“НЯ БУДУЦЬ НАМ ПЛЯВАЦЬ У ТВАР”

Цяпер шмат якіябеларусы сталі разумець што такое"інфармацыйная вайна" і што такоеРасея ў гэтай вайне. Пасьля пуцінскайагрэсіі супраць Украіны і захопу Крыма,як кажуць, разумець жыцьцё прымусіла.Інфармацыйная вайна супраць БеларускагаАдраджэньня не спынялася ніколі іпрацягваецца цяпер. Гадоў сем таму знагоды грубай ілжы супраць мяне ібеларускага змаганьня за свабоду, язацікавіўся антыбеларускай рыторыкайСьвятланы Алексіевіч і заўважыў тампоўнае падабенства яе з камуністычныміпрыёмамі расейскай прапаганды.

Класічны расейскіштамп прапагандовай ілжы, -- гэта даверлівытон субяседніка, які нібыта размаўляўз "аб'ектам", і "аб'ект" нібытатак і гэтак казаў, а субяседнік тады"задумаўся" і г. д. Субяседнік-ілгунтакім чынам выступае ў ролі сьведкі,які сьведчыць, напрыклад, пра "ўкрыжаваньнехлопчыка цьвікамі" ці аб службеПазьняка "ў нямецкіх паліцаях".Прапагандысцкі разьлік тут не настолькіна тое, што ў такое павераць, колькі натое, што "качку" стануць цытавацьі хлусьня паедзе сваім шляхам.

Другі прыём --гэта такога роду прапагандысцкірэлятывізм, калі амаль адначаснапаведамляецца хлусьня і контрхлусьняяк адзіная праўда. Ў выніку хлусьняпавінна засвойвацца ўсімі. Гэта,напрыклад, каронныя паводзіны махляраад прыроды, хлуса-самародка А. Лукашэнкі.У Вярхоўным Савеце пад час Сэсіі ён могна адну і тую ж тэму нараніцы казацьадно, у абед іншае, а вечарам насуперактаму, што казаў нараніцы і ў абедадначасна. І ўсё гэта зь верай у сваюпраўду.

Не здармаАлексіевіч так хваліла Лукашэнку як"адзінага палітыка" ў Беларусі.Ягоным мэтадам спадарыня частакарыстаецца. Варта толькі параўнацьчаго яна нагаварыла ў плыні сваёйсьвядомасьці.

Месяц таму ўінтэрв'ю нямецкай "Тагэсцайт" янапаведаміла немцам нвступнае: "Беларусымаюць рабскі менталітэт. Гэта маленькаянацыя, яна заўсёды была прыгнечаная."("Die Weißrussen haben eine Sklavenmentalität. Es ist einekleine Nation, sie war immer unterdrückt.").

Праз месяц, 12-гачэрвеня, выступаючы перад бруклінскіміэмігрантамі-габрэямі ў Нью-Ёрку,Алексіевіч рэпрэзэнтуе сябе рускай"пісьменьніцай" і ўжо кажа наступнае:"И понимаете, я никогда не поддерживаювот этих слов "народ быдло", "народраб". Это не точные слова."

Ну і як тут няўспомніць Лукашэнку. Для немцаў спадарынякажа, што "Беларусы маюць рабскіменталітэт", нацыя, якая "заўсёдыбыла прыгнечаная", а для бруклінскіхсавецкіх габрэяў (сярод якіх былібеларусы) гаворыць, што і словаў такіхне падтрымлівае, што яны "не точные"і "не честные". Дык можа тады трэбабыло пакаяцца? Аж не. Тут цішыня. Усюды,значыцца, правільна. Амбівалентнаяпсіхапатыя, поўная антыномія. Але тутне абсурд. Такая ёсьць расейскаяпрапагандысцкая мэтодыка дэзінфармацыі.

Цікава былотаксама паслухаць той выступ перадгабрэямі, ў тым сэнсе, што , як паведаміласпадарыня, "Поляки хуже всех относилиськ евреям. Ксендзы прямо проповедипроизносили "убей еврея!"

