“ЭЎРОПЕ ПАТРЭБНА РЭВАЛЮЦЫЯ І ПАЎСТАНЬНЕ МАСАЎ”

Эўропепатрэбная грунтоўная зьмена, амальрэвалюцыя, інакш ёй пагражае зьнішчэньнез прычыны масавай міграцыі, упэўненыбылы чэшскі прэзыдэнт Вацлаў Клаўс. Наперадвыбарчай акцыі “Альтэрнатывы дляНямеччыны” (AfD) у паўночнанямецкімШвэрыне ў панядзелак увечары ён казаўтаксама пра паўстаньне масаў і вызначыўсяяк праціўнік нямецкай канцлеркі АнгелыМэркэль.

“Альтэрнатывудля Нямеччыны”, якую многія называюцьправа-папулісцкай, Клаўс падтрымліваўужо ня раз. “Я лічу за гонар, што магузноў выступіць на мітынгу падчас выбарчайкампаніі AfD”, -- сказаў на пачатку свайгоамаль 20-хвіліннага выступу Клаўс. Ёнрабіў гэта, маўляў, з радасьцю, хацяпаводле ўласных словаў, з прычыныпадтрымкі гэтай партыі ўжо быў пазбаўленымагчымасьці выступіць на некалькіхнямецкіх канфэрэнцыях і ва ўнівэрсітэтах.

Галоўнуючастку сваёй прамовы, зробленай нанямецкай мове, якую некалькі разоўперапынялі воплескі, чэшскі экс-прэзыдэнтпрысьвяціў міграцыі, якая таксамазьяўляецца цэнтральнай тэмай выбарчайкампаніі AfD.

Працягмасавай міграцыі іншых культур іцывілізацый зьнішчыць Эўропу нават безтэрарызма, -- мяркуе Клаўс. “Цяперзразумела і відавочна – спадзяемся,што таксама і вашай канцлерцы – штосёньняшняя хваля тэрарызму ёсьцьнепазьбежнай часткай масавай міграцыі”,-- заявіў таксама Клаўс перад амаль 150прыхільнікамі AfD.

Мэркэльнядаўна запярэчыла, што ісламскі тэрарызму Нямеччыну прынесьлі ўцекачы. На яедумку, гэта фэномэн, зь якім фэдэральнаярэспубліка мае праблемы ўжо шмат гадоў,а зусім не з часу, калі год таму быліадчынены межы для сотняў тысяч перш заўсё сірыйскіх уцекачоў.

Кабстары кантынэнт пазьбегнуў магчымагазьнішчэньня, паводле Клаўса, патрэбныягрунтоўныя і глубокія зьмены. Для такойшырокай сацыяльнай зьмены патрэбнаяамаль рэвалюцыя, “нешта падобнае натое, што мы мусілі зрабіць ў лістападзе1989 г.”, -- заявіў экс-прэзыдэнт, намякаючына падзеньне камуністычных рэжымаў ўцэнтральнай і ўсходняй Эўропе. У гэтымкантэксьце ён казаў таксама пра паўстаньнемасаў, як гэта назваў іспанскі філосафХасэ Артэга і Гасэт.

МенавітаAfD, паводле Клаўса, зьяўляецца адзінайпалітычнай сілай, якая сёньня можасупрацьстаяць нямецкаму істэблішмэнту.“Вы павінны ісьці ў самыя малыя вёсківашай фэдэральнай зямлі і стукацца ваўсе дзьверы ў вашай выбарчай акрузе.Інакш выбараў ня выйграеце”, -- заклікаўКлаўс слухачоў сёньня. “Зычу вампосьпеху, бо ваш посьпех будзе посьпехамдля нас усіх”, -- дадаў ён.

Цяперашніяперадвыбарчыя апытаньні ў Мэкленбургіі– Пярэдняй Памэраніі, якая знаходзіццаў паўночна-ўсходняй Нямеччыне на беразеБалтыйскага мора, паказалі, што AfD маекаля 19% галасоў. Такім чынам, партыямагла б стацца ў гэтай фэдэральнай зямлітрэцяй мацнейшай групоўкай пасьлясацыял-дэмакратаў (SPD) іХрысьціянска-дэмакратычнага хаўруса(CDU).

Удэбатах у рамках выступа Клаўсавызначыліся і некаторыя адрозьненьніпаміж бывалым чэшскім кіраўнікомдзяржавы і AfD, напрыклад, у пытаньні, даякой ступені рынкавая эканоміка павіннабыць сацыяльнай. Клаўс таксама колькіразоў нагадаў мадэратару падчас дыскусіі,што ягоныя пытаньні недастаткова тычаццаразглядаемай тэмы. На ягоную думку,грунтоўным зьяўляецца адназначнаеадмаўленьне ад масавай міграцыі, а невырашаць аб правілах міграцыі.

СТК

Пераклаўз чэшскай В. Буйвал.

Крыніца:чэшская газэта “MladaFrontaDnes”,22.08.2016

http://zpravy.idnes.cz/vaclav-klaus-recnil-na-sjezdu-afd-d4n-/zahranicni.aspx?c=A160822_200823_zahranicni_jkk