АБ ФАЛЬСІФІКАЦЫІ ПАРЛЯМАНЦКІХ ВЫБАРАЎ У БЕЛАРУСІ

(Заява СоймуКХП-БНФ)

СябрыКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ ажыцьцяўлялі назіраньне загаласаваньнем на выбарах у ПалатуРэспублікі Беларусь, якія адбыліся 11верасьня гэтага году. Па вынікахназіраньня заяўляем наступнае:

1. Выбары ня могуцьбыць прызнаныя за справядлівыя ідэмакратычныя з прычыны грубых,сістэматычных і паўсюдных парушэньняўзакону, дэмакратычных прынцыпаў іпрацэдур выбарчага працэсу. Парушэньнівыяўлены ў наступным:

1.1. Участковыявыбарчыя камісіі ствараліся адміністрацыйнымспосабам з працаўнікоў адной установы,школы, арганізацыі. Кіраўніком камісііпрызначаўся кіраўнік гэтай арганізацыі,школы, установы. Гэта стварала сацыяльнуюзалежнасьць членаў камісіі ад кіраўнікакамісіі.

1.2. У выбарчыякамісіі (найперш участковыя) па-валюнтарысцкуне былі ўключаныя прадстаўнікі апазыцыйныхі альтэрнатыўных да ўлады груп.

1.3. На папярэдняегаласаваньне ськіроўвалі людзей пададміністрацыйным прымусам, шляхам цску,запалохваньня і пагроз.

1.4. У час папярэднягагаласаваньня зафіксавана грубаезавышэньне (у некалькі разоў) яўківыбаршчыкаў на папярэдняе галасаваньнеі ўкідваньне чыстых бюлетэняў у скрынідля галасаваньня (месцамі у вялікіхколькасьцях – па некалькі сотняўбюлетэняў за адзін раз).

1.5. У дзень выбараў11 верасьня паўсюдна зафіксавана нізкаяяўка (фрэквэнцыя) выбаршчыкаў нагаласаваньне. Яўка была ніжэй за 50адсоткаў і вагалася ў межах ад 25 да 30адсоткаў. Зафіксавана фальсіфікацыяфрэквэнцыі з боку ўчастковых камісіяўі завышэньне яўкі ў некалькі разоў

1.6. Паўсюднарабіліся перашкоды незалежнымназіральнікам у час паліку галасоў(недасягальная адлегласьць для назіраньня,немагчымасьць бачыць, што робіцца настале зь бюлетэнямі, немагчымасьцьпракантраляваць, як бюлетэні раскладаюццапа прозьвішчах кандыдатаў).

1.7. Зафіксаваныяманіпуляцыі са сьпісамі выбаршчыкаў,а таксама групы людзей, якіх перавозіліна спэцыяльным транспарце з участка наўчастак, дзе яны галасавалі па сфальшаваныхсьпісах па некалькі разоў.

2. Аналіз парушэньняўвыбарчага заканадаўства, якія меліпаўсюдны характар сьведчыць аб тым, штопарляманцкія выбары, якія адбыліся 11верасьня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь,былі сфальсіфікаваныя зь ведама і падпрыкрыцьцём Цэнтральнай ВыбарчайКамісіі.

Дзеяньні ЦэнтральнайВыбрачай Камісіі і яе старшыні маюцьпрыкметы крымінальнага злачынства.Супраць іх можа быць узбуджана крымінальнаясправа.

18 верасьня 2016 г.

г. Менск

СоймКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі --БНФ