РПЦ МАСАВАГА ЗЬНІШЧЭНЬНЯ

Вох,і хваткі Сева! Акупавалі Крым? Чаплінадразу пачаў разьвіваць багаслоўевайны. Ёсьць наўпроставыя ўказаньніБога ўзбройвацца, заявіў ён на прыканцыкрасавіка 2014 года ў эфіры “Эха Москвы”. “Для хрысьціяніна лепш памерці, чымсьціаддаць на блюзьнерства свае сьвятыні.Лепш пайсьці на вайну, чымсьці дацьмагчымасьць камусьці пазбавіць сваіхбліжніх, твой народ сьвятыняў і ісьцінайверы”.

Гундзяеўабазваў гуманізм глабальнай ерасьсючалавекапаклоньніцтва? Чаплін паслужліваразьвівае думку боса:”А я мяркую, штогуманізм – гэта сатанізм. Я мяркую, штоўсе гэтыя нараканьні на тое, што ніхтоне павінен пазбаўляцца жыцьця, -- гэтанаўпрост антыхрысьціянскі і сатанінскісьветапогляд”. Разьвівае, зазначым, натым жа “Эху”.

Колькасьцьпалітзьняволеных расьце з кожным днём?Чаплін сьпяшаецца забясьпечыць любімуюўладу багаслоўем рэпрэсій: “Пятаякалона – гэта тыя, хто спрабуе хрысьціянстваўбудаваць ў антыхрысьціянскі…гуманістычны парадак”, хто служыцьінтарэсам Захаду, не жадае зьліцца ўадзіным парыве з уладай і народам. Такіязаслугоўваюць зьнішчэньня – як павучэньнеіншым. Калі іх зараз ня зьнішчыць, заўтраяны, як бальшавікі, зьнішчаць краіну:

“Дыквось, глядзіце, нават Бог, калі мы чытаемСтары Запавет, калі мы чытаем Апакаліпсіс,тобок Новы Запавет, наўпрост санкцыянаваўі санкцыянуе ў будучым зьнішчэньневялікай колькасьці людзей як павучэньнедля іншых”.

Блогасфэраабурана, Вэнэдыктаў адхіляе Чапліна адэфіру, а Сева трыюмфуе. Ён зноўкумэдыя-зорка, абпляваў і ўскаламуціў“пакемонаў”: вунь як вішчаць, нядоўгаім засталося.


Царкваяк зброя масавага зьнішчэньня


У2007 годзе Пуцін прыраўняў РПЦ да атамнайбомбы. “Традыцыйная канфэсія РасейскайФэдэрацыі і ядзерны шчыт Расеі – тыяскладнікі, якія ўмацоўваюць расейскуюдзяржаўнасьць, ствараюць неабходныяперадумовы для забесьпячэньня ўнутранайі зьнешней бясьпекі краіны”.

Потымзьявіўся мем “атамнае праваслаўе”, аў ХХС у хуткім часе адсьвяткавалі60-годдзе ядзернага комплексу, кабурачыста ўсхваліць сьпевамі пуцінскаебагаслоўе “двух шчытоў”. Алексі ІІпадарыў фізікам-ядзершчыкам сьвятогаабаронцу баегаловак: “… у Сарове,калысцы ядзернага збройнага комплекса,адноўлена ўсерасейская сьвятыня –першы ў сьвеце храм у імя прападобнагаСэрафіма Сароўскага. Дык няхай жа ён згэтай пары будзе нябесным патронам ўсіхвас і ядзернага збройнага комплекса ўцэлым.

Віншуючыўсіх вас са знамянальным юбілеем, узношусвае малітвы да Госпада і прападобнагаСэрафіма Сароўскага аб тым, каб даверанаявам ядзерная зброя, якая ствараецца,заўсёды знаходзілася ў руках Божых ізаставалася толькі зброяй стрымліваньняі адплаты”.

Падступнаяфармулёўка “толькі стрымліваньня іадплаты” апраўдвае любы ядзерны ўдар.Любы. Рыдзігер стварыў унівэрсальнуюбагаслоўскую формулу зьнішчэньнячалаветва.

