КРЫВАЯ ДАРОЖКА НЕКАТОРЫХ ЗАХОДНІХ ПАЛІТЫКАЎ
Прычымтут рэформы да санкцыяў супраць Расеі?Гэта ёсьць банальная адмазка. Антырасейскіясанкцыі ўводзіліся не для стымуляваньнярэформаў ва Украіне, а для таго, кабпакараць РФ за агрэсію і стрымлівацьяе ад далейшых праяваў агрэсіўныхдзеяньняў. Таму я мяркую, што гэтаадгаворка. Рэформы ва Украіне ня маюцьніякай наўпроставай сувязі з увядзеньнемі ўжо тым больш адменай санкцый супрацьРасеі. Санкцыі прывязаны да рэалізацыіМенскіх пагадненьняў, а не ўкраінскіхрэформ. Мяркую, Байдэн проста агучыўлогіку і пазыцыю некаторых партнёраў.
Утым, што пяць краін хочуць адмяніцьсанкцыі супраць РФ, няма ніякай сэнсацыі.Гэта вядома яшчэ з мінулага года. Шматразмоваў аб тым, што санкцыі могуць быцьпадкарэктаваны. У дыпламатычных колахгэтага не хаваюць. Ды й сам Парашэнкапра гэта цудоўна ведае. Выступаючы перадпарлямантам, ён закрануў гэтую тэму. Ёнпапярэдзіў, што эўрапейскія краінымогуць зьмяніць сваю пазыцыю ў пытаньнісупрацьстаяньня расейскай агрэсіі,таму мы, перш за ўсё павінны спадзяваццана сябе.
Зіншага боку, я чуў ад эўрапейскіхдыпламатаў, што яны будуць шукацьузгодненае рашэньне. Адмова ад працягваньнясанкцый азначала б індульгенцыю дляРасеі, капітуляцыю перад Масквой.Наколькі я разумею, Мэркэль і іншыяўплывовыя эўрапейскія палітыкі будуцьшукаць гнуткі варыянт. Магчыма, асобныякраіны змогуць адмовіцца ад санкцый.Альбо рэжым санкцый аслабяць па шэрагусэктараў. Такі варыянт таксама магчымы.Поўная адмена санкцый супраць РФ – гэтаменш верагодны сцэнар.
ЗаяваБайдэна аб зьняцьці санкцый з РФ – гэтападрыхтоўка ўкраінскага грамадзтва датакога разьвіцьця падзей. Ён не Парашэнкупапярэджваў – прэзыдэнт і так усё ведае.Важны той факт, што гэтая інфармацыяпрагучала публічна. Трэба зьвярнуцьувагу на тое, што Байдэн гаворыць празьмену пазыцыі менавіта эўрапейскіхпартнёраў. Гэта ня значыць, што ЗШАадмовяцца ад санкцый. Акрамя таго, нададзены момант ня йдзе гаворка праадмену пэрсанальных санкцый. Яны будуцьдзейнічаць і далей.
хxx
Віцэ-прэзыдэнтЗША Джозэф Байдэн, выступаючы перадрадай па міжнародных адносінах у НьюЁрку, заявіў, што Україна павінна стрымацьсвае абяцаньні аб эканамічных і палітычныхрэформах, інакш санкцыі Эўразьвязусупраць Расеі апынуцца пад пагрозай.Па ягоных словах, прынамсі пяць краінЭЗ хочуць адмовіцца ад санкцый супрацьРФ.
Перакладз расейскай.
Крыніца:http://gordonua.com/news/politics/fesenko-zayavlenie-baydena-o-snyatii-sankciy-s-rf-eto-podgotovka-ukrainskogo-obshchestva-k-takomu-razvitiyu-sobytiy-151305.html