ВУГОРЦЫ СУПРАЦЬ МАСАВАЙ ІМІГРАЦЫІ

Прэм’ерВугоршчыны Віктар Орбан назваў іміграцыю“атрутай”, а ўсіх уцекачоў – рызыкайдля бясьпекі. “Вугоршчыне ня трэбаніводнага мігранта, каб функцыянавалаэканоміка”, -- заявіў ён у аўторак насумеснай прэс-канфэрэнцыі з фэдэральнымканцлерам Аўстрыі Хрысьціянам Кэрнам.Таму гэтай краіне не патрэбна сумеснаяіміграцыйная палітыка Эўропы. “Камупатрэбныя мігранты, той можа іх прымаць.Але не навязвайце іх нам, яны нам непатрэбныя”, -- падкрэсьліў В. Орбан,цытаваны агенцыяй AFP.

“Кожнымігрант стварае пагрозу агульнайбясьпецы і рызыку тэрарызма”, сказаўпалітык, які ў пытаньні ўцекачоў ужозаймае жорсткую лінію. Асабліва ёнсупраціўляецца разьмеркаваньню тых,хто просіць прытулку, у краінах Эўразьвязупаводле абавязкавых квот. “Для насміграцыя – не рашэньне, а праблема. (…)Не ежа, а атрута, мы яе ня хочам і есьціня будзем”, -- заявіў правы папуліст.

Летась400000 уцекачоў з Сірыі, Іраку і іншыхахопленых грамадзянскай вайной краінуварваліся ў Вугошчыну, шукаючы лепшагажыцьця. Калі ўрад закрыў паўднёвую мяжузагароджай з калючага дроту, іх колькасьцьхутка ўпала.

У2015-м у Вугоршчыне прасілі прытулку199000 асобаў, а задаволены былі толькі264 просьбы. Калі быў зачынены Балканскімаршрут, уцекачы практычна перасталіпрыбываць.

Respublika.lt,Eltos.inf

Пераклаўз летувіскай В. Буйвал.

Крыніца:летувіская газэта “Respublika”,27.07.2016.

http://www.respublika.lt/lt/naujienos/pasaulis/pasaulio_politika/vengrijos_premjeras_imigracija_vadina_nuodais/