ПРЭЗЭНТАЦЫЯ КНІГ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА

Унядзелю 18 верасьня ў беларускім Саборысьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёркуадбылася прэзэнтацыя новых кніг ЗянонаПазьняка -- "Незалежнасьць (да 25-годдзяНезалежнасьці Беларусі)" і"Палын-Палын..." -- беларускі раманз часоў савецкай акупацыі.

Кнігіпрыхільна ўспрынялі ўсе прысутныя. Тыя,хто пасьпелі прачытаць твор, ацэньваліяго надзвычай высока, падкрэсьліваючыпрыцягальную чытэльнасьць, адметнуюмову і зьмест, які для маладых, што непамятаюць саветчыны, стаў нечаканымадкрыцьцём жыцьця і эпохі, пра якую янымелі цьмянае ўяўленьне. Казалі, штотакога твора ў цяперашняй беларускайлітаратуры яшчэ не было, што гэта падзеяі творчы здабытак. Выступалі зьмеркаваньнямі Ганна Сурмач, ТацьцянаКрасоўская, Вольга Талатынік, НатальляХведарэнка, Галіна Палачаніна, ЗьміцерЛевіт.

ДоктарЗянон Пазьняк, дзеючы палітык іпаэт, аўтар палітычных дасьледваньняў,артыкулаў, апавяданьняў, паэтычныхтвораў і кніг, распавёўпра вобразную сістэму рамана, якую ёнфармаваў па мэтодыцы клясычнага рэалізму,надаючы вялікую ўвагу станоўчым іжаночым вобразам, успрыняцьцю іх уразьвіцьці і прыналежнасьці да ключавыхсацыяльных і ідэёвых пазыцыяў тае эпохі.Аўтару важна было ўвасобіць і адлюстравацьтыпалагічныя зьявы ў жыцьці беларусаўза часы саветчыны, дачыненьні людзейда Беларусі, да камунізму і свабоды,адзін да аднаго ў сістэме акупацыйнаймаскоўскай ілжы і жыцьцёвых абмежаваньняў.

Адчуваецца,што аўтар шануе сваіх герояў і пэрсанажаў,часта адносіцца да іхных пэрэпэтыяў згумарам і іроніяй, як бы назіраючы іхзбоку, сочачы за іхнымі перажываньнямі,каханьнем, разважаньнямі і жарсьцямі.

Цікавыі вельмі тыповы для беларусаў вобразстаршыні калгаса Рафала Рубайлы. Гэта"гумарны", разумны гаспадар саздаровым сэнсам у галаве, які добрараскусіў акупацыйную сістэму маскоўскага"сацыялізму". Каларытна выглядаюць,напалову гарадзкія, такія ўжо "трасянковыя"выхадцы з "дзярэўні" як Груня дыЖана Бабень (маці і дачка).

Новыі таксама вельмі характэрны (хоць івыключны) вобраз з інтэлігенцкагаасяроддзя -- гэта самазакаханая Ася-АсольДарагакупецкая. Але й яна ўспрымаеццанеяк станоўча са сваім розумам і талентампры ўсім яе эгаістычным нарцысізме.

Увогулеаўтар нідзе не паказвае асабістыхадносінаў да сваіх герояў, высьвятляеіх гэтак апавядальна, нібы ў мінулымчасе, і найбольш праз дыялогі. Месцамікавалкі рамана нагадваюць драматургічнытэкст і аўтар нават падае іх у драматургічнайформе.

Урамане паказана шмат станоўчых,культурных, прыгожых людзей. Ў цэнтрыпадзей узвышныя вобразыАнтося Бальцэвіча, Рамана Шляхты і ЛеныРавіч, якія ўвасабляюцьбеларусаўгоднасьці і свабоды. У цзнтры таксамаантыгерой ўсіх акупацыйных рэжымаў,дакладней савецкі прадукт і яго сацыяльнаямадыфікацыя – здрадніка, прыстасаванцабяз роду і прыналежнасьці.


Кніга"Незалежнасьць" напісана з нагоды25-годдзя Незалежнасьці РэспублікіБеларусь. Тут таксама ў аўтара асаблівыпадыход. Дасягненьне дзяржаўнайНезалежнасьці -- гэта галоўная задачанацыі. Тым часам нацыянальная незалежнаядзяржава не ствараецца ў вакууме, алева ўзаемазьвязаным сьвеце. Дзяржаўнымдзеячам маладой краіны і яе грамадзянамтаксама трэба шмат ведаць і арыентаваццаў сьвеце, каб ажыцьцяўляць зьнешнюю іўнутранную палітыку. Незалежнасьць --гэта вялікія магчымасьці і вялікіяабавязкі. Тут комплекс дачыненьняў,якія абавязкова трэба разумець.

ЗянонПазьняк тэзісна дэкляруе 18 тэмаў, якіяадметна важныя для незалежнай Беларусі.На гэтыя тэмы будучая ўладамусіла б даваць адказ, мець пазыцыю,прынцыпы ажыцьцяўленьня задачаў і г.д. Аўтар, кажучы пра незалежнасьць,асьвятляе катэгорыі мінулага і будучыні. Тут раскрытыя такія тэмы як "камуністы","намэнклятура", "грамадзяне","Народны Фронт", "Вярхоўны Савет","дэмакратыя", "Эўропа","Маскоўшчына", "інтэлігенцыя,"шляхта", "гісторыя", "сям'я","жанчына" і інш.

Кнігамае асьветніцкі характар і пабудаванаў асноўным на вядомых матэрыялах.Бальшыня зь іх -- гэта фатаграфіі з тагохвалюючага часу пачатку 90-х гадоў.

Існуепраблема дастаўкі кніг Зянона Пазьнякаў Бацькаўшчыну. Тут хамскі рэжым лютуеі траціць розум ад нянавісьці. Кожнаякніга аўтара тут жа арыштоўваецца намяжы, аб'яўляецца "экстрэмісцкай"(Відаць таму што на беларускай мове).Нядаўна аб'явілі "экстрэмісцкімі"кнігу пра Курапаты, адкрывальнікам ідасьледчыкам якіх ёсьць Зянон Пазьняк,а таксама кнігу яго мастацтвазнаўчыхэсэ пра сусьветную фатаграфію. Ёсьцьтаксама ўжо пацьверджаныя зьвесткі,што хамскі рэжым зьнішчае кнігі ЗянонаПазьняка. Варта мець тое на ўвазе, хторазумее каштоўнасьць кнігі. Аўтар абяцаўзьмясьціць свае творы наадраджэнскіх старонках у Сеціве ўфармаце пдф.

22верасьня 2016 г. МарыляЯкушэвіч