СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН. 96-Я ЎГОДКІ МУЖНАЙ БАРАЦЬБЫ

Слуцкізбройны чын – гэта яскравая і адначаснадзіўная старонка ў гісторыі Беларусі,калі ў пагрозьлівай сытуацыі народарганізаваўся на барацьбу супрацьнепамерна вялікай сілы ворага, праявіўнезвычайны энтузіязм і гераізм у няроўнымзмаганьні.

Случакідзейнічалі так, як і трэба дзейнічацьвольнаму народу. Ёсьць пагроза свабодзе– будзем змагацца.

Уцяперашні час дэградацыі і ўпадкудзеяньні случакоў у далёкім 1920 годзевыглядаюць ідэалам і прыкладам дляперайманьня, як трэба адстойваць сваюзямлю і свой народ. І сапраўды, людзіпайшлі на сьмяртэльны бой, каб жылаБацькаўшчына.

Апачалося ўсё ў кастрычніку 1920 года, каліакупанты з усходу і захаду заключыліпаміж сабой перамір’е ў Рызе і стварыліпрэлімінарную дамову аб падзеле Беларусі.Гэтакі, маўляў, чацьверты падзел РэчыПаспалітай, у які ўключылася падзеленаяПольшча. Кіраўнік маскоўскай дэлегацыіна перамовах бальшавік Йофе і польскіпрадстаўнік пасьля падпісаньня гэтакагаперамір’я нават абняліся і пацалаваліся.Такія вось цуды паводзінаў у гісторыінашых суседзяў.

Лініяпадзелу Беларусі праходзіла празБягомль, Слуцк, Тураў. Дзеля савецкайБеларусі акупанты пакідалі толькішэсьць паветаў вакол Менска. ЧасткаСлуччыны, са Слуцкам, Семежавым, Вызнайуваходзіла ў 30-кілёмэтровую нэўтральнуюзону, якая потым мусіла адыйсьці дабальшавікоў.

Восьтут і пачалася беларуская мабілізацыяна барацьбу, бо беларусы, беларускіяарганізацыі не прызналі рыжскую дамовунепрыяцеляў і заклікалі “усімі спосабаміі сродкамі працягваць барацьбу заНезалежную Беларускую Народную Рэспублікуз усімі яе ворагамі”.

Ісапраўды, случакі змагаліся за БНРсупраць усіх яе ворагаў. Пасьля Зьездуарганізацыяў і жыхароў Случчыны, якіадбыўся 14 лістапада 1920 г., была аб’яўленамабілізацыя. За некалькі дзён сабралосявойска ў 10.000 чалавек, палову зь якіхпрышлося адпусьціць дадому, бо не былозброі. Тым ня менш брыгада, створаная здвух палкоў, трымала фронт працягласьцюамаль у сто кілёмэтраў, выяўляла посьпехіі прыклады гераізму. Асабліва каліўлічыць, што вораг случакоў – гэтавелізарная маскоўская арда бальшавіцкайарміі.

Засталісяўспаміны шмат якіх слуцкіх змагароў.Адзін зь іх пісаў, што змагаўся супрацьмаскалёў ва ўкраінскіх войсках, у ваенныхгрупоўках балтыйскіх краінаў, але нідзене спатыкаў такога ўзьлёту, такогаімпэту барацьбы з ворагам, такойадданасьці беларускай свабодзе, як услаба ўзброеных слуцкіх сялян, студэнтаўі вайскавікоў, якія гатовыя былі загінуць,але перамагчы.

Бальшавікіне маглі даць рады са слуцкімі ваярамі,бо случакі адпускалі палонных. У вынікужаўнеры, змабілізаваныя ў бальшавіцкаевойска, сталі пераходзіць на бок случакоў.Тады маскоўцы пусьцілі супраць беларусаўазіяцкія фармаваньні ў асноўным зкітайцаў. Гэтыя ўжо не перабягалі.

