ЛОШЫЦА — 2016. РАССТРЭЛЯНЫЯ ДЗЯДЫ
Дарагіяземлякі, паважаныя беларусы, працягваеццанаша вялікае сьвята Дзяды, якое дазваляенам памятаць пра нашых продкаў і нашугісторыю.
Самая балесная наша гісторыя -- гэтапамяць пра генацыд народа, які рабіліна нашай зямлі акупанты. Пасьля іхзасталіся месцы расстрэлаў і зьнішчэньнялюдзей. Яны пакінулі тут свае помнікіакупацыі і зьдзеку над народам -- розныхЛенінаў ды Калінінаў, Сьвярдловых дыСуворавых. Памятайма, што гэтыя іхныябалваны і танкі на пастамэнтах ня ёсьцьпомнікамі нашай гісторыі і культуры.Гэта ёсьць чужыя адзнакі акупацыі,прыніжэньня нашай краіны і сьмерцінашых людзей.
Гэтыязнакі акупацыі, пастаўленыя нашыміворагамі, мусяць быць ліквідаваныя ізьнішчаныя дазваньня. Надыйдзе час інаша зямля будзе ачышчана ад балваноўзлачынцам і нечысьці, якіярабавалі і забіваліБеларускі народ.
Сьвятымізастаюцца для нас магілы расстраляныхпакутнікаў і вечныя нашыДзяды.
Восьтут на ўскрайку Лошыцы, у баку ад дарогібыў вялікі яр. У 1937 годзе ў яры расстрэльвалілюдзей расейскія энкавэдзісты. Кожныдзень прывозьлі на раніцы бартавымімашынамі "палутаркамі" людзей сазьвязанымі рукамі, выводзілі па некалькічалавек і расстрэльвалі. Трупы ськідваліў ямы. За год тут забілі і закапалі калядзесяці тысячаў чалавек -- сялян,работнікаў, настаўнікаў ды моладзь.
Уканцы 1980-х гадоў гэты расстрэльны яркаля Лошыцы яшчэ існаваў. Я даведаўсяпра лошыцкае злачынства якраз тады,калі ўсплыла праўда пра Курапаты і якразтады, калі я археалагічна дасьледваўКурапаты. Я зьбіраўся таксама правесьціархеалагічныя раскопкі ў Лошыцы ідасьледваць расстрэльныя магілы. Алездарылася экстраардынарная падзея.
Калія прышоў сюды, каб выбраць месцы раскопаў,то ўбачыў, што тут працуюць бульдозерыды экскаватары і сьпешна засыпаюцьЛошыцкі яр. Мясцовы старшыня калгаса,якому належыла гэтая зямля (і да якогая зьвярнуўся па тлумачэньні) нічога няведаў, што там робіцца і хто тое робіць.Аказалася, што гэты ўчастак зямлі зьярам сьпешна і ціха перадалі ў валоданьнегораду Менску і гарадзкія ўлады тут жапачалі засыпаць яр.
Гэтыфакт для ілюстрацыі таго, якія магчымасьцімеў КГБ нават у тыя позьнія савецкіячасы.
Каліяр засыпалі і ўтрамбавалі грунт катком,тут паставілі плот, заасфальтаваліплошчу і разьмясьцілі гаражы. Вось такімаленькі паварот сібірскіх рэк быўажыцьцёўлены камуністамі ў Лошыцы, кабсхаваць месца злачынства супрацьчалавецтва.
Тое самае яны здольныя былі зрабіць із Курапатамі, калі б не народ і неБеларускі Народны Фронт, які паўстаў на абарону Курапатаў. Зьнішчыць Курапатыім не ўдалося. Ім засталося толькібясьсільна ілгаць.
Упачатку 90-х Беларускі Народны Фронтпаставіў у Лошыцы на ўскрайку былогаяра вялікі Крыж у памяць расстраляныхлюдзей. У гэты ж час БНФ таксама ўсталяваўКрыж у памяць расстраляных у лесеВаньковіча (так званы "парк чалюскінцаў"у Менску). Тут, на ўскраіне парку, вялікаерасстрэльнае месца бальшавікоў, другіяКурапаты. Тут забівалілюдзей і зысыпалі ў ямах. Пасьля вайнымясцовасьць выраўнялі і зрабілі паддрэвамі зялёны паркавы лясны газон --месца вясельля і адпачынку "працоўных",якое, аднак, хавае пад сабой страшныянеадкрытыя таямніцы камуна-савецкайакупацыі.
Далейадсюль, пад Сьляпянкай, у Сляпянскімлесе была дача Цанавы і побач месцарасстрэлаў і закопваньня забітых ахвяр.
Таксама ў самым цэнтры Менска натэрыторыі 1-га клінічнага шпіталюзнаходзіцца месца бальшавіцкіх расстрэлаўлюдзей у 20-гадах мінулага стагоддзя(асабліва ў 1919 -- 1921, калі менчукоў, каготрапяць, маскалі хапалі проста на вуліцахі цягнулі на расстрэл). Тады тут быўКамароўскі лес. Калі ў 1928-29 гадах капаліпадмуркі пад корпусы шпіталя, то выкопвалігоры чалавечых касьцей. Але тады, зачасы рэпрэсіўнай вайны і вынішчэньнябеларусаў расейскімі чырвоныміакупантамі, нікога тое не абходзіла ікожны ад страху маўчаў.
Туттаксама мусіць стаяць памятны дзядоўскіКрыж у знак таго, каб ніколі ўжо такіхзабойстваў народа больш не было.
Памятаймапра нашых дзядоў. Гэтая памяць ёсьцьзарукай нашага нацыянальнага існаваньня,калі будзем ведаць і разумець, што жывыяі памерлыя мы ёсьць адзіны вялікігістарычны Беларускі народ.
Славанашым Дзядам!
СлаваАйчыне!
6лістапада 2016 г. Зянон Пазьняк.