ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ: ДАРОГА ДА МАСКОЎСКАГА КНЯСТВА. (АЛЬБО ЯК НЕКАТОРЫЯ ПРАЗ 25 ГАДОЎ “ДАДУМАЛІСЯ” ДА ТАГО, ПРА ШТО ЯШЧЭ Ў ЖНІЎНІ 1991 ГОДА БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ ФРОНТ КАЗАЎ НА ЎВЕСЬ ГОЛАС)

25-годдзепадзей жніўня 1991 года ўспрымаецца напостсавецкай прастроры з павышанайувагай. І ўдзельнікі тых падзей, і тыя,чыя маладосьць прайшла ўжо пасьляразвалу Савецкага Саюза, спрабуюцьзразумець, што ж гэта было на самойсправе. І аказваецца, што сёньняшняеўспрыняцьце путча ГКЧП і ягоныхнаступстваў аказваецца зусім іншым,чымсьці ў 1991 годзе.

Тады,у жніўні 1991 года для расейцаў – і ўсіхжыхароў Савецкага Саюза, хто працягваўмысьліць у расейскай гістарычнай іцывілізацыйнай парадыгме – параза ГКЧПазначала, перш за ўсё, канчатковы крахсавецкага рэжыму, забарону Камуністычнайпартыі, пераход да дэмакратычных ірынкавых пераўтварэньняў. Гарбачоўскаяперабудова, якая канчаткова загрузлана пачатку 1991 года, зьмянілася зпераменамі, якія зьвязваліся з БарысамЕльцыным і дэмакратамі, што атачаліяго.

Толькінямногія – прычым і ў стане дэмакратаў,і сярод іх апанэнтаў – разумелі, што насамой справе сэнс таго, што адбывалася,зусім ня ў гэтым. Што на самой справе мыпрысутнічаем пры чарговым этапе правалуРасейскай імпэрыі, які распачаўся ў1917 годзе і быў толькі штучна затарможаныбальшавіцкім пераваротам і наступнайакупацыяй Чырвонай Арміяй большайчасткі новых незалежных дзяржаваў. Ішто менавіта Камуністычная партыя – ане нешта іншае – была той канструкцыяйдыктатуры, якая дазваляла трымаць ўпадпарадкаваньні ўсе далучаныя тэрыторыіі імітаваць “раўнапраўе” мэтраполііі паняволеных земляў.

УСавецкім Саюзе ў жніўні 1991 года адбылосяпа сутнасьці тое, што адбывалася прыраспадзе Рымскай імпэрыі: канкурэнцыяцэнтраў улады, якія змагаліся паміжсабой і прэтэндавалі на прадстаўніцтваінтарэсаў усіх рымлян, што прывяло дадэградацыі і краху дзяржаўных інстытуцыйяк такіх – і сьмерці імпэрыі, якая аджыласваё. Менавіта такім штуршком да гібелі“імпэрыі зла” стала канкурэнцыягенэральнага сакратара ЦК КПСС МіхаілаГарбачова і былога першага сакратараМаскоўскага гаркома партыі БарысаЕльцына. Тое, што адзін абапіраўся налібэральны партапарат і памяркоўныхрэфарматараў – “прарабаў перабудовы”,а другі быў гатовы да саюзу з радыкальнымірэфарматарамі і антыкамуністамі, ніпра што не гаворыць.

БарысуЕльцыну было пляваць на дэмакратыю звысокай званіцы. Ён быў апантаны ўладай,прагай рэваншу за перарваную партыйнуюкар’еру, галоўным козарам якой уперабудовачны час аказаўся няўрымслівыпапулізм. Ельцынгатовы быў да хаўрусу з любымі апанэнтаміГарбачова, але ўсе ж галоўнымі ягоныміхаўрусьнікамі былі зусім не дэмакраты,а тая частка супрацоўнікаў КГБ ікрыміналізаванага ценявага бізнэсу,якая ўсьведамляла ўсе дывідэнды адліквідацыі КПСС і пераразьмеркаваньнядзяржаўнай маёмасьці паміж прадстаўнікамівузкага кола пераможцаў.

Менавітагэтыя людзі ў жніўні 1991 года прыйшлі даўлады ў Расеі, утрымалі яе ўвосень 1993года і працягваюць утрымліваць пасёньня. У гэтым сэнсе аўтакрат УладзімірПуцін – наўпроставы спадчыньнік“дэмакрата” Барыса Ельцына, а дзяржава,у якой жывуць грамадзяне РасейскайФэдэрацыі сёньня – ельцынскаяРасея без маскі.Так, і яшчэ нядаўна – з высокімі коштаміна нафту, якія дазволілі ваўкам перастацьпрыкідвацца авечкамі.

