АБ “СВАБОДЗЕ”

Атрымаўнекалькі абураных тэлефонных званкоў.Усе пра радыё "Свабода".Трансьлявалітам і надрукавалі чарговага камуністычнагавыкапня і беларусажэрцу, такога ІванаАнтановіча. Гэта былы загадчык Аддзелакультуры і ідэалогіі ЦК КПБ. Адтулькіравалі культурай у Беларусі. Прозьвішчагэтай істоты ў тыя часы (70-80-я гады) былоназыўным, калі гаворка заходзіла праподласьць, забарону ўсяго беларускага,добрага, сьветлага, усялякай вольнайдумкі і ўсялякай карыснай беларускайсправы. Гэта быў рэакцыянер з падвешанымязыком, кар'ерыст, ілгун, для якога неіснавалі прынцыпы. Супраць такіхкамуна-намэнклятурных беларусажэрцаў(кшталту яшчэ розных Яфрэмаў Сакаловых,чарнобыльскага злачынцы Сьлюнькова,Малафеева, Камая і іншай здрады) змагаласяўсё беларускае духоўна вольнае грамадзтва,выступаў Народны Фронт.

Увыніку Беларускай нацыянальнай рэвылюцыіі барацьбы, гэтых здраднікаў і запраданцаўськінулі ў палітычны нябыт. Пасьляздабыцьця Незалежнасьці Беларусі, яныамаль усе паўцякалі у Маскву, хто даЛігачова, хто да Зюганава, хто ў Лубянку.

Івось радыё Свабода ў каторы раз дастаез палітычнай сьметніцы чарговы экзэмпляр,савецкага шкодніка беларушчыны ізапісвае яго падлаватыя сэнтэнцыі,камуняцкія ацэнкі свабоды, нашайНезалежнасьці і народа (які ён гробіўна сваёй цэкісцкай пасадзе), прапагандуеяго станоўчыя характарыстыкі, якія ёндае розным камуна-мярзотнікам тае пары,якія пазьбеглі пакараньня.

Гэтаепрапагандысцка-інфармацыйнае "паветрыя"пайшло з пуцінскай Расеі. Гэта тампадымаюць з труны Сталіна, Бэрыю, Молатава-- усіх бальшавіцкіх злачынцаў чалавецтва,друкуюць інтэрв'ю зь іхнымі сваякаміды нашчадкамі, якія расказваюць прасваіх зьвярына-мярзотных продкаў, якіяяны, маўляў, былі добрыя людзі.

Длячаго тое ўсё робіцца? Стараюцца дзеляадной мэты -- заблытаць мазгі маладомупакаленьню, людзям, якія ня ведаюць тойрэальнасьці, якая была, бо ня маюцьжыцьцёвага вопыту. Потым настане час,калі зь мярзотнікаў і злачынцаў (ужодля наступнага пакаленьня) зробяцьідэалы герояў і нявінных ахвяр. Такаяёсьць палітыка маскоўскай цемры ірэстаўрацыі зла.

Безумоўна,радыё Свабода маскоўскія выверты непадтрымлівае. Проста, відаць, такатрымалася ад неразуменьня. Ні сваабодаслова, ні плюралізм, ні дэмакратыя тутне прычым. Можа журналісты пра тое ўсёдумалі, але ў рэальнасьці справа тутпростая і вядомая. Калі даюць трыбунувыкапню злачыннай ідэалагічнай сістэмы,адкінутай грамадзтвам, значыць закладваюцьмагчымасьць яе прапаганды і рэстаўрацыі(тое што адбываецца ў Расеі).

Нехачу, аднак, перабольшваць гэтага ўвогуледробнага факту. Камуністычны выкапень,які, маючы ўладу, душыў свабоду слова,цяпер мае права на свабоду слова.Эмацыйнае абурэньне людзей выклікалатое, што паблюзьнерыць зь беларускай гісторыі і змаганьня яму дае эфір іплошчу дэмакратычны ворган, чытачы іслухачы якога успрымаюць гэта як зьдзекнад іхным сумленьнем і пачуцьцямі. Іжурналісты, відаць, таго не разумеюць.Выступіў бы ён у "Советской Белоруссии"ці якім-небудзь "Регнум", ніхто бі не заўважыў.

Дэмакратычныворган для таго і ствараецца, каб пашырацьдэмакратычныя ідэі, падзеі, зьявы,ацэнкі, даваць слова дэмакратычнымлюдзям, нацыянальным дзеячам іпадзьвіжнікам, станоўчым беларускімпрацаўнікам горада і сяла, а не палітычнымадыёзам, не цемрашалам у авечай скуры,што душылі народ і не пакаяліся. Навоштаж тады дэмакратычная трыбуна. Так штопраўда ў чытачоў (слухачоў).

Яразумею чаму мне тэлефануюць абураныябеларусы. Яны хочуць, каб я пра тоенапісаў. Але пісаць далей мне ня хочацца,бо тут ужо нічога ня зьменіцца. Тагоадраджэнскага беларускана радыё,заснаванага на ідэалах 25 Сакавіка, якоепачыналася беларускай нацыянальнайэміграцыяй у 50-х гадах, таго ідэёвагаадраджэнскага радыё ўжо няма. Няма іідэалаў. Там цяпер зусім іншыя людзі, зіншым розумам, з іншымі інтарэсамі, дзеінтэрасБеларусіне на першым месцы.

Ёсьцьтолькі адзін шлях перамены і паляпшэньня.Гэта шлях палітычнага змаганьня засвабоду Беларусі. Перамога вырашыцьўсё.

25верасьня 2016 г. Зянон Пазьняк