НОВЫЯ КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА
Усярэдзіне жніўня зьявілісядзьвеновыякнігіЗянона Пазьняка "Палын-палын..."(беларускіраман з часоў савецкай акупацыі)і"Незалежнасьць(да 25-годдзя Незалежнасьці Беларусі).
Выданьне"Незалежнасьць"адбылося ў Нью-Ёрку. Аб'ём 114 старонак,фармат US Trade 6x9in (набліжаны да В5). У кнізеапавядаецца аб дасягненьні дзяржаўнайНезалежнасьці Беларусі 25-га Жніўня 1991года, аб каштоўнасьцях незалежнайдзяржавы і аб абставінах у сьвеце, якіяпавінна будзе ўлічваць будучая вольная(вызваленая ад праакупацыйнага рэжыму)Беларусь.
Удадатку кнігі выкарыстаныя, апублікаваныяраней, фатаграфіі і дакуманты і некаторыяновыя. Фатаграфіі перадаюць вольны духнезвычайнага часу пачатку 1990-х гадоў,вобразы і абліччы вольных людзей, штопраглі волі. Уключаны кароткі нарыс прааўтара бальшыні фатаграфіяў -- фронтаўскага"фоталетапісца"Уладзімера Кармілкіна.
"Палын-палын...",беларускі раман з часоў савецкайакупацыі, Нью-Ёрк, 2016 г. -- 200с. Папера афсэтная(фарматUS Letter).
Дзеяньнерамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчынеі працягваецца ў 40-х -- 60-х гадах мінулагастагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пралёсы, каханьне і справы беларусаў, штожылі пад саветамі. Паказана акупацыйнаярэчаіснасьць савецкага рэжыму, ягоноравы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якіяшанавалі сваю годнасьцьі Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волюі адраджэньне.
Прэзэнтацыякніг адбудзецца 18верасьня ў нядзелю ўНью-Ёрскім Беларускім ПраваслаўнымСаборы сьвятога Кірылы Тураўскага(Бруклін, «Атлантык эвэню»,401). Пачатак а палове на13-ю.
Улічваючыцяжкасьці ў распаўсюджваньні беларускіхкніг у Беларусі і непрапусканьні рэжымамбеларускай літаратуры праз мяжу, гэтыявыданьні (а таксама ранейшыя выданьніаўтара) будуць зьмешчаныя ў фармаце«пдф» на старонках «Народная Партыя»,«Беларуская Салідарнасьць» і наіндывідуальнай старонцы аўтара ў Сеціве.
Даездмэтро цягнікамі Q, D, N,R, 2, 3, 4, 5 (прыпынак«Атлантык эвэню»),F(прыпынак «Бэргэнстрыт»)
-інф-