ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. УРАЧЫСТАЯ ІМПРЭЗА

25Жніўня спаўняецца 25 год НезалежнасьціРэспублікі Беларусь. Юбілейвялікай гістарычнай падзеі адзначаюцьўсе вольныя людзі нашай краіны. БеларускіНародны Фронт "Адраджэньне" -- цяперКансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя --БНФ, запрашае на юбілейную ўрачыстасьць,якая адбудзецца 25-га Жніўня а 19-йгадзіне. На вечарыну запрошаны дэпутатыАпазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-гаскліканьня (Дэпутаты Незалежнасьці),якія ў неверагодных умовах камуністычнагапарляманту стварылі палітычны цуд --дамагліся канстытуцыйнага аб'яўленьняНезалежнасьці Беларусі і спынілідзейнасьць Камуністычнай партыі ўБеларусі, скарыстаўшы галасы камуністычнайпарляманцкай большасьці.

Наімпрэзе будуць выступы легендарныхдэпутатаў Фронта і адказы на пытаньнігасьцей. Павіншаваньне прыслаў ЗянонПазьняк.

Адрас:г. Менск, пр. г-ты Праўда, д. 11, памяшканьнебізнэс-цэнтра IBB, канферэнц-заля».(25-08-2016, а 19-й гадзіне)