ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НЯМЕЦКІ ЎДАР У ПЛЕЧЫ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ

(Выступна кастрычніцкім 2016 г. Сойме КХП-БНФ іБНФ “Адраджэньне”)

Паважаныямябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне,зычу ўсім ваярскага настрою і веры ўнашу будучыню, якая нягледзячы ні нашто, набліжаецца.

Агляднашага ўнутранага жыцьця і сусьветныхперамен паказвае, што ў апошні часадбываецца шмат кепскіх падзей.

Уцэлым гэта дрэнная карціна, якаяадлюстроўвае мэтадычнае ўмацаваньнесусьветнага зла і працяг крызісуэўра-атлянтычнай цывілізацыі.

Алеадвернемся пакуль што ад сьвету іпаглядзім канкрэтна, што адбываецца ўнас. 14 верасьня ў “лісьце да адраджэнцаў”(“Пасьля спэктакля”) я пісаў, што пропускдвух штрайкбрэхераў у “палатку” ізамазваньне іх на фальсыфікацыі -- няпроста крымінальны прыём рэжыму, аўзгодненая зь лявацкім Захадам палітыка.“Вось гэта якраз і стане тым аргумантамдля левакоў (і проста крамлёўскайагентуры) на Захадзе, каб адзначыць“прагрэс” і, магчыма, нават часткованешта прызнаць законным у гэтых ілжывыхвыбарах”, -- пісалася ў лісьце.

Такяно і сталася і дакладна ў пазначаныхфармулёўках. Падлянка прыехала аднемцаў. 6-га кастрычніка ў Менску зьявілісядэпутаты Бундэстагу Ута Фінк Крэмэр іАлівэр Качмарэк. Яны спаткаліся здэпутатамі “палаткі”, з М. Мясьніковічам,з міністрам МЗС У. Макеем і паведамілі,што нямецкі Бундэстаг “на афіцыйнымузроўні” будзе “працаваць” з абедзьвюма“палатамі”, забароны больш няма, бонемцы зрабілі выснову, што выбары ў“палатку” былі “мірныя” (гэта ж трэба– вайны не было) і “зь невялікімпрагрэсам”, а “гэта знак таго”, --сказалі ваяжоры зь Нямеччыны, што“парлямант хоць у нейкай ступені выбраныпатрэбным чынам”.

Рэжымныячыноўнікі ўзрадаваліся і пачалі фармаваць“групу дружбы з Бундэстагам”.

Яня раз адзначаў, што па цынізму іпадступнасьцінемцы яшчэ могуць даць форы “русскомумиру”і выйграць спаборніцтва.

Цікава,што гэтая істотная ўпалітыцы падзеяніяк не заўважана і не абмяркоўваеццаў асяроддзі псэўдаапазыцыі і так званых“дэмСМІ”. Вельмі сымптаматычна інаводзіць на думку, што палітхаляўшчыкітаксама прыклаліся дзеля прызнаньнялукашызму ў Нямеччыне. Штрайкбрэхерытаксама былі ўзгодненыя.

Шчыракажучы, нічога нечаканага тут няма.Нямецкая палітыка ў дачыненьні даВялікага Княства Літоўскага (Беларусі)ужо больш за 200 гадоў не зьмяняецца. У20-м стагоддзі яны з расейцамі паклаліЭўропу ў вагонь 2-й Сусьветнай вайны,цяпер немцы канкрэтна спрычыніліся да ўнутраннай ісламскай акупацыі Эўропыі ўмацоўваюць антыбеларускі рэжым.

Немцам(і нікому ў Эўропе) не патрэбная моцнаяБеларусь. Усімнявыгаднае Вялікае Княства Літоўскае(хіба што яноблізкаетолькі Украіне, якая сама была часткайгэтага вольнагаКняства). Рэчаіснасьць дэманструе намтое кожны дзень і, здаецца,ужо сам Пан Бог зь Неба падказвае:Беларусы, дбайце самыпрасвой лёс, бярыцеся за сябе.

Некаторыяасобы ўжопасьпелі выказаць думку, што немцы,зважаючына агрэсіўнасьць Расеі,гатовыя, маўляў,ахвяравацца дэмакратыяй у Беларусідзеля яенезалежнасьці.Магчыма. Але навошта імтады хлусіцьі прызнаваць фальшывыя выбары. Янымаглі бабдымаццаз рэжымам і без прызнаньня сфальшаваныхвыбараў. Навошта зьневажацьбеларускіхвыбаршчыкаў,якіяў масе сваёй сьведама праігнаравалінесумленныявыбары.

Каліпа сутнасьці, то гэты выверт нямецкіхдэпутатаўнельга пакідаць без адказу. Мусіць быцьбеларуская заява з пратэстам у нямецкіБундэстаг. Там не адна толькі партыя.Яшчэ трэба разабрацца, што гэта за Крэмэрз Качмарэкам.

Ужодаўно назіраецца карэкцыя тактыкірэжымнай улады ў барацьбе супрацьбеларускага Адраджэньня. Цяпер, каліякі пікет, ці хто са сьцягам, палкамі немалоцяць, у твар жанчыне кулаком няб’юць, у хапуны ня кідаюць. Ціхенькаскладаюць пратаколы, прысуджаюцьнепамерныя,велізарныяі неабмежаваныяштрафы (якіянемагчыма аплаціць),адбіраюць неабходную маёмасьць і пажыткіпершай патрэбы. Гэтае рабаўніцтвапашыраецца. Зачыняюць апошнія беларускіяшколы (нядаўна зноў зачынілі 16 школаў),перасьледуюць палітычна актыўныхбеларусаў. І ўсё гэта “зь невялікім”нямецкім “прагрэсам”.

