ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. СЬВЯТА Ў МЕНСКУ
25 Жніўня, у Менскуадзначалі найвялікшае сьвята -- ДзеньНезалежнасьці -- 25-ю гадавіну суверэннайРэспублікі Беларусь.
У цяперашняйрэжымнай Беларусі гэта быў будніпрацоўны дзень. Але ў вольнай краіне ёнстане сьвяточным выходным днём.
Упершыню заапошнія гады антыбеларускі рэжым пайшоўна малюсенькія саступкі і даў афіцыйныдазвол на некалькі юбілейных мерапрыемстваў.Маладыя людзі пад Беларускімі сьцягамідэклямавалі вершы Янкі Купалы ля помнікапаэту. Іншыя раздавалі беларускіясьцяжкі і бел-чырвона-белыя стужкі навуліцах горада.
Цэнтральныммерапрыемствам было ўрачыстае юбілейнаеспатканьне неабыякавых людзей зДэпутатамі Незалежнасьці, гэта значыцьз дэпутатамі Апазыцыі БНФ у ВярхоўнымСавеце 12-га скліканьня, стараньняміякіх была дасягнута НезалежнасьцьБеларусі.
Урачыстасьцьарганізавалі сябры народнайКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі --БНФ. Імпрэза праходзіла ў канферэнц-заліБізнэс-цэнтра IBB. Адбыўся прыемны іўзьнёслы вечар.
Напачатку гучэўБеларускі нацыянальны гімн "Мы выйдземшчыльнымі радамі". Перад удзельнікаміспатканьня (больш за 200 асобаў) выступіліз прамовамі, разважаньнямі праНезалежнасьць і ўспамінамі адзінаццацьДэпутатаў Незалежнасьці Апазыцыі БНФу Вярхоўным Савеце 1990-1996 гг. Выступілі:Юры Беленькі, Сяргей Папкоў, МікалайКрыжаноўскі, Сяргей Антончык, ПётраСадоўскі, Лявон Баршчэўскі, Лявон Дзейка,Алег Трусаў, Аляксандар Сасноў, ВітальМалашка. Па відэазапісу на шырокімэкране прамаўляў зь вітаньнем зьНью-Ёрка Зянон Пазьняк.
Салідарная іўзьнёслая атмасфэра панавала ў залі.Успомнілі і ўганаравалі памяць памерлыхдэпутатаў Адраджэньня. Гэта: ІгарГермянчук, Ігар Пырх, Галіна Сямдзянава,Барыс Гюнтар, Генадзь Грушавы.
Імпрэза закончыласяагульным сьпяваньнем духоўнагаБеларускага гімну "Магутны Божа".
26 жніўня 2016 г. Мар'ян Ванькевіч