БЯЗ ГНЮСНАСЬЦІ НЯ МОГУЦЬ ЖЫЦЬ

“Белрэдацыя”Радыё Свабода ў сваім рэпэртуары. 12траўня “белрэдактары” далі выказаццана сваёй хвалі асобе даволі супярэчлівай,якую прадставілі эфэктна -- “ранейрок-бунтарка з каронай князёўны, а цяперпрынцэса з архаічнай беларускай казкі— фронтвумэн этнаэлектроннага праектуŠuma”. Руся ў інтэрв’ю нагаварыла рознагапра культуру і беларускую мову, дадалісяаптымістычныя фатаграфіі з усьмешкай.А вось у тытул матар’яла пра Русюсвабодаўскія спэцы вынесьлі самаегопніцкае зь яе прамовы – “Руся:"Звычайнаму чалавеку пофігу набеларускую мову".

Выможаце ўявіць сябе такі тытул наднеадназначным тэкстам на ўкраінскайабо якой іншай рэдакцыі Радыё Свабода?Мы ня можам. Здарылася б там такое, торэакцыя слухачоў-чытачоў прымусіла бкіраўніцтва службы пагнаць высьпеткаміз цёплых радыё-пасадаў усіх, хто меўдачыненьне да гнюснасьці на тэму роднаймовы. А вось на “белрэдРС” усё, аказваецца,можна. За гэта атрымаеш свой ганарар у“зялёных” і пойдзеш на рэлакс: піцькаву ў пражскую кавярню. А што такаялексіка, дык гэта ж “цытата з фронтвумэнРусі”.

Русятут ні пры чым, з багемы нельга патрабавацьза шмат. Яна магла і ляпнуць не падумаўшы.А вось на “свабодзе”, ёсьць спэцы, яныведаюць, што такое тытул, акцэнты,тэндэнцыя, афарбоўка. Ведаюць івыкарыстоўваюць ўсе гэтыя прыёмчыкідля змаганьня супраць нашай мовы ікультуры. Трэба улічыць, што пры гэтым«свабодкаўскае» начальства павінначытаць кожны матэрыял. І пэўна ж чытаюць.Вядома, для гнюснасьці цяпер часспрыяльны...

СяргейКамароўскі