25 ГОД НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Дарагіяземлякі, дарагія беларусы! Віншую Васзь вялікім нацыянальным сьвятам – 25-йгадавінай Незалежнасьці Беларусі!

25-гаЖніўня 1991 года аднагалосным галасаваньнемВярхоўнага Савета БССР Беларусь набыланезалежнасьць і суверэнітэт. На наступнайсэсіі, у верасьні, былі прынятыБел-Чырвона-Белы Беларускі Сьцяг ігістарычны Гэрб “Пагоня” ў якасьціафіцыйных сымвалаў дзяржавы, а краінаатрымала назву Рэспубліка Беларусь.

Адзначуважнае палажэньне дзеля дакладнагаразуменьня рацыі Беларускай дзяржавыі Незалежнасьці.

Аналізфактаў, гістарычны вопыт і рэчаіснасьцьпаказваюць, што ў жніўні 1991 года сталасянайвялікшая палітычная падзея ў гісторыіБеларусі за апошнія 200 гадоў яе акупацыйнагавыжываньня. Зьдзейсьнілася перамоганацыянальнай ідэі– створана рэальная незалежная Беларускаядзяржава – суб’ект міжнароднайсупольнасьці, прызнаная ва ўсім сьвеце,з усімі атрыбутамі суверэнітэтупалітычнага і дзяржаўнага існаваньня.Незалежная дзяржава БЕЛАРУСЬ адбылася.Яна сталася. Да гэтага быў шлях працягласьцюў два стагоддзі, на якім у магілахзмаганьня засталіся мільёны беларускіхжыцьцяў, аддадзеных за свабоду і волю.

Дзень25 Жніўня 1991 года ёсьць сакральнай датайбеларускай гісторыі і рэальнай датайнашай Незалежнасьці,якая нараджалася як нацыянальны змагарныпрацэс, які ўпершыню моцна засьведчыўсябе 25 Сакавіка 1918 года аб’яўленьнемнезалежнасьці Беларускай НароднайРэспублікі (БНР).

Умовынямецкай, а потым бальшавіцка-расейскайі шавіністычна-польскай акупацыяў недазволілі разарванай на часткі БНРсфармавацца ў дзяржаву. Спроба стварэньняБНР была ліквідавана акупантамі. Алезаставалася ідэя і ідэалы БНР, якіяпаўсталі зноў на хвалі новага беларускагаАдраджэньня ў канцы 80-х -- пачатку 90-хгг. мінулага стагоддзя і зьвязаны зьдзейнасьцю Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне”. 27 ліпеня 1990 года былапрынята Дэклярацыя аб Дзяржаўнымсуверэнітэце БССР. Праз год, 25 жніўня,яна набыла статус канстытуцыйнагазакону незалежнай дзяржавы.

Усетры даты змаганьня за Незалежнасьцьбудуць ушанаваныя ў будучай, вызваленайад антынароднага рэжыму, вольнайБеларусі.

Незалежнасьцьнашай краіны была дасягнута на працягукароткага ўздыму беларускага нацыянальнагаАдраджэньня (няпоўныя сем гадоў), пасьляцёмнай ночы савецка-маскоўскагавынішчэньня, калі ворагі Беларусі ўжоне чакалі яе супраціву.

Незалежнасьцьздабыў нацыянальны авангард народа –Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне».Але народ за кароткі час не паспеў яшчэцалкам салідарызавацца, каб рашучападтрымаць авангард у змаганьні заўладу. У выніку кіраўніцтва краінайзасталося ў старой каланіяльнайкамуна-савецкай намэнклятуры, якаяпадрыхтавала прыход да ўлады антыбеларускагарэжыму ўнутранай акупацыі. Гэтыантынацыянальны разбуральны рэжыміснуе ўжо 22 гады. Але 22 гады існуе таксамаі незалежная дзяржава РэспублікаБеларусь.