Пераломадбыўся тады, калі маскоўцы дамовілісяз палякамі аб узгодненых дзеяньнях іатрымалі магчымасьць са сваімі дывізіяміўвайсьці ў нэўтральную зону. Баі пачалісявельмі зацятыя. Семежава (дзе разьмяшчаўсяцэнтар случакоў) некалькі разоўпераходзіла з рук у рукі. У слуцкіхваяроў, дзе была адна вінтоўка на траіх,скончылася амуніцыя. Пад націскам ардыяны перайшлі праз раку Лань на тэрыторыю,занятую палякамі, і па патрабаваньніпольскага камандаваньня раззброіліся,расстраляўшы рэшткі амуніцыі ў паветра.

Бальшыняслуцкіх змагароў выехала ў эміграцыю,некаторыя аселі ля Беластока і потым,наіўна паверыўшы бальшавіцкай прапагандзе,вярнуліся ў Слуцк і былі расстраляныякамуністамі.

Утой цяжкі час бальшавіцка-маскоўскагабандытызму і маскоўска-польскай вайнызбройны чын случакоў, якія ўступілі ўбарацьбу з “цьмой” ворагаў, меў найпершвялікае маральнае значэньне і міжнароднысэнс. Случакі выратавалі гонар нацыі ісьцьвердзілі паважнасьць і рэальнасьцьБеларускай Народнай Рэспублікі, засвабоду якой яны са зброяй у рукахгатовыя былі аддаць жыцьцё і многія ягоаддалі.

Увогуле,як сьведчаць гістарычныя факты, наСлуччыне, Капыльшчыне, дзе былі моцныяэзэраўскія ўплывы, рыхтаваліся даабароны заранёў, яшчэ летам 1920 года.Назапашвалі зброю, рыштунак, амуніцыю,стваралі арганізацыі. Дзеяньні змагарныхслучакоў – гэта прыклад і для нашагабрыдкага часу. Трэба зыходзіць не знаіўнага самазаспакаеньня, што «неякжа ж будзе» і вайны ня здарыцца, але,маючы за плячыма вопыт Слуцка, рыхтаваццада яе, бо вораг рыхтуецца і барацьбабудзе за нашае нацыянальнае існаваньне.

Пасьлямаскоўскай агрэсіі супроць Украіны ікрамлёўскай пагрозаў усяму сьвету,размовы пра вайну сталі цяпер штодзённасьцю,а падрыхтоўка да вайны -- дзяржаўнайпалітыкай. Краіна за краінай ступае нагэты шлях, які ўжо ня ёсьць вынікамвыбару але неабходнасьцю. Палітыкіпачынаюць разумець, што калі гэбоўскаякліка Пуціна, што захапіла ўладу ў Расеі,нейкім цудоўным вобразам не выпарыццаў пваветра, то вайна, практычна,непазьбежная.

Толькізьбег нечаканых абставінаў мог быпрадухіліць маскоўскую агрэсію супрацьБеларусі. Беларусам цяпер нікога нятрэба слухаць: ні сваіх здэнацыяналізаваныхгаваруноў, ні чужых разумнікаў, алерыхтавацца да сьмяртэльнай барацьбы зардой, назапашваць усё патрэбнае ігартаваць дух. Антынацыянальны акупацыйныпалітычны рэжым, які беларусы дазволілістварыць у Беларусі, ня дасьць магчымасьцірыхтавацца адкрыта. Легальна дзейнічаюцьзараз толькі пятая калона і «дыверсанты»,закінутыя Масквой. Яны адкрыта рыхтуюцьгібрыдную акупацыю Беларусі. Тамубеларусам трэба быць гатовымі заранёў,каб сустрэць ворага, як у Слуцку: Першыкліч – і тысячы змагароў. Ня будземасковец пляваць нам ўтвар. І ня будзетак, як у Данбасе. У Беларусі ворагзнойдзе сабе магілу.

Славагероям Слуцкага Збройнага Чыну!

СлаваАйчыне!

Жывевольная Беларусь!

27лістапада 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК