У ПАМЯЦЬ ПРА АЛЕГА АБЛАЖЭЯ
Сумная весткапрыйшла з Бацькаўшчыны. У Вільні памёрАлег Аблажэй. Апошнім часам складваеццатакое ўражаньне, што паміраюць толькідобрыя людзі, а злыя жывуць доўга, яныўжо амаль бессьмяротныя і множацца,множацца...
Яшчэ адна ахвяраЧарнобыля, ўжо вечнага і ненажэрнага.Алег быў добры мастак-жывапісец і графік,творца сьветлага вобразу, чулы наідэальнасьць, ён быў амаль чужым уантымастацкім сьвеце сучаснай эўрапейскайнеэстэтыкі і нехараства. Як і шмат якіябеларускія мастакі, Алег тонка і глыбокаразумеў філасофію мастацтва, пісаў пратое, ствараў кніжкі і казкі, ілюстрацыіаб прыўкрасным. Зь ім цікава былоразважаць пра творчасьць і плыні, ёнпісаў вершы пра тое, што думаў і перажываў,"і тугі ў сьпевах" ужо ня мог схаваць,тугі аб будучыні ў велічным сьвятле.Хай сьвеціць яму тое сьвятло там далёка,у вечным і лепшым жыцьці.
Алег быў аднадумцамі прыхільнікам беларускага Адраджэньня.Памятаю 1989 год, калі ён з Крысьцінайпрыяжджаў зь Вільні ў Менск на першыясоймы БНФ, калі ажыцьцяўляліся нашынадзеі.
Глыбокае маёспачуваньне Крысьціне ў вялікай страцеі ў вялікім горы. Вечная памяць Алегавайдушы, які ведаў, што хараство не мінае,бо месьціцца ў векчнасьці.
20 траўня 2016 г. Зянон Пазьняк