ЯШЧЭ РАЗ “ПРА ФУРАЖКУ”

УСеціве зьявіліся паведамленьні зМаладэчна. Там людзі ўбачылі, як пагорадзе ходзіць чалавек у форменнайфуражцы афіцэра гітлерскай арміі, іздалі яго ў міліцыю. Раней гэтую асобубачылі ўсю апранутую ў гітлерскуюўніформу. Цяпер гэты 33-гадовы грамадзяніндае паказаньні ў міліцэйскім пастарунку.Кажа, што купіў фуражку на барахолцы іг.д.

Безумоўна,паводзіны мярзотныя і за такое трэбакараць па закону. Гітлерскія акупантызьверствавалі на нашай зямлі і забываццапра гэта нельга. Але паўстае пытаньне:а калі б грамадзянін хадзіў у фуражцыі ўніформе НКВДзіста, то ў міліцыю ягоб не здавалі? Хутчэй за ўсё не. Ды йміліцыя яго ня стала б браць. Вышэйшыміліцэйскі чыноўнік пануючага рэжымустаяў быў на трыбуне і прымаў парадразам з галоўным начальнікам гэтагарэжыму, у фуражцы і ўніформе НКВД. Інічога.

Арозьніца якая? Можа маскоўскія акупантыпаводзілі сябе менш па-зьверску абозабілі менш людзей? Дык жа не, яны забілізначна больш беларусаў. Яны панаваліна нашай зямлі значна даўжэй і цяпер неразьнімаюць свае кашчавыя рукі на горленашага народу. І гітлерскі нацызм істалінскі гэбізм (у тым ліку ў ягосёньняшняй “праваслаўнай” упакоўцы)– гэта блізьняты-браты. Гэта абсалютнаезло.

Увызваленай Беларусі будзе забароненататалітарная гітлерская і маскоўска-імпэрскаясымволіка.

ЯнкаБазыль