У БЕЛАРУСІ АДЫГРАЛІ ЧАРГОВЫ ВЫБАРЧЫ ФАРС

(Выступна верасьнёўскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ іБНФ “Адраджэньне”)

Паважаныясябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне,зычу ўсім здароўя і сілы перад новымівызваньнямі.

Гэтыгод для нас юбілейны і важны дзеляасэнсаваньня гісторыі беларускайНезалежнасьці. 25 гадоў таму ў Беларусіадбыліся паваротныя падзеі. Бальшыняз нас была іх удзельнікамі, змагаласяза свабоду краіны і вярнула дзяржаўнуюНезалежнасьць Беларусі. На гэта беларусамспатрэбілася 200 гадоў і ўжо нашамупакаленьню выпаў гонар падняць надкраінай наш сьвяты Сьцяг дзяржаўнайНезалежнасьці.

25Жніўня ў гэты сакральны дзень сябрынашай народнай партыі прыгожа і надобрым узроўні адзначылі беларускіюбілей дваццаціпяцігоддзя Незалежнасьці.Урачыстасьць адбывалася ў добрай залі,абсталяванай электронікай і дапаможнайапаратурай. Імпрэза была арганізаванаяк сустрэча грамадзкасьці з дэпутатаміНезалежнасьці. Прысутнічала дзесяцьдэпутатаў. Кожны выступіў з успамінаміаб тых вялікіх днях і далёкім часе. Узалі, упрыгожанай беларускіміБел-Чырвона-Белымі Сьцягамі, панавалачыстая прыгожая атмасфэра ўрачыстасьціі адзінства.

Цікава,што на гэтую галоўную імпрэзу юбілеюмясцовыя сродкі масавай інфармацыісваіх карэспандэнтаў прыслалі. Яныбралі інтэрв'ю, здымалі дэпутатаў,адлюстравалі ўвесь ход юбілею, аднак ўСМІ нічога не зьявілася. Паведаміліпра нейкія маргінальныя зьявы, але праюбілейную ўрачыстасьць Незалежнасьці– ні слова. Аж дзіва бярэ як зладжанатам працуе журналісцкая кантора ідысцыпліна на вышыні.

Дарэчы,тут вельмі яскравая ілюстрацыя таго,што рэальна ў нас адсутнічаюць нацыянальныясродкі масавай інфармацыі. Вытаптанаўсё моцна. А тое, што засталося, не валодаедобрым журналісцкім корпусам, асабліваў плане творчай пазыцыі і нацыянальнайідэалогіі. Мы ўвогуле ня маем моцныхжурналістаў “ад клясы”, якіх бы людзіспэцыяльна чыталі, якія б пісалі высокапра нацыянальныя праблемы, пра добрае,чыстае, сьветлае. Шэрасьць, драбната,прыстасавальніцтва ды жоўтае піжонства.Гэта ўжо ёсьць вынік цемры і маразмукалгаснай дыктатуры. Нічога не вырастаеў гэтай заплясьнелай інтэлектуальнаадсталай дрыгве. Ня маем ні нацыянальнайжурналістыкі, ні нацыянальнагафотарэпартажу, ні нават фатаграфіі, нінацыянальнага тэлебачаньня, нінацыянальнага радыё, ні кіно. Вось гэтаёсьць нацыянальная трагедыя.

Калідзе і ёсьць нацыянальны творчы дух, тоён несвабодны. І не таму, што свабодыняма, а таму што ён па-рабску топча сябесам, каб пазьбегнуць праблем.

Агульнавядомаяведа такая: мастацтва (найперш літаратура)найлепш разьвіваецца і дае высокіяўзоры творчасьці ва ўмовах народнайнесвабоды. Бо творцы пішуць тады сэрцам.Бо попел Клааса стукае ў сэрца.

Праўда,ніхто ў гісторыі не перажываў лапцюжнайцемры калгаснай дыктатуры. Можа ў гэтымпрычына? Выключны выпадак. Хаця ўвогулеўсё ж тут звыклая зьява.

Алеспыню свае пабочныя разважаньні, вернемсяда штодзённасьці і палітыкі.

Умінулую нядзелю, 11 верасьня, адбылісячарговыя фальшывыя выбары. Наша Партыяправодзіла назіраньне за галасаваньнем.Нашыя назіральнікі адзначылі, што бадайніколі яшчэ фальшаваньне галасаваньняне адбывалася так нахабна і цынічна.

