ДЗЕНЬ, ЯКІ ЎСЯЛЯЎ НАДЗЕЮ
Рух за сабоду іНезалежнасьць уздымаўся ў Беларусі напрацягу другой паловы 80-х гадоў. Вяснойі летам 1988 года ўзьніклі народныяфранты ў Эстоніі і Летуве.Яны сталі арганізацыйным узорам длябеларускіх змагароў. Неўзабаве (укастрычніку гэтага ж года) быліствораныя НародныФронт Латвіі і Беларускі НародныФронт "Адраджэньне". Гэта сталавялікай падзеяйў нашай гісторыі. Слова "суверэнітэт"было на вуснах, аднак у першы годіснаваньня Фронту фронтаўцы абыходзілісязь ім асьцярожна, каб заўчасна ненаклікаць на беларусаў удар яшчэ моцнай(асабліва ў Беларусі) камуна-гэбоўскаймашыны рэпрэсій, ціску іразбурэньня.
У жніўні 1989 годана Сойме БНФ было абмеркавана пытаньнеНезалежнасьці як генэральнай мэтынашага руху. Але тады сьведама не прыняліяшчэ ніякіх афіцыйных рашэньняў ідакумантаў. Павінен быў сасьпець час.А ён рухаўся хутка. Энтузіязм фронтаўцаўі вольных людзей выяўляўся на кожнымкроку.
У сакавіку1990 года Летува аб'явіла аб сваімсуверэнітэце. Вясной 1990-га адбылісявыбары ў Вярхоўны Савет Беларусі.Камуністычная прапаганда выкарысталафакт аб'яўленьня суверэнітэту Летувысупраць БНФ і распрапагандавала часткусавецкага электарату. Ня ўсе кандыдатыФронту трапілі ў парлямант.
Гэта быў часмасавых мітынгаў і дэманстрацыяў.Беларусь няўхільна абуджалася. У канцыкрасавіка мы сабралі ў Менску першуюканфэрэнцыю па Балта-ЧарнаморскайСупольнасьці з удзелампрадстаўнікоў Беларусі, Украіны, Малдовыі Летувы. Быў прыняты інфармацыйнымэмарандум аб запачаткаваньні працэсуБалта-Чарнаморскай Супольнасьці набудучыню, калі дасягнем незалежнасьціад СССР. (Другая Канфэрэнцыя БЧС адбаласяў Менску ў лістападзе гэтага ж года.)
Рэакцыякамуністычнага афіцыёзу была злоснай.Яны гэты факт заўважылі, зразумеліпагрозу і занепакоіліся.
У пачатку 90-хНародны Фронт палітычна ўмацаваўся,стварыў фракцыю БНФ у Вярхоўным Савеце.30 траўня на Сойме БНФ быў дакумэнтальнапрыняты афіцыйны курс Фронта надасягненьне незалежнасьці краіны якпершачарговай задачы. Прынялі рашэньнеаб скліканьні ўсебеларускай канфэрэнцыіпа незалежнасьці дзяржавы (яна адбыласяў чэрвені). Сябры Фронта сталі рыхтавацьдэклярацыю аб незалежнасьці Беларусі.
Неўзабаве тэкстяе быў агучаны мной у Вярхоўным Савецепры поўнай цішыні ў залі і, як мнездавалася, прастрацыі камуністычнайнамэнклятуры, для якой нават замежнаеслова "суверэнітэт" было незразумелым.Тым ня менш гром грымнуў. Пра неабходнасьцьнезалежнасьці Беларусі было аб'яўленаз трыбуны парляманту на ўсю краіну.
Камуністычныядэпутаты тады дружна пахавалі нашнезалежніцкі праект. Але неўзабаве (увыніку блытанай палітыкі Гарбачова)гэтую ж партыйную намэнклятуру абавязаліз Масквы прыняць фармальную (гэта значыцьпустую) дэклярацыю аб суверэнітэце"рэспублікі", каб зьнівелявацьтакім чынам контргарбачоўскія ініцыятывыЕльцына аб суверэнізацыі РФСР. (Выглядалакамічна, але гэтак у Маскве тады змагалісяза ўладу.)
Мушу зноў зьвярнуцьувагу на асаблівую спэцыфічнасьцьпалітычнай дзейнасьці. У камуністычнайпалітыцы (ня ў прыклад іншым галінампрацы) наяўнасьць вялікай колькасьці"прававерных" дурняў у партыйныхшэрагах можа разглядацца як кіруемыстратэгічны рэсурс, што вядзе даперамогі, а банальнае гультайства -- як"мудрая" тактыка барацьбы.
Сонная бээсэсэраўскаянамэнклятура на гарбачоўскія заклікіаб дэклярацыяйнай прафанацыі суверэнітэтувырашыла нічога не рабіць. У выніку ўадказных за прафанацыю (па абавязкуслужбы) пачалася паніка, і яны адбезвыходнасьці зьвярнуліся за дапамогай...да нас (гэта значыць да парляманцкайАпазыцыі Народнага Фронта).
Мушу сказаць,што Вярхоўны Савет 12 скліканьня -- гэтабыў унікальны парлямант. Падзеі, зьявыды здарэньні там былі таксама ўнікальныя(без аналагаў у сьвеце).
Апазыцыя БНФуключылася ў працу амаль што ўсім сваімскладам, і ў выніку была прынята добраяДэклярацыя, якая праз год 25 Жніўняпаслужыла дакумэнтальнай асновай длялегітымнага юрыдычнага зацьвярджэньнянезалежнасьці Беларусі.
Апазыцыі БНФ уВярхоўным Савеце ўдалося выдатнавыкарыстаць,так бы мовячы, псіхалагічныя"родавыя слабасьці" савецкайнамэнклятуры (пра што ўжо ня раз апісанараней), прытым аж настолькі, што яна(гэтая намэнклятура), узбуджаная,падтрымала нават прапанову прызнаць27 Ліпень Днём незалежнасьці Беларусі,выдатна разумеючы, што ўсё застаеццапа-старому. Але насуперак іхным спадзевампа-старому не засталося. 25 Жніўня 1991года Беларусь дамаглася Незалежнасьці.Пад ціскам Народнага Фронту і вольныхлюдзей Беларусі савецкі легітымныВярхоўны Савет надаў Дэклярацыі абсуверэнітэце статус канстытуцыйнагазакону дзяржавы. Дзяржаўная НезалежнасьцьБеларусі сталася.
Прыняцьце добрайДэклярацыі аб суверэнітэце краіны сталапатрэбным крокам да Незалежнасьці,аблегчыла яе дасягненьне, палітычнаеі юрыдычнае афармленьне. Гэты Дзеньпрыняцьця Дэклярацыі (упэўнены) будуцьсьвяткаваць у вольнай Беларусі вольныялюдзі побач з Днём Волі 25 Сакавіка іДнём Незалежнасьці 25 Жніўня, -- днём,калі Беларусь дамаглася рэальнайдзяржаўнай незалежнасьці і сталаіснаваць як паўнапраўная дзяржаваміжнароднай супольнасьці.
27 ліпеня 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК