавука ні ў якім разе не адкідвала гвалт.І ўсе гэтыя каштоўнасьці і перакананьнізамацаваліся ў ягонай асобе, якая зпадлеткавага ўзросту дэманстравалааўтарытарныя і эгацэнтрычныя рысыпсіхапаталагічнага тыпу, які спэцыялістыапісваюць як “нарцысізім”. Фідэль быўнарцысістам з кнігі, але да таго ж адчуваўздольнасьць зьдзейсьніць вялікіяподзьвігі і меў сьмеласьць ўзяцца засправу. З гэтага складалася форма ягонагаграндыёзнага самаўспрыняцьця.

Мыня будзем тут пераказваць гісторыюпаўстаньня Кастра, але абмяжуемся аднымабзацам: у 1952 г., за некалькі месяцаў давыбараў, на якіх Фідэль адназначнавыступаў кандыдатам у кангрэс адсацыял-дэмакратычнай партыі, ФульгэнсіаБатыста арганізаваў пераварот і скінуўлегітымнага прэзыдэнта Карласа ПрыаСакараса. З гэтага моманту, падобна якгэта здарылася 20 гадоў таму пасьляпераварота супраць Мачады, розныягрупоўкі зьвярнуліся да гвалту ў спробахвырваць уладу з рук дыктатара. Усе – ісярод іх Рух 26 Ліпеня, які стварыў іўзначаліў Фідэль Кастра – абяцаліаднавіць парушаныя свабоды і ўсталявацьдэмакратыю.

Урэшце,уначы 31 сьнежня 1958 г. Батыста ўцёк зКубы, і апазыцыя авалодала ўсімі галінаміўлады. Праз восем дзён Фідэль трыюмфальнаўступіў у Гавану начале партызан-барадачоў.Ягонае лідэрства ўсталявалася пасяродіншых паўстанцкіх груповак.

Штозапрапанаваў зрабіць Кастра? На публіцыён адмовіўся ад камунізма і паабяцаўвыбары і дэмакратыю, а таемна вырашыў“рабіць рэвалюцыю”. Ягоная радыкалізацыяразьвівалася па нарастаючай ад атакіна казармы Манкада ў 1953 г. У мэксіканскайэміграцыі ён пазнаёміўся з Чэ Гэварай,які апынуўся там пасьля праваленайлевацкай спробы перавароту начале згватэмальцам Хакопа Арбэнцам.

Ягонаярэвалюцыя

Штоазначала для Кастра “рабіць рэвалюцыю”?Безумоўна, давесьці да канчатковайрэалізацыі прадпасылкі, якія луналі ўатмасфэры, у якой ён фармаваў сваёбачаньне палітычнай і сацыяльнайрэчаіснасьці: калі капіталізм і прыватнаепрадпрыймальніцтва былі шкоднымі, тотрэба было замяніць іхДзяржавай-прадпрыймальніцай. Каліпаўночнаамэрыканцы былі эксплуататарамі,што дзесяцігоддзямі зьневажалі кубінцаў,то трэба вытурыць іх з краіны і змагаццазь імі ў любой сытуацыі. Калі кубінскаябуржуазія была хаўрусьніцай янкі, тоякіх яшчэ адносінаў яна заслужыла,акрамя канфіскацыіі яе маёмасьці, турмыі выгнаньня? Калі кубінскую палітыкупадрывалі расперазанасьць і карупцыя,то слушным было падпарадкаваць усё навыспе адной дысцыплінуючай камандзе:голасу рэвалюцыі, тобок менавіта ягонагаголасу, падтрыманага адзінай партыяй.

Фашыстоўскіяманеры


Якможна было кваліфікаваць Кастра ўідэалагічнай вобласьці? Ён быў радыкальнымрэвалюцыянэрам, антыкапіталістам іантыянкі, да таго ж тэмпэрамэнтным і зфашыстоўскімі манерамі. Але ідучы гэтымшляхам пасярод Халоднай Вайны, ён прыйшоўда камунізма і савецкай мадэлі, бо толькіСССР мог надаць форму і сэнс неарганізаванайі хаатычнай узброенай групоўцы, якаязахапіла ўладу на Кубе, і выкарыстацьяе, маніпулюючы рэжымам з-за куліс інакіроўваючы яго супраць ЗлучаныхШтатаў.

Рэакцыяйкубінцаў на Кастра было абсалютнае інатуральнае захапленьне. РэвалюцыйныМэсія прыйшоў, каб выратаваць іх.Грамадзтва, якое не адчувала вялікайпавагі ні да інстытуцый, ні да ПрававойДзяржавы, жыло паглыбленым у анэстэзіюрэвалюцыйнай культуры, таму, здавалася,нямногімі былі кубінцы, што напалохалісягрупавых судоў, пасьля якіх былірасстраляны сотні вайскоўцаў, абвінавачаныху забойствах і катаваньнях на службе ўБатысты.