У2012 годзе “на базе Успенскай Сароўскайпустыні і Расейскага Фэдэральнагаядзернага цэнтру па бласлаўленьнюСьвяцейшага Патрыярха Кірыла і задабрэньня генэральнага дырэктараДзяржкарпарацыі “Росатом” Кірыенкамбыў стваронаы Сароўскі духоўна-навуковыцэнтр”. 70-годдзе ядзернага комплексанавука і царква адзначалі 1 жніўня 2016года ў Сарове, дзе прайшоў круглы стол“Вера і навука – ўзаемадзеяньне накарысьць Расеі”. Царква вельмі патрэбнаянам як узор высокай маральнай планкі,паўтаралі фізікі-ядзершчыкі.


“Мэфістофэль:


Зышлісяля ўлады ласыя,

Людзямрыхтуюць пастку.

Штоблазан скажа ціха-ціха,

Мудрэцадкрые тое ліха”.


Праваслаўныталібан

Яшчэраней, у 2002 годзе, айцец Глеб Якунінапублікаваў работу “Гістарычны шляхправаслаўнага талібанства”, да якойсклаў эпіграф:

Тварпрацер патрыярхіі –

Выперблік з партархіва.

Праваслаўныталібан

Заняўрасейскі аўтабан.

Жадаючы“дапамагчы чытачу, мала знаёмаму зтрагічнай гісторыяй царквы ХХ стагоддзя,разгледзець сапраўдны твар Маскоўскайпатрыярхіі”, айцец Глеб сфармуляваў“сымвал веры” праваслаўнага талібана,у які ўвайшло “непрыняцьце дэмакратыі,дэмакратычных свабод, правоў чалавекаі асабліва – свабоды сумленьня. НаАрхіярэйскім саборы РПЦ у жніўні 2000года сьцьвердзілася крайнее непрыняцьцесвабоды сумленьня: “Сьцьвярджэньнеюрыдычнага прынцыпа свабоды сумленьнясьведчыць аб страце грамадзтвамрэлігійных мэтаў і каштоўнасьцяў, абмасавай апасатасіі і фактычнайіндыфэрэнтнасьці да справы царквы іперамозе над грахом”.

“Багаслоўерэпрэсій” Усевалада Чапліна разьвіваеідэі ня толькі архіярэйскіх сабораў,але і Сусьветных расейскіх народныхсабораў, якія з 1993 года (!) абвяшчаюцьідэі агрэсіўнага нацыяналізма, манархізма,рэлігійнай перавагі, права “рускаганароду на ўзьяднаньне”, а “праваслаўнайцывілізацыі” – на вядучую ролю ў сьвеце.А ў аснове ягонага казаньня аб масавымзабойстве – палітычнае багаслоўе мітр.Іаана (Снычава) і Канстанціна Душэнава,Дугіна і Праханава, якое натхняе “анёлаўадплаты” з новай апрычніны на катаваньніі пакараньні сьмерцю, а Сарокіна іПялевіна – на гратэскныя антыўтопіі.

Рэлігійнаяклавіятура

Царкоўныяспікеры прызвычаяліся прамаўляць адімя Бога, маніпулюючы ім у сваіх інтарэсах.Існуе нейкая рэлігійная клавіятура.Дзяржава карыстаецца кнопкай “укл/выкл”.У спэктаклі Канстанціна Багамолава“Ідэальны муж” на пытаньне “А Богёсьць?” гучыць дакладны адказ: “Бог тоёсьць, то няма!” То ў нас ваяўнічы атэізм,то ня менш ваяўнічае праваслаўе. Кнопкапераключэньня – на рэлігійным чымаданчыкуў Крамлі.

Царквакарыстаецца наборам кнопак “чегоизволите”,альбо “бог на замову”. У асартымэнце“бог рускіх”, “бог вайны” і “богрэпрэсій”, “бог перамогі” і “богадплаты”, які карае за грахі адступніцтваад “правільнай веры”, якую Чаплін і Кавызначае прыналежнасьцю да РПЦ. Унутрыцарквы, аднак, таксама ёсьць ворагі:“Былі, між іншым, тыя сьвятары, якіязахапіліся змаганьнем з савецкай уладай.Крытыка савецкай улады – гэта ня грэх.Але былі, так…” Іх, трэба разумець, засправу рэпрэсавалі, бо крытыкавацьуладу трэба пяшчотна, як гэта робіцьЧаплін. Былі памылкі ў Сталіна, і навату Пуціна былі, але абодва выправілісяі з часам інтуітыўна адчулі волю народу,тобок самога “бога рускіх”.