Гісторыянаглядна пацьвердзіла, што здабыцьцёдзяржаўнай незалежнасьці ёсьць длянацыі справай першаснай і важнейшай,чым здабыцьцё ўлады. Антынародная ўладанішчыць нацыю, але яна ня можа ліквідавацьнацыянальную дзяржаву, не ліквідаваўшыадначасна самую сябе. Таму дзяржава ісуверэнітэт існуюць нават пры антынароднымрэжыме і гэта дае магчымасьць людзямзьбіраць сілы супраць варожай улады,гуртавацца, мець нацыянальную пэрспэктыву. Пры адсутнасьці дзяржавы нацыя ня маесуверэнітэту, каб рэалізавацца яккансалідаваная супольнасьць. Незалежнаянацыянальная дзяржава патрэбна ўсім:і грамадзтву, і любой уладзе. Гэтаагульная каштоўнасьць. І калі яна падпагрозай, то нават антаганістычныя сілыстановяцца ў яе абарону, а здрада дзяржавекваліфікуецца як злачынства.

Шануйманашу незалежную Беларускую дзяржаву івысока ўхвалім змаганьне і справы людзейгістарычнага пакаленьня, якія дамаглісядзяржаўнай Незалежнасьці Беларусі ізьбераглі нашу нацыянальную будучыню.

Гэтаўсе вольныя беларусы таго часу, аленайперш – гэта нацыянальны палітычныавангард, які ўзьнік у барацьбе закупацыяй і камунізмам і стаўся ўпатрэбным часе і патрэбным месцы, валодаўведамі, палітычнай воляй, інтэлектам іспрацаваў бездакорна, бо ў тых умовах,будучы абсалютнай меншасьцю ў парляманце,недакладныя дзеяньні (альбо бяздзеяньні,альбо памылкі) сталіся б фатальнымі ікаштавалі б нам будучыні.

Гісторыяпадаравала Беларусі шанец у кароткімамэнт. І ён быў скарыстаны дзёрзка іразумна. У той дзень, пасьля правалукамуністычнага путчу ў СССР (а іншагатакога дня ўжо б і не было) перамагчыкамунізм, забараніць камуністычнуюпартыю ў Беларусі і сцьвердзіцьнезалежнасьць краіны ў камуністычнымпарляманце можна было толькі галасамісамых дэпутатаў-камуністаў, якіх было90 адсоткаў у Вярхоўным Савеце і якіястаялі за Савецкі Саюз. ДэпутацкаяАпазыцыя Беларускага Народнага Фронтускладала толькі 8 адсоткаў дэпутатаўпарляманту. Па ўсіх класічных палітычныхі матэматычных раскладках перамога тутнемагчымая. І, тым ня менш, -- яна адбылася,прытым татальная і разгромнаядля камуністаў.І гэта ёсьць факт. Гэта ёсьць факт, якіможна назваць цудам, але ён – выніквыверанай палітычнай тактыкі, веданьняпсіхалогіі, узроўню розуму і волі, ідакладных палітычных паводзінаў.

Быўмомант, калі фронтаўцы недапусьцілінезапланаванага выступу і пагналі зтрыбуны Першага сакратара ЦК КПБ А.Малафеева, які падтрымаў ГКЧП. Быўмомант, калі старшыня Апазыцыі БНФ, уадказ на сабатажныя паводзіны камуністаўу залі, зьвярнуўся ў адкрытым эфіры дабеларускага народу за падтрымкай ізаклікаў пачаць усеагульную нацыянальнуюзабастоўку, каб паставіць на месца ўжозноў нахабную дэпутацкую камуністычнуюнамэнклятуру. «Уседзеяньні народу, – было сказана тады,-- накіраваныя на падтрымку Канстытуцыі,на падтрымку дэмакратыі, накіраваныясупраць саўдзельнікаў у дзяржаўнымперавароце, зьяўляюцца законнымі і яныапраўданыя."

Былімамэнты, калі ўсё вырашалі нават сэкунды.І яны таксама былі скарыстаныя, калі наалтар Незалежнасьці, напрыклад, кабзабраць галасы камуністаў, быў кінутыімпэрыяліст Ельцын, які на той час, утыя дні у барацьбе за ўладу супрацьГарбачова красаваўся ў ролі пераможцыкамунізму і ГКЧП, быў (і небезпадстаўна)сьветазарным героем дэмакратыі сяродсаюзных савецкіх дэмакратаў.

