ДЗЯДЫ — 16. КУРАПАТЫ НЕ ПАЎТОРАЦЦА, БО МЫ ПЕРАМОЖАМ!

Дарагіяземлякі, дарагія беларусы!

Пачынаеццасьветлае сьвята Дзядоў, той час, якіабавязвае нас задумацца над сваіміснаваньнем і над сутнасьцю нашайгісторыі.

Відаць,пасьля Вялікадня і Нараджэньня Хрыстовагэта ёсьць найважнейшае сьвята ўхрысьціянскім сьвеце. Яго адзначаюцьпа-рознаму ў розных краінах. Ёсьць месцы,дзе адбываюцца мільённыя шэсьці намогілкі. Складваецца ўражаньне тады,што ўся нацыя ў гэтыя дні перасяляеццана магілы, каб спаткацца з сымваламі іпамяцьцю сваіх продкаў. Гэта ўражвае,бо ўспрымаецца як вобраз вечнагаіснаваньня. Вось у гэтым ёсьць моцныдухоўны сэнс такога сьвята. Невыпадкова,што бязбожныя ворагі чалавецтвазабаранялі яго, каб чалавек не ўсьведамляўвечнасьці, каб нацыя не адчувалаадзінства.

Народнаеадзінства ў Курапатах -- гэта містэрыяасаблівага кшталту, бо гэта ёсьць памяцьпра генацыд, памяць пра канкрэтнуюнебясьпеку, якая ўвесь час пагражаенашай нацыі з-за ўсходняй мяжы. Лагічнайпрычыны ў гэтай пагрозе не існуе. Прычына-- нашае існаваньне. Для ворагаў чалавецтвадастаткова таго, што мы ёсьць. Мы маемсправу з сярэднявечнай мэнтальнасьцюна ўсходзе, за ўсходняй мяжой. Гэтаямэнтальнасьць, гэтае грамадзтва і гэтытып людзей ня здольны да адэкватныхацэнак самых сябе і лічыць увесь сьвет,усе народы сваімі ворагамі.

Усюнашу гісторыю, пачынаючы ад першагазьяўленьня манголаў на нашых межах, мывымушаныя былі збройна бараніць сябеі Эўропу ад нашэсьця варвараў. Чым гэтаскончылася -- ведаеце: здрадай Эўропы іпэрманэнтным зьнішчэньнем нашага народаі нашай культуры.

Вызнаходзіцеся на расстрэльным месцымаскоўскага бальшавізму. Тут расстрэльвалінаш народ. Такіх месцаў у Беларусі шмат,але Курапаты -- самае вялікае. Рэальнатут расстраляна каля чвэрці мільёналюдзей -- беларускіх сялян, пісьменьнікаў,паэтаў, рабочых і інтэлігентаў, мужчыні жанчын.

Расстрэльваліпа плану. Кожнаму раёну, кожнамусельсавету, кожнаму воргану НКВД, кожнайпракуратуры і суду спускаўся зьверхуплан на расстрэл беларусаў. І гэты планвыконваўся. Расстраляныя ляжаць тут, уКурапатах. Людзей расстрэльвалі яшчэ23 чэрвеня 1941 года. Немцы ўжо бамбаваліМенск, а гэтыя яшчэ забівалі тут людзей.Калі б ні нямецкая акупацыя, маскоўскіябальшавікі расстрэльвалі б увесьбеларускі народ гэтак жа, як хацелівымарыць голадам усю Украіну і стварылігаладамор. Але якрасейскі камуна-фашызм так і нямецкіфашызм рабілі супольнаезлачынства-- зьнішчалінародБеларусі.

Падзеіпаказваюць, што маскоўскі фашызм ніколіне перапыняўся. Ён толькі зьмяняў формуі афарбоўку, бо ў аснове яго заўсёдыбыла імпэрская сьведамасьць і сярэднявечнаяварварская мэнтальнасьць.

Цяпермы бачым, што маскоўскі халоп зноўзасумаваў па Сталіну, па цару Жахлівым,па цару Шалёным, па забойцах НКВД. Імхочацца крыві ўсяго сьвету і новыхКурапатаў. Яны распальваюць войны ірыхтуюць ваенныя правакацыі, сьцягваюцьвойска да беларускай і ўкраінскай мяжы,падымаюць на паверхню адкіды грамадзтваі вучаць іх забіваць.

Рэальнасьцьтакая, што, каб не дапусьціць новыхКурапатаў, трэба сур'ёзна рыхтаваццада абароны Радзімы ад расейскай агрэсіі,не зважаючы на рэжым. Трэба рыхтаваццаваяваць за Беларусь.

УКурапатах напрацягу пяці гадоў (з 1937 па1941 гг.) расстрэльвалі людзей, дзень іноч, сотні тысячаў. І ніхто не супраціўляўся.Стралялі як качак, як зайцоў, якбутэлькі ў ціры.

Алелюдзі павінны супраціўляцца. Трэбасупраціўляцца фашызму. Трэба змагаццаза Айчыну. Трэба рабіць высновы зКурапатаў і з усёй нашай гісторыі.Курапаты не паўторацца, бомы пераможам!

ЖывеВольная Беларусь!

Славанашым Дзядам!

СлаваАйчыне!

30кастрычніка 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК