НЕКАЛЬКІ СЛОВАЎ ПРА ВЫБАРЫ Ў АМЭРЫЦЫ

Учора ў ЗША адбыліся выбары прэзыдэнта. Як і чакалася, выбралі Трампа. Для Беларусі гэта можа быць лепшы варыянт, бо спадзяваньні Крамля на гешэфты з Трампам ня спраўдзяцца. Нармальная Амэрыка ўздыхнула з палёгкай. Яшчэ адной лібэральнай кучы яна ўжо, відаць, ня вытрымала б.

Самае важнае, што Трамп абяцаў у выпадку абраньня вычысьціць аўгіевыя канюшні карупцыі і паразітызму. У гэтую катэгорыю ўваходзіць і клан Клінтанаў. Трамп заявіў перад выбарамі, што прызначыць спэцыяльнага пракурора і заахвоціць сьледзтва па справе Гіляры Клінтан.

І вось цяпер той, хто цікавіцца, чаго можна чакаць ад прэзыдэнта Трампа, той няхай назірае, ці пачне Трамп справу супраць гэтай асобы і тых, хто за ёй. Калі пачне -- то добра. Злачынства мусіць быць пакаранае. Калі не -- то гэта значыць, што адна мафія паразумелася з другой мафіяй "дзеля адзінства і стабільнасьці Амэрыкі". І на гэтым -- Амэн. Далей можна не гадаць, чаго спадзявацца.

9 лістапада 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК