СЛОВА НА СЬМЕРЦЬ ЮРЫ ХАДЫКІ
11-га верасьняпамёр Юры Віктаравіч Хадыка, які ад 1989года быў адным з дзейных і вядамыхнамесьнікаў старшыні БеларускагаНароднага Фронту. У апошнія гады ён жыўу Амэрыцы, не ўступаючы ў кантакт зьбеларусамі. Але з інфармацыі ў друку мыдаведаліся, што ён быў у ЗША і хварэў нацяжкую хваробу, ад якой і памёр на 79годзе жыцьця.
Я ведаў Юры Хадыкуз канца 1960-х гадоў. У яго асобе адбіўсяэвалюцыйны шлях шмат якіх беларускіхінтэлігентаў савецкай пары, ад веры ўКПСС, ад непрыняцьця беларускай мовы іпалітычнае дзейнасьці да падтрымкіБеларускага Адраджэньня, вяртаньня дабеларускай мовы, адмаўленьня ад КПСС іўключэньня ў змаганьне за незалежнуюдэмакратычную Беларусь у шэрагах Беларускага Народнага Фронту.
Шлях гэты быўвельмі няпросты. Але істотна, што ёнступіў і пайшоў па гэтай дарозе. Зарукайтаму, як я тое бачыў, была яго рацыянальнаявера ў Бога, захапленьне Хрысьціянствамі як вынік -- імкненьне жыць пасправядлівасьці.
Юры Віктаравічзрабіў свой станоўчы ўнёсак у справуБеларускага Адраджэньня, узмаганьне за волю і свабоду Беларусі.Яго добрыя справы застануцца ў думкахлюдзей і ў скарбонцы нашай беларускайНезалежнасьці і свабоды.
Вечнаяпамяць.
12 верасьня 2016г. Зянон Пазьняк.