НАПЕРАДЗЕ АБАРОНА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

(Выступна чэрвеньскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)

ПуцінскаяРасея рыхтуецца да вайны і да гібрыднагазахопу Беларусі. Гэты план пачаўся,фактычна, у 2000 годзе. Зараз адбываеццаяго актыўная падрыхтоўчая фаза. Ружжопавешана на віду і яно можа выстраліць,калі не прадбачыць такой магчымасьціі не прымаць захады. Канцэнтрацыярасейскага войска ля мяжы Беларусібудзе павялічвацца і пашырацца разамз крамлёўскім ціскам на сатрапскі рэжым.Палітычная сытуацыя ў Расеі павярнуласятакім чынам, што пуцінскі рэжым, кабзахавацца, зацікаўлены цяпер у захопеі анэксіі Беларусі. Хаця яшчэ 4-5 гадоўтаму пытаньне так не стаяла (ішла толькіпадрыхтоўка).

Паводзіныантыбеларускага рэжыму і начальнікарэжыму у гэтых абставінах прадказальныя.Антыбеларуская ўлада ня будзе супраціўляццаакупацыі, ня выставіць войска супрацьагрэсараў. Гэтак жа як і ва Украінесправу барацьбы з акупантамі мусяцьбудуць узяць на сябе людзі, жыхарыБеларусі. Рэжым і сатрап здольныя дбацьтолькі аб захаваньні ўлады, таму прымуцьультыматум агрэсараў, абставіўшы здрадудэмагогіяй. Адносна паводзінаўантыбеларускага рэжыму і Лукашэнкі нятрэба мець ніякіх ілюзій.

Шторабіць беларусам? Падкрэсьлю тое, прашто прыходзілася ня раз казаць і пісаць.Абавязкова мусім супраціўляцца агрэсіі,у якой бы форме яна ні пачалася.

Расейскаяагентура пры падтрымцылукашысцкага рэжыму і папоў РПЦ цягамапошніх гадоў настварала ў Беларусісотні экстрэмісцкіх арганізацыяў падвыглядам “казакоў” і розных “рускіхсаюзаў”. Туды зацягнутыя беларускіяпадлеткі і ў асноўным моладзь. Кіруюцьгэтымі арганізацыямі дарослыя людзі зваенным мінулым. Гэта, як правіла,агентура расейскага ФСБ і папы РПЦ (штоадно і тое ж). Беларускай моладзі там“прамываюць мазгі” ў рэчышчы фашыстоўскайідэалогіі “русского мира”, вучацьненавідзець Беларусь, страляць ікарыстацца зброяй.

Згэтай беларускай моладзі ворагі Беларусірэальна рыхтуюць “цітушак” (мадыфікацыярасейскіх янычараў). Небясьпечна, аднак,само існаваньне такіх прарасейскіхарганізацыяў. На выпадак гібрыднайвайны гэтыя арганізацыі будуць запоўненыярасейскімі баевікамі з расейскай армііі(мяжа адчынена) і адыграюць ролю шырмы,маскі для ўнутранай агрэсіі. У існуючыхперадваенных абставінах пры нармальнайуладзе ўсе гэтыя псэўдаказацкія іпрарускія агентурныя арганізацыіпавінны б быць зачыненыя, забароненыя,праведзеныя арышты агентуры і пачатасьледзтва. Вайну, тэрарызм і закалатытрэба прадухіляць.

Тымчасам антыбеларускі рэжым адкрытападтрымлівае такую варожую дзейнасьцьпа падрыхтоўцы тэрарызму на нашайтэрыторыі. Праўда, ня ўсё так проста. Угэтым годзе разьведка пад выглядамжурналісцкай інфармацыі некалькі разоўвыкінула ў Інтэрнэт падрабязныя зьвесткіпра дзейнасьць расейскай агентурнайкалёны ў Беларусі з падрабязнымібіяграфіямі і фатаграфіямі завадатараўрасейскага экстрэмізму на нашай зямлі.Раіў бы ўсім беларускім палітыкам мецьгэтыя зьвесткі ў сваіх архівах.

