ДОПІНГАВАЯ ПЯТЛЯ ВАКОЛ РАСЕІ

Допінгаваяпятля вакол Расеі зашморгваецца. Зазвычайсхільны да кампраміса кіраўнікМіжнароднага Алмпійскага КамітэтаТомас Бах выказваецца вельмі станоўча,нібыта ён зразумеў, што гэтым разамкампраміс ужо немагчымы, бо доказы вінывідавочныя і ўвесь час іх становіццаўсё больш.

Падобна,як у справе карупцыі ў ФІФА, уласнаерассьледваньне ўшчынае таксамаамэрыканскі Дэпартамант Юстыцыі, пасьлятаго, як былы кіраўнік маскоўскайлабараторыі распавёў у газэце „New YorkTimes" аб допінгавым круцельстве назімовых гульнях у Сочах. Гэтая справаставіць расейцаў у вельмі клапатлівуюсытуацыю, бо йдзецца ня толькі пралегкаатлетаў, якім пагражае недапушчэньнена гульні ў Рыа, але пра ўвесь расейскіспорт і ягоную прысутнасьць на алімпійскайсцэне.

Здаецца,што гэтую афёру ня ўдасца засунуць падспод. Калі Расея ня будзе пакарана, тоцяжка будзе пераканаць спартоўцаў, якіяспаборнічаюць фэйр-плэй, у тым, штовядзецца сур’ёзная барацьба з допінгам.У гэта не паверыць і грамадзкая думка.Спонсары ўважліва ўслухоўваюцца ў яеголас, а апытаньні не пакідаюць сумневу,што людзі ня хочуць глядзець на чэмпіёнаў,што падселі на допінг. У гэтым пераканаўсянават легендарны велагоншчык ЛэнсАрмстронг.

Расеямае выбар паміж двума выйсьцямі: папрасіцьпрабачэньня і паабяцаць, што выправіцца,з надзеяй на лёгкае пакараньне, альбояна будзе пераконваць сьвет у тым, штогэта заходняя змова. Уладзімір Пуцінпакуль што маўчыць, але праз кароткічас, безумоўна, выкажыцца, бо Рыа ўсёбліжэй. І тады мы пераканаемся, будзевайна або мір.

МіраслаўЖукоўскі

Пераклаўз польскай В. Буйвал.

Крыніца:польская газэта “Rzeczpospolita”,19.06.2016

http://www.rp.pl/Sport/305199870-Zukowski-Kiedy-przemowi-Putin.html