ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ: ОДА БАЯЗЬЛІВАСЬЦІ. НОВЫ ГІМН ЭЎРАЗЬВЯЗУ

Прэм’ер-міністрНідэрляндаў Марк Рутэ заявіў, што будзеімкнуцца знайсьці кампраміс, якідазволіць ягонай краіне падпісацьПагадненьне аб асацыяцыі Украіны зЭўразьвязам нягледзячы на выніківядомага кансультацыйнага рэфэрэндума.Рутэ хоча дамагчыся прыняцьця юрыдычнаабавязальнага дакуманта, у якім неабходнаўказаць, што яно не зьяўляецца перадпасылкайдля паўнапраўнага членства Украіны ўЭЗ, атрыманьня нашай краінай калектыўныхгарантый бясьпекі і абавязацельстваўпрадастаўляць ваенную дапамогу. Акрамятаго, Рутэ хоча, каб у пагадненьні былопрапісана, што яно не дае ўкраінцамправа на працу ў краіннах ЭЗ.

Яне зьбіраюся кідаць камяні ў Марка Рутэ.Ён шукае магчымасьць для галандскагапалітычнага класа пагадзіцца з украінскайасацыяцыяй – і пры гэтым ня страціцьтвар. Ягоны ліст нідэрляндскімпарлямэнтарам – гэта прыклад адказнасьці,бо кіраўнік ураду ўказвае, што эўрапейскаеадзінства ў пытаньні аб украінскайасацыяцыі зьяўляецца “лепшым адказамна зьнешнюю палітыку Расеі, якаяпрыводзіць да дэстабілізацыі на зьнешніхмежах Эўразьвязу”. Да таго ж тое, чагопатрабуе Рутэ – гэта пункты, якіх упагадненьне аб асацыяцыі проста няма.Ні выразна абазначанай пэрспэктывычленства, ні гарантый бясьпекі іабавязацельстваў прадастаўляць ваеннуюдапамогу, ні гатоўнасьці прадаставіцьукраінцам права легальна працаваць уЭЗ. Няма.

Каліб Эўразьвяз думаў пра сваю будучыню,яны павінны былі б там зьявіцца. Менавітазараз. Тое, што Рутэ хоча дамагчысяпрыняцьця дакуманта, які перакрэсьліваесаму магчымасьць такога разьвіцьцяадносінаў паміж ЭЗ і Украінай – гэтане наша праблема. Гэта праблема Эўропы.

УкраінскіМайдан 2013-2014 гадоў – “Эўрамайдан”, міжіншым – быў зорнай гадзінай Эўразьвязу.Сотні тысячаў людзей, якія выходзіліна вуліцы, абараняючы сваё права навыбар эўрапейскага шляху разьвіцьця,дэманструючы гатоўнасьць змагацца загэтае права ва ўмовах, калі ў самыхкраінах ЭЗ поўна эўраскептыкаў іэўраскугольшчыкаў – гэта была самаявыразная дэманстрацыя прывабнасьціэўрапейскай ідэі. За ўвесь час існаваньняЭўразьвязу ніводзін з грамадзянаўкраін, што складаюць яго, не аддаў жыцьцёза эўрапейскую ідэю. Проста праводзілірэфэрэндумы – уступаць або не. Здаваласяб, якія яшчэ патрэбныя доказы таго, штоЭўразьвяз – гэта цывілізацыйны выбарнашых грамадзян?

Эўрапейцыўсё зразумелі. Усё ўбачылі. Яны простанапалохаліся. Нават не нас – Расеі. Тамуспачатку марудзілі з падпісаньнемпагадненьня аб асацыяцыі – падпісаліадну частку, потым другую. Доўга думалі,як адказаць за Крым – каб твар не страціцьі грошы таксама не вельмі. Марынавалі“Містралі”. Потым быў гэты вядомынідэрляндскі рэфэрэндум, цалкаммаразматычны хаця б таму, што былозразумела – нават калі яго ўдзельнікіпрагаласуюць супраць асацыяцыі, янаўсяроўна будзе дзейнічаць. Сэнсу ў гэтымрэфэрэндуме быў з гулькін нос. Але ёнвыразна абазначыў крызіс і адсутнасьцьбачаньня пэрспэктывы ў яго жыхароў. Ботыя галандцы, якія прагаласавалі супраць– яны ж ня проста супраць эўрапейскагаадзінства прагаласавалі. Яны насздрадзілі. Здрадзілі ўжо пасьля таго,як “Боінг” зь іхнімі суайчыньнікамізгарэў у нашым небе, састрэлены расейскіміварварамі. Здрадзілі, бо хацелі пакарацьнас за эўрапейскія сьцягі на Майдане.Здрадзілі, бо баяцца Расеі. І таму штохочуць грошай ад супрацоўніцтва зь ёю.І гэта – не вобраз. Калі адзін з сямейнікаўзагіблых падчас авіякатастрофымалайзійскага “Боінга” сказаў пасьляпрэс-канфэрэнцыі сьледчай камісіі, шторазумее галяндскі ўрад, які ведае прарасейскую віну ў зьнішчэньні самалёта,але павінен дзейнічаць так, каб ненанесьці шкоды эканамічным сувязямРасеі і Нідэрляндаў, ён выказаў усюсутнасьць нідэрляндскага рэфэрэндума.Усю яго сапраўдную сутнасьць.

Апасьля гэтага шаленства адзін крызіспачаў наслойвацца на другі. Сыход ВялікайБрытаніі. Тарпэдаваньне пагадненьняаб свабодным гандлі з Канадай, калі ўсёйграмадой давялося ўламваць – альбопадманваць – нават ня ўрад Бэльгіі, аўрады яе рэгіёнаў. І гэта – толькіпачатак. Цяпер адзін крызіс будзе ўЭўразьвязе зьмяняць другі і ад бліскучайідэі эўрапейскага адзінства не застанеццаі сьляда – мы будзем сьведкамі зьяўленьнярыхлага маларухомага ўтварэньня, у якімпрыхільнікі сапраўднага адзінствакантынэнта будуць з цяжкасьцю стрымлівацьнаціск эўраскэптыкаў, папулістаў іпроста прайдзісьветаў.

Баязьлівасьцьгістарычна караецца.

ВітальПортнікаў

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://glavred.info/avtorskie_kolonki/oda-trusosti-novyy-gimn-evrosoyuza-397799.html