Зразумела,што ў такім становішчы антыбеларускірэжым не дапусьціць легальнагаўзьнікненьня беларускіх патрыятычныхваенізаваных арганізацыяў альтэрнатыўныхпятай калоне. Але ёсьць некалькі спосабаўпадрыхтоўкі да дзейснай абаронынезалежнасьці Беларусі. Пра адзін мэтадужо было ня раз паведамлена. Гэтанеарганізацыйны спосаб малых груп (уідэале дзьве асобы), якія рыхтуюцца даабароны Айчыны і збройнай барацьбы. Прыгэтым у ідэйна-палітычным планевыкарыстоўваецца плённы мэтад такзванай “ланцуговай рэакцыі” (ад асобыда асобы), выкарыстаны беларусамі ў1960-х гадах (супраць якога быў бяссільныКГБ).

Уплане змаганьня з арганізацыямі пятайкалоны можа ўжывацца таксама класічнаямэтодыка “пранікненьня”, якую выдатнавыкарыстоўвалі ў 30-х гадах у ЗаходняйБеларусі супраць польскіх псэўдабеларускіхарганізацыяў, створаных польскіміспэцслужбамі. Прынцып вельмі просты:беларусы масава ўступалі ў такуюарганізацыю і забіралі яе ў свае рукі,пасьля чаго палякі зачынялі арганізацыю(бо яна ім ужо была не патрэбна).

Зпятай калонай такога пакуль не атрымаеццапа зразумелых прычынах, але заслацьтуды сваіх патрыётаў і ўзяць пад кантрольэфэсбоўскую “забаўку” – гэта справатэхнікі і наяўнасьці патрэбных людзей,якія могуць адыграць ролю ў час ікс.

Трэбазмагацца, ёсьць шансы, мэтады, імагчымасьці. Але галоўнае ёсьцьабавязковая неабходнасьць супраціўленьня.

Уапошні час расейцы перадыслакавалінекалькі матарызаваных вайсковых брыгадда межаў Беларусі ў Смаленскай і Бранскайвобласьцях. Асаблівы розгалас атрымалазьяўленьне расейскіх войскаў у беларускіхакупаваных гарадах Клінцы і Навазыбкаў,якія часова яшчэ знаходзяцца ў межахРасеі. Ёсьць некалькі ацэначных вэрсійтакіх паводзінаў пуцінскай ваеншчыны.

Расейскіпалітычны афіцыёз сьцьвярджае, штогэтая перадыслакацыя і базы зробленысупраць Украіны. Афіцыёзныя аналітыкілукашысцкага рэжыму даводзяць, што тутрасейцы супраць НАТО так стараюцца.

Усегэтыя аспэкты могуць быць, але, на маюдумку, галоўным зьяўляецца рэалізацыячасткі маскоўскага плану па верагоднымзахопе Беларусі. Такая верагоднасьцьможа ўзьнікнуць у любы час і тамумаскоўцам хочацца трымаць нашу краінуі свайго хітрага сатрапа на аптычнымцалёўніку. Тут тыповыя паводзіны расейцаўпры планаваньні агрэсіі. Нядаўні правалдзяржаўнага перавароту ў Казахстане,які рыхтавалі расейцы, у каторы разілюструе іхныя “стандарты”. Такая восьцана іхняга “мытнага саюзу”, АДКБ іпацалункаў з Назарбаевым.

Варыянтаўзахопу Беларусі шмат. Самы просты --арганізаваць сумесны парад у Менску цісумесныя вайсковыя вучэньні ў Беларусіі пакінуць тут свае войскі, спаслаўшыся,скажам, на просьбу Лукашэнкі, якую ёнпадпіша пры пэўных абставінах. Зрэшты,могуць арганізаваць якую-небудзьправакацыю на беларуска-украінскаймяжы, альбо ў Гародні, Менску ці Віцебску(пятай калоны для гэтага хапае) і прыйсьціна дапамогу ў “навядзеньні парадку”(зноў жа “па просьбе Лукашэнкі”), альбопа сваёй “сяброўскай” ініцыятыве.(Успомнім маскоўскі “дэсант” Чарнамырдзінаі Строева па ратаваньні Лукашэнкі адімпічманту ў 1996 годзе). Усё гэта агрэсіўнаятактыка і мэтодыка, якая з боку беларусаўадразу і абавязкава мусіць спаткацьжорсткі адказ і супраціў.

Верагоднасьцьзахопу тэрыторыі Беларусі магчымая,калі прыняць пад увагу стратэгічныяабставіны маскоўскай агрэсіі. Няўдачаз фантомам “Наваросіі”, цяжкасьці ўзахопленым Крыме і на Данбасе не спрыяюцьстабільнасьці Пуціна. А тут яшчэ і ўСірыі правалы. Для крамлёўскага рэжымупрыдатнай была б пасьпяховая акупацыйнаякампанія, каб узьняць папулярнасьць ідавер да Пуціна ў варварскім грамадзтве.Гэта важна для крамлёўскай хунты.Эскалацыя вайны з Украінай бліцкрыгамдля Масквы ня скончыцца. Тое самае ўПрыбалтыцы. Момант страчаны. Канфлікттам ужо ня стане лакальным. “Посьпех”у Сірыі існуе толькі ў прапагандзе.Трэба гарантавана ратаваць рэпутацыюПуціна і яго пуцінскай палітыкі. Такімпаратункам мог бы стаць якраз ціхі ўводрасейскіх войскаў у Беларусь і кантрольнад беларускай дзяржавай. У вынікуадбылася б рэзкая перамена геапалітычнайі стратэгічнай сытуацыі ў карысьцьПуціна. У Расеі гэта выклікала б усплеск“патрыятычнага сіфілісу” (словы Герцэнапра Расею), а ў Эўропе перапалох іразгубленасьць. Дэградуючая левалібэральнаяЭўропа не ў стане супраціўляцца Расеі.Яна будзе шукаць перамоваў з Пуціным.(І знойдзе на ягоных умовах). ВыратаваньнеЭўропы зноў, як і ў 1940-х, апынецца ў рукахамэрыканцаў, якія хутчэй за ўсё, пагодзяццана пуцінскую акупацыю Беларусі, каліня будзе беларускага супраціўленьнямаскоўскай агрэсіі.

(Пішуі зьдзіўляюся, як рэзка перамяніўсясьвет у выніку маскоўскай агрэсіі.Прыходзіцца апэраваць катэгорыямісярэднявечнай палітыкі і гэта ўжосёньняшняя рэальнасьць!)

Акрамяпадрыхтоўкіадпору і збройнага супраціўленьня,вельмі важна цяпер інфармацыйная асьветабеларускага насельніцтва, якое прысадзеяньні антыбеларускага рэжымуамаль цалкам знаходзіцца пад уплываммаскоўскай тэлегёбэльсаўшыны. Сродкамімасавай інфармацыі ні беларускаеграмадзтва, ні наша Народная Партыя невалодаюць. СМІ манапалізаваныяпрамаскоўскім рэжымам і, фактычна,паўтараюць маскоўскую прапаганду.Магчымасьці беларускай інфармацыі ўгэтых абставінах невялікія, але яны,гэтыя магчымасьці, могуць быць істотнапавялічаны і стаць дзесяцікроць большэфэктыўнымі, калі арыентаваць інфармацыюна пэўныя групы людзей, здольныя яе нятолькі спажываць, але і рэтрансьлявацьу асяроддзі. Сябры нашай адраджэнскайПартыі разумеюць, пра што ідзе гаворка.Мушу толькі заўважыць, што становішчаразумее і кіроўны рэжым. Існуе пэўнаяспэцыялізацыя прапагандыстаў, троляў,бесаў, правакатараў і агентуры, якіядзейнічаюць у розных сэгмэнтах грамадзтва,прытым выкарыстоўваюць перш за ўсё такзваны ўмоўна “дэмакратычны” друк.

Паўтаруся,што галоўнае агульнае палажэньнемаскоўцаў у антыбеларускай інфармацыйнайвайне – гэта пазбаўленьне народа воліда супраціўленьня. Такая пазыцыяпамнажаецца і распрацоўваецца ў розныхаспэктах, але накіравана найперш надэскрыдытацыю Нацыянальнай ідэі,нацыянальнай гісторыі змаганьня заволю і незалежнасьць. Таксама дэскрыдытуюцьнацыянальных дзеячоў беларускай палітыкіі культуры.

Лукашысцкірэжым, як толькі зьявіўся, агучыў вуснаміЛукашэнкі некалькі антыбеларускіхлапідарных тэзісаў, прыдуманых з патрэбаўмаскоўскай прапаганды, менавіта:“Сувэрэнітэт – гэта ерунда”,“Незалежнасьць звалілася зь неба”,“без Расеі нам нікуды”, “у 90-х рускіясядзелі ў Менску на чамаданах”, “ваўсім вінаватыя “сьвядомыя”. (Гэтаеазначэньне ў форме лаянкі ўведзенаЛукашэнкам; камуністычная прапагандараней такога слова, практычна, неўжывала).