Карэкцыюрэжымнай тактыкі можназаўважыцьна прыкладзе некаторых “дэмСМІ”. На“Свабодзе”, напрыклад, сталі рэгулярнадаваць абшырныя інтэрв’ю з анонсамібылых камуністычных беларусажэрцаў імярзотнікаў. Пастаяннымі пэрсанажаміз фота і відэа тут сталі рускія бандытызь Беларусі, што забівалі на Данбасеўкраінцаў, тыражуюццаіхныя каснаязычныя тупыя разважаньні,прапануеццатып сучаснага мэдыйнага героя –расейскагапатрыёта-гопніка.Гэтая радыёстанцыяперамяніласяў нас на вачах. Франук Жук-Грышкевічужо, напэўна, перавярнуўся ў труне.

Працягваюццанаскокі прафанатараў у Курапатах.Лубянка ніколі не забудзе гэтае месца.Цяпер з “Бульбаш-холам” сьцішыліся, знавязваньнемрасстрэлу «польскіхафіцэраў»заціхлі, з«габрэямі ў Курапатах» – таксама маўчок,падпалкоўнік Кузьняцоў схаваўся ў цень.Ўсёправпалілася.На першы план вышлі цяпер«грамадзкіяактывісты»– пэрсанажы,якія робяцьвыгляд, што наўпрост не заўважаюцьНароднага Мэмарыялу Курапаты, і гэтак,нібы ўсхвалявана, прамаўляюць, што трэбаратавацца і нешта ў Курапатах рабіць,штонейкіпомнік трэба, а то загіне памяць, немаем, маўляў, маральнага права маўчаць.Кажуць, трэба аднавіць расстрэльны плоті будку для вартавога энкавэдзістазбудаваць. (Не было там ніякай будкі ініякага вартавога, цемра!). Усё гэтавыглядае вельмі камічна. Прафанатарыходзяць па Народным мэмарыяле Курапаты,створаным беларускімі людзьмі зКансэрватыўна-Хрысьціянскай ПартыіНароднагаФронту напрацягу 16 гадоў, і робяць выгляд, штояго няма,заклікаюцьтых, хто нічога ня ведае,«нешта рабіць», пішуць разважаньні.Такнекаму хочацца языкамі балбатуноўліквідаваць тое мэмарыяльна моцнае інароднае, што ўзьнікла ў Курапатах.

Зусіх патугаў разбурыць Курапацкі НародныМэмарыял гэты праект канторы, відаць,самы тупы. Штурхаюць яго актывісты зжурналістыкі, водзяць за сабой дзеячоўлітаратуры і мастацтва, гаворацьзаведамуюлухту,што яны тут, маўляў,адкрылі дарогу, па якой вазілі на расстрэлі т.п. знаходкі«сякерыпад лавай».Усё яны, аднак, ведаюць, што ікалібыло адкрыта, усё чыталі – і пра дарогусьмерці,і пра Вольгу Бароўскую, і пра шмат штоіншае, да чаго яны ня маюць ніякагадачыненьня. Яны прыкідваюцца, а тое, чымзаймаюцца гэтыя прафанатары, правакатарыі “экспэрты” называецца “тролінг”,альбо бесаўшчына, гэта значыць нахабнаегаварэньне заведамай хлусьні з мэтайзаблытаць розумы і сумленьне людзей.Час такі. Але мы гэтую нечысьць вымецем.

Ёсьцьяшчэ адна адмоўная зьява, пра якую я няраз пісаўраней. Мы трацім палітычную эміграцыюАдраджэньня. Старэйшае пакаленьне ўЗША і Канадзе адышло,а тое, што прыязджае з лукашысцкагакалгаснага запаведніка, убальшыні, практычна,няздольнае на палітычнае нацыянальнаедуманньне. У лепшым выпадку выяўляюцькультурныя памкненьні без апоры наідэалогію. У гэтых умовах лёгка дзейнічацьагентуры і, практычна, паралізавацьлюбую арганізацыю. Але самае кепскае,што ў такіх умовах траціцца кантакт зпалітыкамі краіны эміграцыі. Гэта вельмідрэнна, боэміграцыямярцьвее, выпадае з кантэксту палітычнайбарацьбы. Паправіць становішча няпроста,бо, як кажацца, няма з чаго, няма матэрыялу.Калгаснае балота разьліваецца па ўсімсьвеце. І толькі адзінкі шукаюць сваёйБеларусі.

Асаблівабядотны стан уяўляе Варшава. Такзваная “праграма Каліноўскага” – гэтастудэнцтва,палова зь якіх апошнімчасамзрусіфікаванаягапатаў квадраце. (Добра, што яе зачынілі). Ідавялі ўсё да дэградацыі і маразму непалякі (ім можна толькі падзякваць), атыя,хто займаліся гэтым ў Беларусі.

Усёгаворыць за тое (ізноўжа – пра што мы добра разумеем),што трэба зьбіраць ігуртаваць лепшых,эліту жыцьця, здольных,разумных, сьмелых у розуме і адданыхБацькаўшчыне ў сэрцы, зьбіраць наватпа аднаму, наватднём, запаліўшы сьвечку.Разам сабраныя, яны вырашаць шмат што.

9.Х.2016 Зянон ПАЗЬНЯК