ПАДРЫХТОЎКА СПЭКТАКЛЯ ПАЎТОРНАГА ЖАНРУ

Працягваеццавадэвільная гісторыя з “Белорусскимнациональным конгрессом”.Зусім нядаўна некалькі дзесяткаў асобаў“галасавалі” на “сэсіі кангрэса” усталічным сквэрыку. І вось ужо краінеі сьвету на поўным сур’ёзе прадстаўляецца“Палітбюро ЦК” новай апазыц-пустышкі.У блюзьнерскі спосаб усё гэта рэкламнаафармляецца пад сьвятым Бел-Чырвона-БелымСьцягам (на якім Пагоня і надпіс“Рэспубліка Беларусь”). Такім чынамгрупа “кангрэсмэнаў” імкнеццапрадставіць сваю кантору грамадзтву ўякасьці нейкай квазідзяржаўнай“альтэрнатывы” лукашэнкаўскаму рэжыму.Маўляў, арыентуйцеся на нас, мы будземвыводзіць краіну з крызісу.

Унаяўнасьці пад прыкрыцьцём знаёмагажупела “аб’яднаньня ўсіх дэмсіл”адбываецца матэрыялізацыя чарговагаапазыц-фантома. Фантом мае дзьве асноўныязадачы. Першая задача найбольш прывабнаядля элемэнтаў фантома. Гэта ёсьцьадпрацаваная форма спампоўваньняфінансавых уліваньняў з Захаду і Масквыдля падтрымкі штаноў “кангрэсмэнаў”.Але ня трэба забывацца, што сваю долю згэтых фінансавых плыняў атрымліваетаксама і рэжым, які добра адпампоўваегрошы з любой аплочанай імітацыі псэўдаў.

Другая задача – генэральная. Аплочаныяапазыц-марыянэткі павінны ўвесьці ўзман беларускае (а таксама міжнароднае)грамадзтва і пастарацца завабіць якмага больш людзей на фальшывыя “выбары”антыбеларускай дыктатуры. Гэтая задачатактычная, на пэўны пэрыяд. Аднак, увыпадку агульнай драматызацыі становішчаў краіне, абвастрэньня эканамічнага ісацыяльнага крызісу фантомны “кангрэс”можа быць выкарыстаны антыбеларускімісіламі ў стратэгічным накірунку. Фантомабвесьцяць “рэўкомам” і заклікаюцьісьці за “кангрэсмэнамі” на пратэсты,барацьбу і падобнае. Агентура і завядзенатоўпы беларусаў пад зьнішчальны ўдарі разгром. (Успомнім правакацыю 2010 года.Знаёмыя асобы).

Калі,скажам, сытуацыя захавае пэўнуюстабільнасьць, то “кангрэс” закансэрвуюцьі магчыма заменяць яшчэ якім жупелам.Самае галоўнае, што ўсе асобы ў “ПалітбюроЦК” вельмі добра знаёмыя грамадзтву.Беларусам лепш за ўсё трымацца ад гэтыхпрафэсійных правальшчыкаў як магадалей.

Мыбудзем назіраць за дзеяньнямі гэтых“рагоў і капытоў”. Пакуль што яныафармляюць свой інтэр’ер “длясаліднасьці”: ставяць на столманумэнтальную чарнілку, разьвешваюцьтранспаранты, даюць інтэрв’ю. Адбываюццарэпэтыцыі ў касьцюмах. Ролю ШурыБалаганава выконвае папулярны комікДашкевіч, грым Панікоўскага прымяраеня раз ганяны натоўпамі артыстарыгінальнага жанру Слава Сіўчык, удалапраходзіць спробы на ролю Адама Казьлевічатав. Някляеў. Пакуль што рэжысёрызадаволены творчай працай непаўторнагакалектыва. Што называецца, arslonga!

МарыяДзеравянка