ПРАЦЯГВАЕЦЦА АКУПАНЦКАЯ СТРАТЭГІЯ РАЗГРОМУ БЕЛАРУСІ

Ліпеньскі Сойм 2016 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

10 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Ліпеньскіагляд”. З дакладамі выступілі сп. ЮрыБеленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаўстаршыні Партыі і Фронту, і сп. СяргейПапкоў, намеснік старшыні Партыі іФронту.

Выступоўцы зазначылі, што ад пачатку“дэнамінацыі” грамадзяне пачалі большактыўна скупаць замежную валюту ўбанках. Людзі ня маюць даверу да зьнешнеэфэктнай банкаўска-фінансавай кампанііі ня вераць у яе посьпех. Многія пытаюцца:чым гэта ўсё скончыцца і калі? Беларусыбачаць, як гібее разваленая палітыкайрэжыму нацыянальная эканоміка. Многіясем’і ледзь зводзяць канцы з канцамі,каб пракарміць сябе і дзяцей. Грамадзтваўжо ня верыць у абяцанкі і праектырэжыму. У той жа час пэўная часткаграмадзтва знаходзіцца пад уплывамрасейскай гібрыднай вайны ў інфармацыйнайпрасторы. Можна пачуць галасы, што“замест Лукашэнкі трэба нам Пуціна”.Безальтэрнатыўная расейская прапаганда,аднак, узьдзейнічае далёка не на ўсіх.

Людзі таксама заўважылі павышануюваенную актыўнасьць Расеі на нашайтэрыторыі. Гэта непакоіць беларусаў,якія апасаюцца, што Масква можа разгарнуцьпаўнамаштабную вайну супраць Украіныі НАТО менавіта з нашай зямлі. Беларусамгэта ня трэба. Наша грамадзтва, практычна,не зьвяртае ўвагі на “перадвыбарчуюкампанію”, якая разгорнута сумеснымінамаганьнямі рэжыму і рэжымнайпсэўдаапазыцыі ў гарадах і мястэчках.Людзі ідуць па сваіх справах і нават неглядзяць у бок фальшывых “ініцыятыўныхгруп”, што стаяць у людных месцах.Падобна, што электаральным махінатарамцяжка будзе сёлета зрабіць “карцінку”масавага галасаваньня. Людзі разабраліся,што ўдзел у бессэнсоўным рытуале“выбараў” на карысьць рэжыму, а не ім.Задача патрыётаў заключаецца ў тым, кабданесьці праўдзівую інфармацыю ва ўсекуткі нашай краіны, каб не дазволіцьМаскве і рэжыму надурыць наш народ.

Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў Беларусі. На правінцыівызначаецца небясьпечная тэндэнцыя.Моладзь, бачачы эканамічны правал нарадзіме, кідае навучальныя ўстановы ігрупамі ад’язджае на заробкі ў Расею.Маладыя так і кажуць: тут няма ніякайпэрспэктывы, паедзем зарабляць грошы.У сувязі з крызісам у РФ заробкігастарбайтэраў упалі ў два разы. У многіхмесцах зусім ня плоцяць. Расейскіябандыты забіваюць нашых людзей. Але, нябачучы выйсьця, беларусы ўсяроўнакіруюцца ў імпэрыю зла.

Безумоўна, гэты працэс такі задуманы акупанцкім рэжымам: зрабіцьжыцьцё ў Беларусі для беларусаўневыносным, прымусіць нас пакідацьАйчыну. Акупанцкая стратэгія разгромуБеларусі выяўляецца таксама і ў сельскайгаспадарцы. Адміністрацыя пачала актыўналіквідоўваць фэрмэрскія гаспадаркі.Прадукцыю нашых фэрмэраў не купляюць,альбо ставяць нізкія цэны, меншыя засабекошт прадукцыі. Калі раней раздаваліфэрмэрам пустуючыя калгасныя землі, тозараз на любой падставе іх забіраюць.

У Расеі створана цэлая сетка падстаўныхзакупачных фірм. Нашы прадпрыемствыпастаўляюць ім вялікія колькасьціпрамысловы тавараў і прадуктаўхарчаваньня, а фірмы зьнікаюць. Вялізныясумы, не атрыманыя ў выніку такога“гандлю”, адміністрацыя вешае набюджэт. Беларусы церпяць каласальныястраты. Пры гэтым рэжымныя і псэўдаапазыцыйныядэмагогі працягваюць расказваць сваюфальшывую байку аб тым, што “Расеякорміць Беларусь”.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Асабліваяўвага зьвернута на падрыхтоўку фронтаўцаўда ўдзелу ў назіраньні за галасаваньнемна “выбарах”. Трэба абавязкавазафіксаваць факты парушэньняў ізлачынстваў, каб патрыёты магліпрадэманстраваць фальшывую сутнасьцьвыбарчага спэктаклю.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

10 ліпеня 2016г.