Заходняяагентура ў асобах Ганса Віка, АдрыянаСевярына і інш. увяла свой “нямецкі”тэзіс прапаганды: “дасягнуць дэмакратыіў Беларусі трэба праз саюз і аб'яднаньнез дэмакратычнай Расеяй”. Гэты тэзісдэмакратыі без суверэнітэту заходніяшкоднікі мусіравалі доўгі час ў Беларусіпраз сваю псэўдаапазыцыю, якую аплочвалі.На сёньняшні дзень іхны тэзіс страціўпрапагандысцкі сэнс. Спраўдзіласясьведчаньне Беларускага Адраджэньня,што Расея – гэта агрэсія і вайна. Янаніколі не была і ня будзе дэмакратычнайкраінай.

Тымчасам маскоўскія схемы антыбеларускайпрапаганды ў каравым лукашысцкімвыяўленьні працягваюць паўтарацца зтупым пастаянствам. На гэтым полі ўжошмат хто адзначыўся, не разумеючы,відаць, што зьдзяйсьняе акт грамадзкагасуіцыду. Пад лукашысцкімі штампамі няманіякай факталагічнай і рацыянальнайасновы (ніхто не сядзеў на чамаданах),але тым ня менш яны паўтараюцца іпрацягваюць сьмярдзець.

Зазначу,што з гледзішча каардынатараў гэтайгёбэльсаўшчыны, падыход цалкамрацыянальны. У прапагандзе хлусьні(праверана на прыкладзе тэлебачаньня)грамадзкая маса найлепш засвойвае самыяпрымітыўныя, простыя і абсурдныяпалажэньні.

Ёсьцьцэлы перапіс асобаў, якія па тых ці іншыхпрычынах засьвечваюцца на лукашысцкіхпрапагандысцкіх штампах. Пастаяннуюерась у нацыянальным пытаньні піша,напрыклад, Сяргей Дубавец. Я ніколі незьвяртаў на ягоныя выхадкі ўвагі, ведаючыпрыроду зьявы. Але хто ня ведае, інеразумее правакацыі, часам хапаеццаза галаву ад прачытанага славаблудзтва.Нядаўна ён напісаў у Сеціве тэкст,фактычна, супраць Нацыянальнай ідэі,супраць гістарычных дасягненьняўНароднага Фронта, прыдумаў (цалкам устылі лукашэнкаўскага “сядзеньнярускіх на чамаданах”) неіснуючую ўрэальнасьці зьяву супроцьстаяньнянейкіх “сьвядомых” і “несьвядомых”(тэрміналогія Лукашэнкі) і абвінаваціўусіх беларускіх змагароў ў ігнараваньнібеларускага народа. Тут жа арганізуеццаміні-абмеркаваньне ў Інтэрнэце і дзён5-6 група чытачоў (збольшага тролі)«сьцябаецца» ў волю (зорны час дляэгацэнтрыста).

Гучыцьамаль камічна, але цынічны эпатаждубавецкага опуса зьдзівіў наватпрыхільніка “русского мира”лукашэнкаўскага ідэолага ВалянцінаАнціпенку. “Вачам сваім ня веру, --напісаў у Сеціве спадар Анціпенка, --“Наша Ніва” даўно не наша. Але каб такоезакруціць – “умунепостижимо”.“Сёньня дубейшыя за іншыя дубы, усё жёсьць”, -- рэзюміраваў начальнікідэалагічнай і арганізацыйна-кадравайпрацы Валянцін Анціпенка пра выхадкуДубаўца. Поўнае фіяска выходзіць. Усёў пясок.

Ікаб закончыць пра гэты пэрманэнтныбрыдкі выпадак, мушу першы і апошні разсказаць пару слоў пра аўтара опусаў.

