ЛІПЕНЬСКІ АГЛЯД
(Выступна ліпеньскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)
Усялякаядобрая справа прарастае рана ці позна.У гэтым абгрунтаваньне, што трэба яерабіць. Важнейшым ёсьць зьмяненьнебалансу грамадзтва. Не дасягнуўшызьмяненьня – немагчымыя перамены, іакупацыя будзе існаваць доўга.
Які раней сістэмна па вынішчэньні беларускайкультуры працуе кіроўны рэжым. Узмацніласяагентурная і дыпламатычная дзейнасьцьрэжыму за мяжой, павялічыўся ўплыў наміжнародныя арганізацыі, якія гатовыяпрызнаваць антыбеларускую ўладу, дзеляпераменных сваіх інтарэсаў. Па мерыпрызнаньня рэжыму Захадам, унутранаяантыбеларуская палітыка будзе ўзмацняцца.
НашайПартыі ўпершыню за 22 гады антынацыянальнагарэжыму забаранілі ўшанаваньне памяцірасстраляных людзей каля Ігумена, дзеў 1941 годзе тысячы вязьняў былі забітыяў час расейскіх канвойных этапаў наУсход. Узмацненьне рэпрэсіяў супрацьбеларускай памяці і беларускай культурызыходзіць з акупацыйнай прыроды рэжымуі выклікана цяпер падрыхтоўкай расейскайгібрыднай акупацыі Беларусі. Гэтаяпадрыхтоўка вядзецца ўжо адкрыта, якшляхам мабілізацыі пятай калоны ўБеларусі, створанай за часы рэжыму, такі разьмяшчэньнем насупраць усходняймяжы нашай краіны новых расейскіхгарнізонаў і дывізіяў з наступальнымузбраеньнем. Адказам на гэта мусіцьбыць праўдзівая інфармацыя, асьветалюдзей, пратэсты і (абавязкова) грамадзкаяпадрыхтоўка да вайны, пра што я ўжо няраз падрабязна распавядаў у папярэдніхлістах, зваротах і дакладах.
Рэжымрыхтуецца да фарсавых выбараў упсэўдапарлямант. Усім разумным беларусамужо даўно зразумела, што ўдзельнічацьу гэтым фарсе нельга. Трэба крытыкавацьі выводзіць на чыстую ваду гэтуюашуканцкую і рэпрэсіўную кампанію.
Расколу дачыненьні да псэўдавыбараў адбываеццанават у асяроддзі псэўдаапазыцыі.Стойкая агентура тыпу Дзімітрыева,Караткевіч і ім падобных “цьвёрда”йдзе на выбарчы спэктакль (некаторыянават пад лукашысцкім бээсэсэраўскімсьцягам). Яна, бачыце, будзе змагацца загаласы выбаршчыкаў.
Тымчасам аматары заходняй халявы ўразгубленым стане, бо халява ці то будзе,ці то не. Але ўрэшце ўсе на тыя псэўдавыбарыпойдуць, бо ўжо служба такая. Тым больш,што некаторыя на Захадзе гатовыя заранёўпрызнаць фальшывыя выбары, каб лепшсупрацоўнічаць з рэжымам. Прытым найбольшкласічныя ідыёты яшчэ спадзяюцца там,што “дэмакратызуецца”Лукашэнка.
Уміжнародным плане парадыгма падзейнагадвае мне Эўропу 30-х гадоў і трыумфальнаешэсьце Гітлера, з прычыны недаразьвітагастану розуму эўрапейскіх палітыкаў,няздольных супрацьстаяць агрэсіі іагрэсіўнай ініцыятыве.
Уапошнія месяцы, практычна, усе падзеіскладваюцца на руку імпэрскай Расеі.Гэта найперш так званы Brexit,потым расчараваньне Турцыі ў Эўразьвязеі наладжаньне дачыненьняў з Расеяй,падтрымка эўрапейскімі ўльтраправыміі эўраскептыкамі агрэсіўнай палітыкіПуціна, развал парляманцкай палітыківа Украіне.
Шуму так званым “дэмакратычным” друку,што Расеі канец, што Пуцін банкрут, штоімпэрыі капец і т.п. мякка кажучы моцнаперабольшаны. Расея ўзмоцнена рыхтуеццада вайны, мадэрнізуе ўзбраеньне, войскаі канаць не зьбіраецца. Ня трэбанедаацэньваць ворага. Перад намі вялікаевызваньне.
