НА СЬМЕРЦЬ ПАЎЛА ШАРАМЕТА
20 ліпеня ў Кіевеадбылося гучнае дэманстратыўнаезабойства журналіста Паўла Шарамета.Падклалі выбухоўку і ўзарвалі разам змашынай днём у цэнтрыгорада. Першае пытаньне: за што і навоштаяго дэманстратыўна забілі? Ён не займаўсякарупцыйнымі справамі, ня меў уласнагабізнэсу, не займаўся палітыкай і ўвогуле-- ня быў той фігурай, якая магла бпабуджаць бандытаў на забойства. І штозьменіцца пасьля яго сьмерці ва ўсіхважных эканамічных, палітычных,інфармацыйных раскладах? Нічога нязьменіцца. Дык навошта так цынічна-тэатральназабілі чалавека?
На ўжо зразумелаепытаньне "хто забіў?" можа дацьафіцыйны адказ сьледзтва, у чым я, аднак,сумняваюся, бо надта відавочна ў гэтымтэракце відаць ашалелае ад нянавісьціўсім вядомае міжнароднае бандыцкаерыла. Яно такое агіднае, што можа адпасьціахвота ў сьледчых яго называць. Асабліваў тых, хто хоча "умом понять Россию".
Забойства ПаўлаШарамета -- гэта руцінная помста расейскіхспэцслужбаў, што жывуць па крымінальныхзаконах. Помста за некіруемыя паводзіныі падтрымку ўкраінцаў. Адыход улева,управа, наперад і нават у тыл, -- караеццатам ужо не па паняцьцях, а па няпісаныхжорсткіх правілах антычалавечайарганізацыі. Гісторыя тут аб'ёмная,страшная, і прыкладаў процьма.
Па гэбісцкайлогіцы злачынства, павінны былі забіцьЯўгена Кісялёва, журналіста з большайвядомасьцю і вагой, які пераехаў у Кіеўі агентурная супраца якога з ФСБ публічнадакумэнтальна пацьверджана. Да гэтагаішло. Але забілі Паўла Шарамета.
Чаму гэта сталасязразумела толькі тым, хто ведае Расею,"вату", рускае праваслаўе і "русскиймир".
Першаснае пытаньнеіхняй палітыкі, першаснае па важнасьці,па дзеяньні і нянавісьці -- гэта ёсьцьнепрыняцьце і зьнішчэньне беларускайі ўкраінскай мовы. Усё астатняе -- газ,эканоміка, нафта, "бабло" і т. п. --гэта ўсё потым. "Вата" сьпіннымімазгамі адчувае, што ліквідаваць Украінуі Беларусь можна зьнішчыўшы беларускуюі ўкраінскую мовы. Моўны ўкраінец імоўны беларус -- гэта для іх апрыорыворагі, якіх ( па іхных паняцьцях) трэбазабіваць. (Нядаўна нейкі "ватнік",зьбегшы зь Беларусі на Данбас, так ісказаў.)
Перад забойстваму жыцьці Паўла Шарамета адбыўся (нечаканадля ўсіх і, магчыма, для яго самога)паварот у сьвядомасьці. Ён апублікаваўліст, дзе засьведчыў сваё жаданьнепавярнуцца тварам да Беларусі, дабеларускай мовы, напісаў, што яму сорамназа свае ранейшыя паводзіны і скептыцызмда патрыётаў, якія шануюць мову і гаворацьпа-беларуску. Паведаміў нават, што купіўпадручнік беларускай мовы і хочавыправіць страчанае раней.
Паўтаруся: трэбаведаць "вату", узровень думаньнярасейскіх гэбістаў і псіхалогіючарнасоценцаў "русского мира", кабразумець зьявы, калі ў іх цалкамкасабочацца мазгі ад нянавісьці.
Рэальна (хай сабенават толькі фармальна, хай сабе наватзь нейкай рацыянальнай мэтай) гэтычалавек хацеў вырвацца з сетак чэкісцкайМасквы, вярнуцца, прыплысьці да беларускагаберага. Прыплысьці ў цяжкі для Бацькаўшчынычас. Сусьветныя мярзотнікі і забойцыперашкодзілі яму тое ажыцьцявіць.
Гэта вельмітрагічная, сумная і павучальная гісторыя,якая выклікае абурэньне і жаль у чалавечыхсэрцах, здуменьне і разважаньне пранашае нацыянальнае існаваньне прахуткацечнасьць людзкога жыцьця.
Мае спачуваньніродным і сваякам загінулага, мой жальз таго, што адбылося, з таго, што нясталася і магло быць.
22 ліпеня 2016г. Зянон ПАЗЬНЯК