Усёж такі наша канцэпцыя байкоту ашуканцкіхвыбараў і няўдзелу ў фальшывым галасаваньніўжо даўно (з 2008 года) дала плён і толькіўмацоўваецца. Людзі зразумелі, штоўдзельнічаць у злачынстве рэжыму нельга,бо выбараў няма і ня трэба стварацьмасоўку нягоднікам ад улады, каб янывыязджалі на народным гарбе. Людзіпраігнаравалі фальшывыя выбары. Нагаласаваньне ў рэальнасьці прыйшлотолькі 25-30 адсоткаў выбаршчыкаў. Рэжымныявыбары не адбыліся. Фальсіфікатарыгруба сфальшавалі яўку (фрэквэнцыю)людзей на галасаваньне. Нахабна завышалілічбы прагаласаваных у некалькі разоў,нахабна кідалі пачкі чыстых бюлетэняўу скрыні для галасаваньня.

Характэрнасьцьгэтых нізкіх паводзінаў на рэжымныхвыбарах яшчэ ў тым, што творцамі ашуканстваі хамства зьяўляюцца настаўнікі, людзі,якія мусілі б несьці сумленнае, добрае,чыстае і навучаць гэтаму маладоепакаленьне. А яны дэманструюць ілжывасьць,плябейства і хамства ў сваім халуйствеперад калгасным рэжымам, які іх самыхза грош ламаны ня ставіць.

Туттаксама трагедыя нацыі – да якогастановішча апусьцілі нашых настаўнікаў,прыстасаваўшы іх да абслугі хамскагарэжыму.

Аўвогуле гэтая калгасна-фальсіфікацыйнаясістэма выбараў пабудавана, як мангольскаяарда. Выбрачыя ўчастковыя камісііпрызначаюцца з працаўнікоў аднагопрадпрыемства, установы, школы ікіраўніком камісіі ёсьць дырэктар(адміністратар) такой установы. У вынікуўсе ўдзельнікі камісіі сацыяльназалежныя ад начальніка і вымушаныякалектыўна ілгаць. (Гэта, аднак, незбаўляе іх ад адказнасьці).

Длярэжыма важна было сфальсіфікавацьвыбары і ашукаць увесь сьвет, назваўшывыбары сумленнымі і дэмакратычнымі.Увесь час рэжым такое робіць, кабдамагчыся міжнароднага прызнаньнясваіх выбараў. Гэта адзін з спосабаўлегітымізацыі антыбеларускага рэжыма.Тут заўсёды адбываецца барацьба. Бокалі б, скажам, Захад такое прызнаў, тогэта абазначала б перш за ўсё ўзаконьваньнебяспраўя беларускага народа і ягоабрабаваньня Расеяй.

Атым часам у Эўразьвязе дастатковапрадажных палітыкаў-левакоў і маскоўскайагентуры, якія маглі б заплюшчыць вочына фальшэрствы, учапіцца за нейкіястандартныя палажэньні і выступіць запрызнаньне рэжымных выбараў у Беларусі.На гэта якраз разьлічваюць Крэмль ірэжымныя лукашысты. Але нічога ў іх неатрымліваецца, бо шыла ў мяшку не схаваеш.

Угэтым годзе, аднак, маючы на ўвазе тыхлевакоў і агентуру на Захадзе, рэжым,скарыстаўшы псэўдаапазыцыю, зрабіўсёлета новы фальшывы кульбіт дзеляачкоў у Эўразьвязе. У палату прызначылідзьвюх маргінальных жанчын: адну зпсэўдаапазыцыі і адну з ТаварыстваБеларускай Мовы. Прызначэньне сталасяў сфальшаваных выбарах на ўчастках, дзеяўка была ніжэй за 50 адсоткаў і выбарыне адбыліся. Тым ня менш жанчыныпагадзіліся са сваім прызначэньнем,заплюшчылі вочы на фальсіфікацыю істалі распавядаць пра свае будучыяпланы ў палаце. Спадарыня з ТБМ зрабіласабе прыгожую прычоску (дарэчы, вельміёй да твару), зьмясьціла элегантнаефота, на якім яна такая прывабная,шляхетная, а закаранелай лукашыстцыдырэктару нясвіжскага «калэджа», якуюўжо, фактычна, прызначылі ў палатку,загадалі зьняцца з выбараў, каб вызваліцьмесца для кандыдыта ТБМ. Гэта такі ўдардля вернага слугі рэжыму, што бядачкане перажыла, захварэла і зьлягла ўроспачы і з тэмпературай. Во якія жарсьці,амаль шэкспіраўскія, адбываюцца ўхамскім царстве. З гэтага зразумела,што выпадак з прызначэньнем дзвюх мілыхжанчынак, праз «выбары» ў палатку ёсьцьагульным праектам улады і псэўдаапазыцыі,бо альтэрнатыва рэжыму так сябе непаводзіць.

Цікавабыло таксама назіраць за паводзінаміпсэўдаапазыцыі, агентуры, троляў,журналістаў і іншых заангажаваных у“псэўда” асоб. Пачаліся голасныяўсклікі аб “прарыве” “апазыцыі” у“парлямант”, аб “перамозе”, аб тым,што рэжым трашчыць і таму падобнае. Іўсё, практычна, дзеля таго, каб на Захадзеякі-небудзь левы дзеяч адзначыў “прагрэс”на выбарах у Беларусі. Гэта, праўда, нетакая ўжо і дробязь. Але трэба спадзявацца,што ў Эўразьвязе палітыкам хопіць розумуне купіцца на мякіне.

Калімы гаворым пра байкот фальшывых выбараўу псэўдапарлямант, бальшыня людзей(акрамя ўсяго) слаба ўяўляе, з-за чагойдзе тая фальсіфікацыя і барацьба.Згодна лукашысцкай Канстытуцыі, рэжымныпарлямант, практычна, ня мае элемэнтарныхпарляманцкіх правоў. Гэта фармальнаянесамастойная прылада дзеля ўяўнайпадтрымкі прэзыдэнцкай улады. Практычна,рэжыму ўлады ён не патрэбны, існуе толькідля антуражу. Гэтаму квазіпарляманту,згодна канстытуцыі дыктатуры, пакінутавельмі абмежаванае поле заканадаўчайдзейнасьці. Прытым любы парляманцкізакон можа быць адменены дэкрэтам абоўказам прэзыдэнта. Прытым калі прэзыдэнцкізакон у квазіпарляманце не праходзіць,то канстытуцыя прадугледжвае механізм,згодна якога прэзыдэнт распускаепарлямант.

Рэжымныквазіпарлямант (палата) – гэта юрыдычнаепадзікунства. Раю пачытаць канстытуцыюдыктатуры. Тут цікавае чытаньне. Дыкнавошта ж рэжым так шалёна фальсіфікуевыбары ў “палатку”, калі яна нічога нязначыць і ні на што не ўплывае?

Нагэтае лагічнае пытаньне існуе адказ,як у беларускай прымаўцы: “Воўк сабакіне баіцца, але зьвягі ня любіць”. Рэжымбаіцца “ляманту” у “палатцы”, у вынікуякога для шырокага грамадзтва магла бвыкрыцца ўся бутафорыя і нікчэмнасьцьрэжымнага квазіпарляманту. Вось чамумы ўвесь час казалі, што нікога “чужога”туды праз фальшывыя выбары не прапусьцяць,бо гэта не парлямант. Тое, у што быццамбы сыграў рэжым цяпер, яму нічым непагражае. Гэта яго палітыка. Адна прыгожаяжанчына займаецца бізнэсам, яе тата –бізнэс-мільянэр. У мафійнай краіне, дзезаконы падпарадкаваныя інтарэсамгруповак, гэта шмат значыць і рэгулюепаводзіны. Пра прадстаўніцу ТБМ увогулене кажам. Ляманту ня будзе. Уладыразумеюць. Хай сабе “працуюць” (“пілуйце,Шура, пілуйце”). Рэжым скарыстае.

Уапошні час прыходзілася чытаць прагэта, вось, маўляў, які спрытны лукашысцкірэжым, так абдурыў Захад і накалоў“апазыцыю”.

Алеі тут няпраўда. Не “накалоў” рэжым сваюпсэўдаапазыцыю. Гэта яго ўзгоднены зпсэўдай праект і зроблена гэта прымітыўнаі груба. Гэта толькі ў нашым дэзарыентаванымграмадзтве ён можа выдаваць мыльныябурбалкі за палітычную мудрасьць.

Дэмакратычнысьвет не павінен прызнаваць такія“выбары”. Для нас жа, для беларускіхпалітыкаў, пэўная праблема, як я мяркую,усё ж узьнікае. Уключэньне штрэйкбрэхераўу “палатку” праз фальсіфікаваны працэс– гэта пэўны падкоп пад пазыцыю байкоту,які можа падняць з дна ўсялякую палітычнуюкаламуць, якая пабяжыць на фальшывыявыбары. Зрэшты, наступных фальшывыхвыбараў можа ўжо і не адбыцца, бо рэжымскончыцца. Але мець на ўвазе наступствыварта і шырэй аргумэнтаваць канцэпцыюбайкоту таксама.

Намтрэба засяродзіцца на альтэрнатыве.Альтэрнатыўная Беларусь ёсьць будучынявольнай краіны. Трэба яе ўсім разамствараць.

18верасьня 2016 г. ЗянонПазьняк