ПУТЧ І РАСЕЙСКІЯ АГЕНТЫ
Падгорыца/Сараева– Яны дзейнічаюць так, нібыта Чарнагорыіпагражаюць паводка і хімічныя аварыі.З панядзелка ў гэтай балканскай краінез 625000 жыхароў праводзяцца вучэньні НАТОпа абароне ад катастрофаў. 32 дзяржавыі 680 асобаў удзельнічаюць у іх. Чарнагорыяпавінна паказаць, што яна гатовая дамаючага адбыцца ўступленьня ў НАТО.
Вучэньніпавінны таксама быць сігналам Маскве.Бо сварка вакол сфэраў уплыву на Балканахпайшла па новым коле. Чарнагорскаякіруючая Дэмакратычная Партыя Сацыялістаўі Пракуратура сьцьвярджаюць, што групапрарасейскіх сэрбаў на 16 кастрычніка,у дзень парляманцкіх выбараў планавалапутч супраць ураду Чарнагорыі. Масквапавінна была макаць пальцы ў гэтайгульні.
Зпрычыны сьціплых фактаў, розных тэорыйзмовы ды інтарэсаў, а таксама палітычназалежнай юстыцыі тлумачэньне здаеццанемагчымым. Многія мяркуюць, што “моцнычалавек” Чарнагорыі Міла Дзюканавічі ягоныя людзі самы інсцэнавалі спробупутча, каб пасеяць страх, выйграць выбарыі прадставіць апазыцыю як злачынцаў.
Падкінуліключ
Арыштаваныў Чарнагорыі былы начальнік сэрбскайжандармэрыі Браціслаў Дзікіч сьцьвярджае,што яму падкінулі ў кішэню ключ ад складазброі – і ўся справа інсцэнавана. АДзюканавіч, наадварот, кажа, штопрарасейская партыя Дэмакратычны Фронтудзельнічала ў змове. Дакладна адно:Дзюканавіч хоча з дапамогай Захадузастацца ва ўладзе. З прычыны таго, штоўсе ніткі ў Чарнагорыі сыходзяцца ўягоных руках, усе таксама – што Захад,што Расея – арыентуюцца на яго.
НАТОў першую чаргу зацікаўлена ў тым, кабзакрыць дзірку паміж членамі НАТОХарватыяй і Албаніяй на Адрыятычнымберазе – 250 км належаць тут Чарнагорыі.Расею гэта больш чым злуе. МЗС у Масквеназваў уступленьне ў НАТО Чарнагорыі“канфрантацыйным крокам”, які прывядзеда далейшай дэстабілізацыі. Але найбольшнебясьпечнай чарнагорская справазьяўляецца перш за ўсё для сэрбскагапрэм’ера Аляксандра Вучыча, які ўжо напрацягу гадоў шукае баланс паміж Расеяйі Захадам.
Ненаўпростяго папікаюць у тым, што ён недастатковацьвёрда трымае сваю краіну, калі адтульплануюцца замахі на чарнагорскагапрэм’ера. Вучыч дапусьціў, што планызамаху былі – але яны ня мелі нічогаагульнага з сэрбскай дзяржавай, а меламесца якраз ўмяшаньне замежныхспэцслужбаў. Аднак непадалёк ад ягонагадома на мінулым тыдні была знойдзенавялікая колькасьць зброі і баепрыпасаў.
Нестабільнаегеапалітычнае становішча
Зпрычыны слабасьці Эўразьвязу, няяснайпазыцыі ЗША, росту прысутнасьці дзяржаваўПэрсідскай затокі, імкненьняў Турцыіі палітычных гульняў Расеі адчуваеццанапружаная валтузьня на Балканах,таксама і ў Македоніі і Босьніі-Гэрцэгавіне.Толькі Албанія і Косава лічацца выразнапразаходнімі. Цалкам непразрыстыхарактар апошніх падзей у Чарнагорыінагадвае здарэньне з перастрэлкай умакедонскім Куманаве летась.
АдэльхайдВёльфль
Пераклаўз нямецкай В. Буйвал.
Крыніца:аўстрыйская газэта “DerStandard”,2.11.2016
http://derstandard.at/2000046795827/Putsch-und-russische-Agenten-Spiel-mit-Verschwoerungen-am-Balkan