І дзе толькі трэба было выкапацьтакую жаўцізну! Зрэшты, Алексіевіч саматакую "жаўцізну" і стварае, разважаючыпра рэчы і тэмы, ў якіх не разьбіраецца,трактуючы свае паняцьці на нізкіммяшчанска-бытавым узроўні. Любімаяслабасьць спадарыні -- пусьціцца ўразвагі пра палітыку (пра якую яна нямае зялёнага паняцьця) і з разумнымвыглядам множыць прафанскія глупствы.Вось узорчык, сказаны перад бытавойпублікай у Вашынгтоне: «У Беларусі...Гітлер падчас вайны зьнішчыў габрэяў.Гэта была галоўная культурная праслойкаў нашай краіне. На гэтым стаяла культурнаястабільнасьць і трываласьць. Заразгэтае сялянскае насельніцтва без элітыі, канечне, веды толькі адныя — сялянскія."(http://www.svaboda.org/a/27809828.html)

Такія опусы (недаючы веры) праслухваеш і прачытваешдвойчы, каб пераканацца, што такоесапраўды сказана. Ну да чаго ж замшэлыпрапагандовы атавізм! Да чаго ж гэтаўсё прапагандова прымітыўна, бязпроблеску сумленнага інтэлекту.

Не камэнтуемпрафанскае (і цалкам ілжывае) выказваньне,але зьвяртаем ўвагу, што па палітычнымпадтэксьце -- гэта тая пячорная прапагандысцкая міфалогія, якой "русскиймир" і Алексіевіч займаюцца ўвесьчас. Маўляў, у Беларусі нічога няма,толькі сяляне, лапці, бедната. Была"эліта" і тыя габрэі.

У плане нашайбеларускай рэчаіснасьці неабходнаразумець, што людзі тыпу Алексіевіч,якія прыкідваюццаінтэлектуал-дэмакратамі, якія цяперкрыху крытыкуюць Пуціна і "русскиймир", гэтыя людзі на паверку, рэальнаі адначасна цягнуць у Беларусь гэтысамы "русский мир" з чорнага ўваходу,са двара, толькі ў квазі-дэмакратычнайабгортцы і фразеалогіі. Мы ўсё гэтапраходзілі і бачылі даўно і ўвесь час,калі такія разумнікі (маўляў, не в примерместным дуракам) імкнуцца пад выглядам"талентаў" і "інтэлектуалаў"цягнуць у Менск розных расейскіхмаргіналаў, адкіды Масквы, усялякуюмаскоўскую тусовачную гразь, даваць імслова, вадзіць пад ручкі, падымаць"інтэлектуальны" ўзровень на асновемаскоўскай адсталасьці.

Зьява, якаяўзьнікла разам з нобэлеўскай авантурайАлексіевіч ніколі ня будзе на карысьцьБеларусі (немцы не дарэмна стараліся).Яна здольная мімікрыравць, але ніколіне ўспрыме ні беларускія ахвяры засвабоду Беларусі, ні беларускі гераізмгэтых ахвяр, ні беларускую мову, нібеларускае Адраджэньне, на якое яналяпала ўсё свай жыцьцё. Яна непрыязная,чужая Беларусі па сваёй прыродзе.Гэта ж не сьветлы Мулявін, не разумныШчакаціхін. Ня майцеілюзій, беларусы. Не прыгравайце гадзіну!Меркаваньні, што тут нешта пераменіцца,-- ілюзорныя, якія, магчыма, некаторымлюдзям прыемна перажываць, але яны нямаюць нічога агульнага з рэчаіснасьцю

Шмат якія беларусы(Алег Трусаў, напрыклад) лічаць, што нятрэба дыскутаваць з такой асобай, дыўлазіць у яе хваравітыя закамплексаваныяразважаньні. З гэтым можна пагадзіцца.Але трэба ведаць, што нобэлеўскаяавантура з Алексіевіч падрыхтаванарацыянальнымі немцамі таксама і дзелятаго, каб яна ціха і беспакарана (як іўвесь час дагэтуль) плявала нам, беларусам,у твар з вышыні "Нобэля" і каб мынічога не маглі з гэтым зрабіць. Але такня будзе.

22 чэрвеня 2016 г. ЗянонПазьняк

P.S.Калі хто цікавіцца больш падрабязнаасобай Алексіевіч, прапаную лінкіартыкулаў:

http://www.bielarus.net/archives/2009/06/30/1627

http://www.bielarus.net/archives/2009/07/15/1633

http://pazniak.info/page_garbataga_magila_nja_vypravic