Час паказаў, хто такі быў Ельцын пасьлядасягненьня ўлады. Тады, у пэрыяд ягонагатрыюмфу, нам толькі заўчасна (раней чымможна) прышлося сказаць праўду пра ягоі пра Расею, але ў патрэбны час і ўнеабходны момант, каб напалохацьнамэнклятуру Ельцыным і зрушыць шаліў бок незалежнасьці Беларусі (я маю наўвазе свой выступ пад заслону Сэсііперад галасаваньнем за незалежнасьць).І шалі зрушыліся.

Іня мелі потым ніякага значэньня дляБеларусі (як ня мелі ніколі) інфантыльныяабурэньні і піск прамаскоўскіх«дэмакратаў».

Тутагучу некалькі правілаў, якія даказаўна практыцы (дзеля палітычнай тэорыі)Беларускі Народны Фронт.

1.Каб сказаць праўду ў патрэбным месцы іў патрэбны момант -- трэба яе ведаць.

2.Палітыка ёсьць мастацтва немагчымага.Тое, што ў палітыцы магчымае, зьяўляеццане мастацтвам, а палітычнай руцінай.

3.Змагацца за свабоду і волю трэба заўсёды,нягледзячы на магутную сілу ворага.

4.У барацьбе за свабоду і волю трэбаўзьняць сьцяг свабоды і волі.

5. Трэба шанаваць свой народ.

6. Не ўступаць у саюз з нечысьцю.

ТыяДэпутаты Незалежнасьці, якія ў пачатку90-х гадоў, будучы ў абсалютнай меншасьці,вызначалі станоўчыя вынікі дзейнасьціВярхоўнага Савета 12-га скліканьня, тыядэпутаты складалі аснову новага вольнаганацыянальнага палітычнага класуБеларусі. Антыбеларускі рэжым, штоўладкаваўся пад кантролем Масквы ўнезалежнай Беларусі як працяг уладысавецкай намэнклятуры, растаптаўпэрспэктывы разьвіцьця палітычнайэліты нацыі. На паверхню ўсплыў сурагат.Але справа Дэпутатаў НезалежнасьціНароднага Фронту жыве. Яна сталаагульнанацыянальным здабыткам. Янаяшчэ адродзіцца ў новым вобразе, закрасуеізноў і заўсёды, пакуль стаіць Беларусь,будзе шанавацца ў яе гісторыі.

Ітут я хачу выказаць хвалу ДэпутатамНезалежнасьці і ўсяму пакаленьню 90-хгадоў, калі сталася Незалежнасьць нашайАйчыны.

Найпершадзначу тых, што ўжо не жывуць. Хвала імі слава, і вечная памяць! Гэта ІгарГермянчук, Ігар Пырх, Галіна Сямдзянава,Барыс Гюнтар, Генадзь Грушавы.

Гонарі павага нашым дэпутатам, што жывуць,дзейнічаюць, і шмат хто яшчэ ахвяруесваё сэрца, розум і працу на сьветлыалтар вольнай Беларусі. Гэта Юры Беленькі,Сяргей Папкоў, Мікалай Крыжаноўскі,Аляксандар Шут, Сяргей Антончык, СяргейНавумчык, Мікола Маркевіч, МікалайАксаміт, Лявон Дзейка, Лявон Баршчэўскі,Валянцін Голубеў, Пётра Садоўскі, ВольгаГалубовіч, Сяргей Слабчанка, УладзімерЗаблоцкі, Лявонці Зданевіч, Алег Трусаў,Віктар Алампіеў, Віктар Какоўка, ВітальМалашка, Павел Холад, Зянон Пазьняк.

Вермаў нашу Бацькаўшчыну. Верма ў наш вялікігістарычны народ. Верма ў сьветлуюбудучыню вольнай Беларусі! Слава Айчыне!

25жніўня 2016 г. ЗянонПАЗЬНЯК