Алетое, чаго сапраўды ня мог зразумецьЕльцын разам з сваімі шматлікіміпаплечнікамі з розных груп падтрымкі– ад дэмакратаў да чэкістаў – дык гэтатое, што пасьля забароны КПСС і зьвяржэньняГарбачова яму ня ўдасца ўтрымаць уладунад усім Савецкім Саюзам. Ня толькіЕльцын, але і большая частка жыхароўРасеі былі атручаны вялікарускімшавінізмам, які да таго ж у апошнія гадыіснаваньня СССР стаўся новай ідэалагемайкіруючага слою. І калі кансэрватарыбылі ўпэўнены, што толькі Камуністычнаяпартыя зьяўляецца гарантам захаваньняімпэрыі – і ў цэлым не памыляліся, то“лібэралы” былі ўпэўнены, што вартатолькі пачаць дэмакратычныя рэформы –як пытаньне аб саюзных рэспублікахадпадзе само сабой, яны захочуць быцьз Расеяй у адной дзяржаве або наватзахочуць быць Расеяй. Не выпадкова адзінса стваральнікаў Украінскай НароднайРэспублікі пачатку ХХ стагоддзя УладзмерВіннічэнка казаў аб тым, што “расейскаядэмакратыя заканчваецца на ўкраінскімпытаньні”. Я б дадаў, што гэтаятак званая дэмакратыя, якая на самойсправе зьяўляецца адной з масак шавінізму,заканчваецца і на беларускім, казахскім,польскім, летувіскім, грузінскім – дына любым пытаньні, які дазваляе захавацьімпэрыю! І зусім ня важна, што адныпрыхільнікі гэтай імпэрыі хочуць сядзецьЯмелямі на нафтавай печы, а іншыя – яерэфармаваць. Яныаб’яднаныя агульнай пагардай да чужойгісторыі,традыцый, праву на ўласны выбар, урэшцерэшт – чалавечай годнасьці. Ітаму аднолькава агідныя.

Здругога боку, неабходна прызнаць, штотыя, хто ў 1991 годзе мысьліў у катэгорыяхнепазьбежнага распаду імпэрыі пасьлязабароны КПСС, таксама не ва ўсім мелірацыю. Здавалася, што гэты працэс распадазакране і саму Расейскую Фэдэрацыю –тым больш, што напярэдадні 1991 года саюзныцэнтр начале з Гарбачовым у сваёй вайнесупраць Ельцына прыклаў нямала намаганьняўдля таго, каб актывізаваць сувэрэнізацыйныянастроі ў расейскіх аўтаноміях. І ўнекаторых выпадках – як, напрыклад, зТатарстанам – дамогся вялікага посьпеху.У Татарстане, як вядома, не праводзілісярасейскія прэзыдэнцкія выбары 1991 года.Гэтая рэспубліка прэтэндавала на статуссаюзнай. І ў сваім імкненьні працавацьз саюзным цэнтрам наўпрасткі яна быладалёка не адзінай.

Пасьляраспаду СССР новаму расейскаму кіраўніцтвуўдалося заключыць сваеасаблівы пакт зрэспубліканскімі элітамі. Знакамітаяфраза Ельцына “бярыце столькісувэрэнітэту, колькі здолееце”, насамой справе азначала “крадземна сваім месцы столькі, колькі кожныздолее зьнесьці”.Я ня буду сьцьвярджаць, што рэспубліканскіяэліты здрадзілі нацыянальныя спадзяваньнісваіх народаў, бо я зусім ня ўпэўнены,што на момант распада СССР гэтыяспадзяваньні былі. Але тое, што кожнаяз рэгіянальных груповак – па-зазалежнасьцю ад этнічнага паходжаньня– разглядалаі разглядае сваю тэрыторыю як пляцоўкудля рабаваньня –неабвержны факт.

Акрамятаго, ня варта забывацца, што новая Расея– у адрозьненьні ад гарбачоўскага СССР– прадэманстравала гатоўнасьць датакога ўзроўню гвалту, на які савецкаекіраўніцтва ўжо проста не магло наважыцца.Гарбачоў спрабаваў спыніць “распаўзаньне”Саюза войскамі на вуліцах Тбілісі, Бакуі Вільні. Члены ГКЧП не маглі наватаддаць зразумелы загад войскам, выведзенымна вуліцы савецкай сталіцы. А Ельцын іПуцін пайшлі на самую сапраўдную вайнуў мяцежнай Чачэніі – з баявымі дзеяньнямі,дывановымі бамбардоўкамі гарадоў,“зачысткамі”, захопам закладнікаў.Пасьля адноснай перамогі ў гэтай страшнайвайне недалёка было ўжо да ўваскрашэньнястарых амбіцый, да войнаў супраць Грузііі Украіны, галоўнай мэтай якіх быловяртаньне нечакана страчанай у 1991 годзеімпэрскай тэрыторыі.

Гэтаі ёсьць галоўны вынік жніўня 1991 годадля Расеі – рэжымзакарэлых намэнклатурных імпатэнтаўбыў заменены на ўладу рабаўнікоў іваенных злачынцаў,якія ўтрымліваюць яе на працягу апошніх25 гадоў. Але гісторыя, безумоўна, яшчэня скончана. Працэс імпэрскага распадупрацягваецца і завершыцца толькі тады,калі дойдзе да свайго лагічнага канца.Толькі рамкі ягоныя яшчэ не вядомыя.

Каліў 1991 годзе распад Расейскай Фэдэрацыіўяўляўся распадам перш за ўсё паводленацыянальна-этнічных межаў, з захаваньнемвялікай расейскай дзяржавы, то за гэтыя25 гадоў аслабеў як этнічны кампанэнт –многія жыхары нацыянальных ускраінуспрымаюць сябе ў большай ступенірасейцамі, чым самы рускія – так ірэгіянальныя ўзаемасувязі.

Аслабленьнецэнтральнай улады ў Маскве можа прывесьціцяпер да расколу Расеі літаральна палюбых межах інтарэсаў – ад этнічных іэканамічных да ваенных і крымінальных.Цягнік, у якім расейцы апынуліся ў жніўні1991 года, хутчэй за ўсё спыніцца напаўстанку “Маскоўскае княства”.

ВітальПортнікаў

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://7days.us/vitalij-portnikov-doroga-k-moskovskomu-knyazhestvu/