Вышэйшымаўтарытэтам для Чапліна зьяўляюцца“воля Бож’я і воля народа, якая павіннасупасьці з воляй улады”. АдзінстваБога, улады і народа, тобок наўпроставаеабагаўленьне лідэра і паслухмянай ямубольшасьці, -- ідэя старая, але ў наш часяна гучыць як пераклад на рэлігійнуюмову савецкай формулы аб “адзінствепартыі і народа” – народа, абалваненагапрапагандай і напалоханага рэпрэсіямі.

Утой жа дзень, 15 жніўня, калі Чапліннатхнёна ўсхваляў песьнямі масаваезьнішчэньне людзей па воле народа-баганосца,выйшаў артыкул Андрэя Моўчана “Якпамыляецца большасьць”, якая сваечасованагадала аб асабістай прыродзехрысьціянства.

“Хрысьціянства(а праваслаўе ўсё яшчэ лічыцца ягонымігерархамі хрысьціянствам) ставіць увяршыню кута асобу, а не грамадзтва іадмаўляе як бязгрэшнасьць, так іабсалютнуюю мудрасьць і таго і другога.Але калі чалавек ва ўяўленьні хрысьціянінаяшчэ можа шляхам духоўнага намаганьнястаць лепшым і больш здольным да прыняцьцямаральна слушных рашэньняў (і тое толькіў дыялогу з Богам), то грамадзтва ў цэлыму прынцыпе ня ведае такога шляху. Бібліянедвухсэнсоўна супрацьпастаўляеасабістыя рашэньні і рашэньні большасьці.Большасьць насяляе Садом і Гамору,рвецца назад у Эгіпет, стварае залатогацяльца, увесь час адхіляецца ад веры іЗапавета, гоніць і праклінае прарокаў,урэшце патрабуе ўкрыжаваць Ісуса, апотым перасьледуе сьвятых пакутнікаўі цярпельцаў. Супрацьстаяць гэтайбольшасьці асобы – праайцы і прарокі,настаўнікі і прапаведнікі, сьвятыя іпакутнікі (якія ад большасьці прымаюцьсвае пакуты)”.

Апакаліпсіс

Пяцьразоў падчас перадачы “Асабіста ваш”Чаплін заклікае слухачоў “пачытацьАпакаліпсіс”. Навошта чытаць? Сева самапакаліпсіс. Слухайце і трымціце.

Якз хамскай самаўпэўненасьцю ён черававяшчае:“Бог сам знішчаў цэлыя народы – ведаемгэта з Старога Запавета, -- ён будзезьнішчаць сьмерцю вялізныя масы людзей,у тым ліку, дзяцей, жанчын, інвалідаў ігэтак далей, і мы пра гэта ведаем зАпакаліпсіса”.

Якз цынічнай лёгкасьцю адмаўляе каштоўнасьцьзямнога жыцьця і ўсхваляе песьняміжыцьцё загробнае. Забіваць, паводлеЧапліна, трэба шмат, а жыць – мала. Доўгаежыцьцё – гэта гнюснасьць: “Але сказацьпраўду, панове, гэта чалавекалюбнаярэлігія, бо сапраўдныя багацьці ня тут,а па-за труной”.

Яксьцьвярджае абсалютную ўладу зла назямлі і наканаванасьць для чалавецтва:“Усё жыцьцё чалавецтва будуць суправаджацьвойны, абсалютна ўсю. І сытуацыя будзестанавіцца горш – пачытайце той жаАпакаліпсіс. Прагрэсу цывілізацыі няма.Ёсьць памнажэньне зла, гвалту…”

Якгэты ўзор сытай самазадаволенайрасперазанасьці асуджае абывацеля: “…Бог можа наладзіць людзям шок, які раптампрымусіць іх выскачыць з сваіхабывацельскіх клетак і зусім па-іншамупрымусіць пачаць жыць. ПачытайцеАпакаліпсіс…” Выгляд нахабнагаілжэпрарока наводзіць на думку, штоменавіта ён мае патрэбу ў тым, “каб празпачварны шок, самы балючы шок скінуцьгэтую каросту самаўпэўненасьціжыцьцёвай”.