Магчыматаксама, што ў тыя гады бальшыня краіныпадтрымала абмежаваньне свабоды друку,умяшаньне ў прыватнае школьніцтва іканфіскацыю прыватных сродкаўвытворчасьці, парушэньне свабодаў, штосуправаджалася адвольным і вельміпапулістычным скарачэньнем колькасьціуласьнікаў жыльля на 50% і было адразусустрэта воплескамі. Гэта была прэлюдыянаступнай канфіскацыі.

Слабысупраціў

Тоеж адбылося і з важнымі галінамі гандлюі зь вялікімі прадпрыемствамі. Усёадбылося па нарастаючай у 1959-1960 гадах.І хаця былі ўзброеная апазыцыя і сялянскіяпаўстаньні, на самой справе супраціўрэвалюцыйнаму здушэньню не быў німасавым, ні выразным. Жыцьцё ў рэвалюцыйнайкультуры аслабіла абарончыя мэханізмыкубінскага грамадзтва.

Бальшынярашучай апазыцыі выбрала ўцёкі, а несутыкненьне з Кастра. Хаця і на выгнаньніпаўтары тысячы моладзі, арганізаванайЗлучанымі Штатамі, пайшлі на разгромленуюінвазію ў Затоцы Кашынас. Тады пераважалаідэя, што Вашынгтон ня можа дазволіцьсесьці на сталец сатэліту Масквы наадлегласьці ў 90 міль ад сваіх берагоў.Марпехі павінны былі б навесьці парадаку гэтай бясконцай вяр’ятне. Самымразумным уяўлялася назіраць за боембыкоў з-за бар’ера эміграцыі.

Але,замест таго, каб рабіць рэвалюцыю ўэканамічнай і палітычнай вобласьцях уадпаведнасьці з ленінскай мадэльлю,імпартаванай з Масквы, Фідэль Кастранадаў свайму кіраваньню зусім іншысэнс: з 1959 года ён ператварыўся ў рыцаракамуністычнай справы на планэце. Ёнарганізоўваў, фінансаваў і рыхтаваўпаўстаньні на палове планэты. Адчуваўнеспазбыўную неабходнасьць множыцца.Ягоным сапраўдным лейтматывам былогэта, а не пераўтварэньні ў сваёй краіне.

Ягонаямара заключалася ў тым, каб у кожнымзакутку сьвету маленькая група ўзброеныхпаўстанцаў распаліла антыімпэрыялістычную,антыянкаўскую, антыкапіталістычнуюрэвалюцыю, якая б паўтарыла ягоныпалітычны трыюмф. Ягоны нарцысізмштурхаў яго на спробы паўплываць на лёспланэты. Яго не бянтэжыла, што ёнзьяўляецца абцяжараным адміністратараммаленькай выспы ў Карыбах, занятайвыкананьнем абсурдных і хімэрычныхпяцігодак. Кастра хацеў быць Баліварам,Напалеонам, Аляксандрам Вялікім.

Анголаі Эфіопія

Кабрэалізавацца, Кастру было трэбатрыюмфаваць у планэтарным маштабе, штопрывяло да пасылкі дзесяткаў тысячкубінскіх жаўнераў на вайну ў Анголу іЭфіопію на працягу больш як 15 гадоў.Гэты канфлікт працягваўся больш часуі магчыма прывёў да большых баявыхстратаў, чымсьці за дзьве вайны занезалежнасьць, якія Куба вяла ў ХІХстагоддзі.

Камандантэўрэшце памёр пасьля працяглай хваробы,якая аддаліла яго ад кіраваньня з 2006г., але агонія ягонага рэжыму распачаласязначна раней, у момант, калі Гарбачоўразгарнуў перабудову, а потым насталіцяжкасьці, калі ў 1989 г. абрынуўся Берлінскімур, што было пралогам зьнікненьняУсходняга Блоку, роспуска СавецкагаСаюза і татальнай дыскрэдытацыі марксізмаяк тэарэтычнага апірышча.

ЯкКастра супраціўляўся гэтаму катаклізму?Акрамя масіраванай дапамогі, атрыманайад Гуга Чавэса, рэвалюцыя супраціўляласятым жа спосабам, што і Паўночная Карэя:не саступаючы ні мілімэтра ўлады і недазваляючы найменшага адхіленьня ўэшалёнах улады. Ці здолее Рауль Кастразахаваць той жа курс? Мяркую, што толькіна некаторы час. Мэсіянізм не перадаецца,а ідэалагічная дэмаралізацыя кіруючагакласу татальная.

Здругога боку, палітычная культура, якуюКастра пакідае ў спадчыну, цалкамадрозьніваецца ад той, якую ён атрымаў.З Фідэлем Кастра памёр больш чым лідэр.Рэвалюцыйная культура таксама дасягнуласвайго канца на Кубе. Гэта адкрываебраму шматабяцальнай будучыні для ўсіхкубінцаў.

КарласАльбэрта Мантанэр

Пераклаўз іспанскай В. Буйвал.

Крыніца:іспанская газэта “АВС”, 26.11.2016

http://www.abc.es/internacional/abci-vida-y-muerte-narcisista-201611260704_noticia.html