Нямецкаякамбінацыя з “нобэлем” для Алексіевічстварыла нам унутраную ідэалагічнуюпраблему. Адыёзная асоба, якая ўвесьчас ахайвала ўсё, што нацыянальнаебеларускае, удзельнічала, фактычна, укамуністычнай антыбеларускай прапагандзе– гэтая асоба атрымала цяпер міжнароднуютрыбуну і можа ахайваць беларусаў звышыні Нобэля. Гэтым яна і пачала зноўзаймацца. Сьвет ужо даведаўся ад яе, штобеларусы – гэта людзі “з рабскаймэнтальнасьцю”, у якіх няма эліты, яныдумаюць па-вясковаму, любяць пакуты іт.п., а элітай у іх некалі былі габрэі.
Троліведаюць, што ўнутраны рынак дэзінфармацыісьцерпіць усё, а вось з міжнародныматрымалася асечка, тым больш па этычнымпытаньні, якое вымагае ведаў, розуму іінтэлекту. Адной прэміі Нобэля тутнедастаткова. У сваім бруклінскімвыступе (12-УІ) спадарыня паспрабаваланяўклюдна зьмякчыць віну немцаў загалакост габрэяў і перакінуць яе наіншыя народы: на палякаў, украінцаў,летувісаў і латышоў. Спадарыня нагаварылана добрую судовую справу і выклікалаўжо міжнародны скандал. (Польскае МЗСнават заяву зрабіла па гэтай яе выхадцы).
Сёньняадчыняю старонку «Жэчыпосполітэй» ічытаю, што спадарыня, фактычна, пацьвярджаетое, што палякі горш за немцаў адносілісяда габрэяў і нясуць адказнасьць загалакост. Цытую без перакладу. Журналіст:Ale to zdanie – „Polacy najgorzej traktowali Żydów" –nie zostawia wątpliwości. Wynika z niego niezbicie, że Polacymieli gorszy stosunek do Żydów niż Niemcy. Czy uważa pani, żePolacy odpowiadają za Holokaust?
Алексіевіч:Zawsze staram się pisać prawdę. Tę drogę wybrałam dawno.
Іўсё ж-такі лаўры Жырыноўскага, відаць,у небясьпецы.Такая атрымалася адпрацоўка “нобэля”перад немцамі.
Немцыякраз мэтанакіравана вывучаюць паводзінынародаў, якія былі пад гітлерскайакупацыяй, на прадмет іхняга ўдзелу ўнямецкім генацыдзе габрэяў. Гэта,аказваецца, цікавая тэма для некаторыхасобаў, бо зь яе аўтаматычна вынікаеспакуса падзяліць віну немцаў зь іншымінародамі.
Каліпачаўся скандал з бздурнымі выказваньняміАлексіевіч, адна радыёстанцыя, штонайбольш неаб’ектыўна ўсхваляе іпрапагандуе яе ў СМІ, тут жа падрыхтавалаінтэрв’ю з адной такой нямецкайдасьледніцай, дацэнтам Вашынгтонскагаўнівэрсітэта Анікай Валькэ,якая езьдзіла па Беларусі, зьбіраламатэр’ялы і ў мінулым годзе выдалакніжку. Нічога кепскага там, відаць, ненапісана. Дасьледчыца адзначае, штобеларусы ня ўдзельнічалі ў генацыдзегабрэяў. “Гэта вельмі цікавае пытаньне,-- кажа дасьледчыца, -- чаму ў Беларусібыла іншая сытуацыя. Чаму менавіта ўБеларусі, асабліва на пачатку вайнынемцы скардзіліся, што не ўдаеццападбухторыць людзей, каб тыя дапамагаліім у генацыдзе габрэяў ці рабілі пагромы,як гэта было ў Польшчы, ці ў Коўне, ціРызе”.
Зтэксту вынікае, што дасьледчыца нязнайшла фактаў удзелу тутэйшаганасельніцтва ў генацыдзе, “але, канечне,такое было, трэба яшчэ вывучаць”, --паведамляе спадарыня. Ну, калі “канечне,было”, то яны “вывучаць” – немцы народздольны. Знойдуць. І аднаго, і двух, інават трох, і напішуць, як беларусы“удзельнічалі ў генацыдзе”.
Цікава,што дасьледчыца ня ўмее растлумачыцьпазыцыю няўдзелу беларусаў у нямецкіхпацыфікацыях габрэяў. У сваёй кніжцыяна спрабуе ўбачыць прычыну такіхпаводзінаў беларусаў у... савецкімінтэрнацыяналізме 30-х гадоў”. Спадарынятут яўна ня ведае пра што піша, а, кажучыпра нямецкую акупацыю, не разумееэлемэнтарнага, што беларусы, як і габрэі,былі аб’ектам нямецкага генацыду.Беларусаў вынішчылі ў Беларусі нашматбольш, чым габрэяў, спалілі дзевяцьтысяч вёсак разам зь людзьмі. Габрэяўбеларусы ратавалі ад ворагаў чалавецтва,бо яны самы цярпелі. А нашчадкі гэтыхворагаў цяпер езьдзяць па Беларусі ішукаюць “канешне, такое было”.
