ЦІКАВАЕ ЧЫТАНЬНЕ: АБОЕ РАБОЕ АЛЬБО РЭЖЫМ І ЯГОНАЯ АПАЗЫЦЫЯ, ЯКУЮ РЭЖЫМ СТВАРЫЎ ДЗЕЛЯ СЯБЕ
Ішто ж гэта здарылася?! Толькі зазьзялазорка “кандыдаткі ў прэзыдэнты” мадамКараткевіч, толькі яна пачала на поўнымсур’ёзе ўдзельнічаць у сустрэчахмясцовай псэўдаапазыцыі з замежнымігастралёрамі і выступаць на тэму футболаў Сеціве, а тут бац!.. На Радыё Свабодавыступае “наёмны арганізатар выбарчайкампаніі” Я. Берніковіч з разаблачэньнемпад тытулам “Берніковіч: 100 000 подпісаўКараткевіч не сабрала. І ніхто не зьбярэ”.
Уразаблачэньні расказваецца, якапазыц-арганізатары шальмавалі іфальсіфікавалі ўсё напрапалую падчасмінулых псэўдавыбараў “прэзыдэнта”.Называюцца сапраўдныя лічбы і факты.Згадваецца кіраўнік выбарчага штабуА. Дзімітрыеў, вядомы агент і правакатар.Разаблачальнік паведаміў нават, штомногія зьбіральнікі подпісаў былі“мёртвымі душамі”. “Душы” так і незабралі са штабу свае пасьведчаньні.Але “бесчалавечны рэжым” усіхзарэгістраваў.
Усёгэта было вядома яшчэ ў дні “выбарчайкампаніі”. Але вось, што называецца,прагучала з канкрэтных вуснаў удзельнікаі сьведкі фальшаваньняў.
Інавошта ўсё гэта адбылося? Можа сп.Берніковіча сумленьне загрызла? Можаі так, толькі ў такім выпадку трэба былоб памахаць перад фотакамэрамі пачакамвалюты, заробленай на фальшывай “выбарчайкампаніі” і публічна перадаць юдавыягрошы ў які-небудзь дзіцячы дом. Але штотам, валюту даўно праелі-прагулялі.Паспрабуем зразумець сэнс акцыі зфінальнай часткі “разаблачэньня”жульніцтва мадам Караткевіч. Цытуем:
“Ніхтоне сабраў бы цяпер 100 тысяч подпісаў закандыдата на прэзыдэнта, працуючыаўтаномна. І ніхто ня зможа аўтаномнапрацаваць на карысьць сваіх кандыдатаўна будучых выбарах. Трэба аб’ядноўваццаі складаць адзіны сьпіс. Тады будзекарысьць, і толькі тады можна будзепазьбегнуць фальсыфікацыяў — бо гэтаўжо будзе праца, а не імітацыя!”
Крыніца:http://www.svaboda.org/content/article/27744916.html
Ага,вось яно што! У тыя разы апазыц-публікарабіла свае фальсіфікаты паасобку, ацяпер будзе рабіць гуртом. Геніяльна!Падпішамся, пойдзем на “выбарчыяўчасткі” і “прагаласуем за нашых!”Наколькі мы разумеем, сярод гэтых “нашых”ужо ня будзе мадам Караткевіч. Але мыможам і памыляцца. Чаму б і не падпісаццаза мадам? Знайшлі злачынства! Гэтым усезаймаюцца і нічога.
Такпаступова адбылася і нават канстатаванасамымі “апазыц-дзеячамі” зьявапераўвасабленьня. Фальшывая фігурапсэўдаапазыцыі эвалюцыянавала і цяперужо нічым не адрозьніваецца ад фальшывайфігуры антыбеларускага рэжыму.
СымонРудзік