ВУЧЭНЬНІ НАТО Ў ПОЛЬШЧЫ ПРАДЭМАНСТРАВАЛІ ПАДРЫХТАВАНАСЬЦЬ ВАЯРОЎ
“Гэтыявучэньні паказалі, што мы жывем убясьпецы, -- заявіў міністар абароныПольшчы Мацерэвіч, краіна якогаарганізавала манеўры напярэдадні самітаНАТО, што адбудзецца ў будучым месяцыў Варшаве. Ён дадаў, што Польшча такімчынам сваечасова спрычынілася да справы,калі сьвету ёсьць “пагроза з Усходу”.Расея доўгі час крытыкуе якую-кольвечыпрысутнасьць войскаў НАТО каля сваёймяжы і штораз пагражае, што прадпрымекрокі ў адказ.
Навучэньнях “Анаконда-16” у Польшчы ўзяліўдзел 3000 машын, уключна з танкамі “Леапард2А4”, 105 самалётаў і 12 суднаў. За бясьпекайпадчас перасоўваньня ваеннай тэхнікісачылі зьмяшаныя патрулі паліцыі зЧэхіі, Польшчы, Харватыі, Славеніі іЗША.
“Длявайсковых паліцыянтаў гэта ёсьцьвыключная магчымасьць, каб рэальнаадпрацаваць паліцэйскую падтрымку натакіх вялікіх вучэньнях”, -- ацаніўудзел чэшскага аддзелу з 29 членаў ягокамандзёр маёр Лукаш Стэйскал.
“Польшчазьяўляецца дасканалай прасторай длявучэньняў, а “Анаконда” дае магчымасьцьправерыць падрыхтоўку польскай арміі”,-- заявіў камандуючы вучэньнямі польскігенэрал-паручык Марэк Тамашыцкі.
Вучэньні“Анаконда” праводзяцца ў Польшчы кожныцотны год на працягу ўжо дзесяці гадоў.Да гэтай пары ў іх ўзялі ўдзел у цэлым50000 вайскоўцаў. Сёлетнія вучэньні з31000 вайскоўцаў былі найвялікшымі. Акрамя14000 амэрыканскіх вайскоўцаў і 12000польскіх, былі прадстаўлены таксамавайскоўцы з іншых 17 краін-членаў НАТОі некалькіх партнёрскіх дзяржаў НАТО(Фінляндыі, Македоніі, Швэцыі і Украіны).
Практычнаячастка вучэньняў распачалася ў мінулыаўторак скокам 1200 дэсантнікаў з Польшчы,ЗША і Брытаніі каля горада Торуня ўцэнтральнай Польшчы. Каля паселішчаХэлмна вайскоўцы адпрацоўвалі пабудову330-мэтровага моста цераз раку Віслу. Яныпаставілі яго за паўгадзіны. За працайнямецкіх і брытанскіх вайскоўцаўдаглядала амэрыканская вайсковаяпаліцыя, паветраную бясьпеку падтрымліваліамэрыканскія верталёты “Апачэ” іпольскія верталёты “Сокал”. На працягудзесяці дзён вайскоўцы адпрацавалітаксама супрацьракетную абарону,сімуляцыю начной атакі з выкарыстаньнемверталётаў і рэакцыю на атаку зброяймасавага зьнішчэньня.
CTK
Пераклаўз славацкай В. Буйвал.
Крыніца:славацкая газэта “Pravda”,17.06.2016
http://spravy.pravda.sk/svet/clanok/396440-cvicenia-nato-v-polsku-preukazali-pripravenost-vojakov/