хх х

Угісторыі культуры Апакаліпсіс нярэдканатхняў людзей на масавы гвалт: імапраўдваліся рэлігійныя войны, рэвалюцыйныгвалт у Францыі, Амэрыцы і Расеі,зьнішчэньне індзейцаў, пакараньнісьмерцю і самаспаленьні стараабрадцаў.У сваю чаргу, старазапаветныя войныслужылі рэлігійным абгрунтаваньнемкаланіяльнай экспансіі, імпэрскагатэрору, зьнішчэньня ерэтыкаў і іншаверцаў.Можна сказаць, што заключная кнігаБібліі прынесла шмат шкоды чалавецтву.

Алеяна ж натхняла сярэднявечных містыкаў,а потым Бэньяна і Мільтана, паэтаў-мэтафізікаўі рамантыкаў на стварэньне ўзьнёслыхвобразаў нябёсаў, усхваленьня песьнямігармоніі чалавека і прыроды, любові іўсёдараваньня. Канадзкі структуралістНортрап Фрай лічыў Адкрыцьцё ЯнаБагаслова “граматыкай апакаліптычнайвобразнасьці”, якая вызначыла багацьцесусьветнай мастацкай сістэмы; Мільтанбачыў у гэтай кнізе ўвасабленьне жанрутрагедыі; апакаліптычным называлітворчасьць Эдгара По і Гэнры Мэлвіла,Дыкэнса і Дастаеўскага, Кафкі і Бэкэта…Апакаліпсіс амбівалентны – у імразбурэньне і пераўвасабленьне.

Праблемегвалту ў Бібліі прысьвечаны тамыдасьледваньняў, у якіх жорсткасьцьапраўдваюць і асуджаюць, лічаць гістарычнаабо па-мастацку абумоўленай, дасьледуюцькрыніцы зла ў сьвеце, створаным ўсядобрымі ўсемагутным Богам (тэадыцэя)… Гэтавялікая праблема для многіх, але не дляЧапліна.

Нямецкіфілолаг Эрых Аўэрбах пісаў, што чалавеку Бібліі паказаны ў самым сваім высокімі самым нізкім. Пісаў ён пра гэта падчасДругой сусьветнай вайны ў Турцыі, кудыэміграваў пасьля таго, як нацыстызабаранілі яму выкладаць у Марбургскімунівэрсітэце, Аўэрбах сам жыў у біблейскуюэпоху “самага нізкага і самага высокага”.

КаліРасея ўступіла ў новую “эпоху адкрыцьця”?Новага зла і новага супраціву? З першайчачэнскай або з другой? З “Норд-Оста”?З Беслана? З суда над выставай “Асьцяржна,рэлігія”? альбо над панк-малебнам? Зпрацэса Хадаркоўскага або балотнікаў?Махнаткіна або Дадзіна? З расстрэлаЭўрамайдана або акупацыі Крыма? Зуварваньня ў Данбас або ў Сірыю? Чаплінз выклікам апраўдваў зфальсіфікаваныяпрацэсы супраць апазыцыі, мастакоў іпісьменьнікаў, сам заклікаў забараніцьшкодныя кнігі, высылаць і саджаць людзейнебясьпечнага вобразу думак, агрэсіюназываў сьвяшчэннай вайной і г.д. і т.п.Нагаварыў за гэтыя “біблейскія” гадына некалькі артыкулаў КК і лаву ўміжнародным трыбунале. Гэты шляхзаканамерна прывёў да казаньня абмасавым забойстве.

КаліБог стварыў чалавека паводле вобразуі падабенства свайго, то Чаплін стварыўбога паводле вобраза і падабенстваІвана Жахлівага, Сталіна і “сьпелага”Пуціна. Зьляпіў бога з самага нізкага,што было ў гісторыі краіны і што таксугучна самаму нізкаму ў ягонай уласнайдушы, якая прагне кровапраліцьця.

Інтуіцыямне кажа, што душа Чапліна ня толькіпрагне чужой крыві, але і падпарадкаванастыхіі самазьнішчэньня. Што пад бравурнаймаскай хаваецца чалавек, які да агіды,да self-hate стаміўся ад самаго сябе, адбясконцай хлусьні, у якой ён загруз.Адсюль, мабыць, і ягоны гімн сьмерці,пашыты з царкоўных штампаў, і страхперад доўгім бессэнсоўным жыцьцём.Стыхія самазьнішчэньня накрывае многіхі краіну ў цэлым. У стыхіі сьмерці свойсклад – пераможны, пляцавы, жорсткі.Трагічны трыюмф.

АленаВолкава, Масква

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://graniru.org/blogs/free/entries/253826.html