Каліў 1989 годзе хутка і энэргічна фармаваўсяНародны Фронт, я сярод іншых прапанаваўуключыць у першы Сойм БНФ маладогажурналіста Сяргея Дубаўца. Яму і АлесюСушу было даручана рыхтаваць газэту“Навіны БНФ”, якая была зарэгістраванаяна маё імя. Пасьля першага нумара Дубавецад працы адышоў. Газэту цягнуў АлесьСуша. А неўзабаве Дубавец зьехаў у Вільнюі больш на Соймах яго ня бачылі. Па маіхназіраньнях малады чалавек выявіўпоўную няздольнасьць да палітычнайпрацы, схаластычнае неразуменьнепрацэсаў. Тым часам палітыка ёсьцькалектыўная справа. Рашэньням арганізацыітрэба падпарадкоўвацца і рабіць тое,што ўсе разам вырашылі, нават калі хтоз гэтым не пагаджаецца. Людзі з завышанайсамаацэнкай, індывідуалістычнымхарактарам і эгацэнтрычнай натурайрабіць агульную калектыўную (і часамжмудную) справу звычайна няздольныя.Ім трэба красавацца і рабіць не агульнае,а сваё. Яны альбо ствараюць праблемы ўарганізацыі, альбо адыходзяць. Дубавецадышоў, затаіўшы, відаць, вечную злобуз-за сваёй нерэалізацыі на ўвесь БНФ.Невытлумачальнае (для тых, хто не разумее)пакусваньне Фронта пачалося адразу яктолькі Дубавец адышоў і ад’ехаў. Усёзмаганьне, барацьба і здабыцьцёнезалежнасьці адбылося без яго. Ён няўдзельнічаў у гэтым палітычным пераможнымзмаганьні, ня ведае як і што рэальнаадбывалася. Працэс пайшоў міма яго сябелюбімага. Эгацэнтрызм ператвараецца ўпаталогію духа, чалавек перастае часамкантраляваць свае словы і ўчынкі, пакутуеад уласнай няздатнасьці і завышаныхуяўленьняў пра сябе, адчайна стараеццава ўсім быць непадобным на іншых івыяўляе хваравіты сальерызм.

Нашацяперашняя беларуская адраджэнскаямоладзь даўно па-максімалісцку запісваетакіх людзей у агентуру вядомай канторы,што зьяўляецца, аднак, вельмі сумніўным,бо такая публіка і для “канторы” непадыходзіць. Фактам ёсьць тое, штозгацэнтрызм асабліва ў пэрыяд міжчасьсястановіцца вельмі распаўсюджанайінтэлігенцкай хваробай. Дастатковатолькі азірнуцца вакол і шмат штоўбачыцца. Усё гэта грамадзкія выдаткігнілога часу, якія выяўляюць глыбокуюграмадзкую хваробу, імя якой лібэральныкрызіс нацыянальнай інтэлігенцыі. Гэтазьява цывілізацыйнага кшталту, якаяўзьнікае незалежна ад палітычнай сістэмыі, як правіла, у вельмі шкодным выяўленьні,бо падточвае нацыянальную кансалідацыюБеларускага Адраджэньня якраз у патрэбныдля кансалідацыі час. Эгацэнтрыстыабплявалі ўжо па-беларуску і Купалу, іКоласа, і магілы дзеячоў Рады БНР у сваёйпрозе і вершаплёцтве. Такое ёсьцьзбочанае аблічча праклятага часу.

Павіненпадкрэсьліць, што антыбеларускі рэжымперажывае сістэмны эканамічны крызіс,які ахоплівае ўсё грамадзтва і фармальназьяўляецца цяпер галоўнай праблемай,якая датычыць усіх людзей. Але асаблівасьцьу тым, што паправіць эканамічны станграмадзтва ўжо ў прынцыпе немагчымабез дэмантажу усёй рэжымнай сістэмы.Прапановы па эканоміцы робяццабяссэнсоўнымі, бо ня могуць вырашаццаэканамічным спосабам. Такі стан аб’ектыўнамусіць прывесьці да грамадзка-сацыяльнагаканфлікту з уладай, і беларусы мусяцьда яго рыхтавацца.

На11 верасьня рэжым прызначыў выбары ўімітацыйны парлямант (“палатку”). НашаПартыя ня будзе падтрымліваць псэўдавыбарчыфарс. Але кантроль над ім мусім ажыцьцяўляцьі фіксаваць парушэньні. Трэба ўлічыць,што калабаранцкі Захад будзе шукацьлюбой зачэпкі, каб легітымізавацьантыбеларускі рэжым. Трэба перашкодзіцьяму ў гэтых намерах.

12чэрвеня 2016 г. ЗянонПАЗЬНЯК