Арыгінальнаягэта справа – так званая “нямецкаянавука”. Аднак, займаліся б яны лепшсваімі Дырлевангерамі ды Готбэргамі,якія “наварочалі” у Беларусі горытрупаў, ажно не – ім хочацца іншага.
Увогулепрафанская выхадка Алексіевіч сыграларолю грубай правакацыі ў складаныхдачыненьнях. Не разьбіраючыся ў пытаньні,яна зрабіла дрэнную паслугу і немцам,і габрэям, і расейцам, бо кажучы праантысемітызм у Латвіі, Летуве, Украіне,Польшчы за часы нямцекай акупацыі, трэбабудзе адказаць на пытаньне аб прычынахяго. А прычыны тырчаць ў СССР, ў злачыннымкамуна-савецкім кіраўніцтве, у злачыннайкамуна-імпэрскай ідэалогіі, у тэорыі іпрактыцы зьнішчэньня людзей, у палітыцыкамуна-савецкага генацыду як злачынствасупраць чалавецтва. І калі пачнуцьсур’ёзна разьбірацца зь ім пад прыцэламантысемітызма і нацыянальных дачыненьняў,то можа пасыпацца яшчэ раз уся фармальнаяведа пра савецкі генацыд з абстрактнымі«камуністамі», якую цяпер шмат хто нехацеў бы рушыць.
Тое,чым ціха (і беспэрспэктыўна) займаюццацяпер некаторыя нямецкія «шукальнікі»ў Беларусі, з мэтай каб падзяліць вінунемцаў за галакост з іншымі народамі,даўно ўжо гучна, груба і з рыканьнемадлюстравала савецкая прапаганда зачасы СССР. Чаго толькі яны не панапісваліпра «саўдзельнікаў у злачынствах», каготолькі не абляпалі, ні абазвалі, чаготолькі не прыдумалі, каб вымазацьзмагароў з камуна-фашызмам. Нават аўтаргэтых радкоў трапіў у «нямецкія паліцаі»і некаторыя казалі, што самы яго тамбачылі (хаця я нарадзіўся ў 1944). (Дарэчыспадарыня Алексіевіч напоўніцуўдзельнічала ў гэтай дэзінфармацыі(ужо нават пасьля распаду СССР).
Длянас, беларусаў, істотнай ёсьць гісторыянашага галакосту – галакосту беларусаў– вынішчэньня народу маскоўскімібальшавікамі і нямецкімі фашыстамі.Мала, вельмі мала тут яшчэ дасьледвана,бо ўвесь час была ўлада тых, хто нас ізьнішчаў. Але каб паўнавартасна існавацьнацыі, такія веды пра свой галакостмусяць быць. Ні воднаму славянскамународу немцы не пакідалі ніякіх жыцьцёвыхпэрспэктыў. Нямецкі генацыд славянскіхнародаў ў часе 2-й Сусьветнай вайны(зьнішчэньне цывільных людзей па расавайэтнічнай і нацыянальнай прыкмеце) сягаўбольш за 20 мільёнаў ахвяр (гэта ў чатырыразы больш чым было забіта габрэяў). Дваццацігадовая гісторыя абароныКурапатаў ад зьнішчэньня – восьілюстрацыя рэальнага становішча. Нямецкі амбасадар у Беларусі ГельмутФрык, мінаючы Хатынь, едзе ў Курапаты ікажа там, што беларусы самы вінаваты зазабойствы ў Курапатах. Цікавая асаблівасьцьчасам ўзьнікае. Калі справа заходзіцьпра камуна-фашысцкі генацыд супрацьбеларусаў, украінцаў, палякаў, дык немцыі расейцы (такія ж бо антаганісты) пачынаюць раптам казаць ва ўнісон, івінаваціць сваіх ахвяр. І з чаго б гэтатакое адзінства?
Мыведаем «з чаго». Нічога з такой прапагандыі гаварэньня іхных наёмнікаў неатрымаецца, акрамя ганьбы для іх самых.Ня той час. У народаў ёсьць сілы, кабвывесьці ўсё на чыстую ваду і даць колькіспатрэбіцца.
10ліпеня 2016 г. ЗянонПАЗЬНЯК