КЛАПАЦІЦЦА ПРА ГОНАР І ГОДНАСЬЦЬ НАЦЫІ

(Выступна травеньскім Сойме 2016 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне”)

Беларусы,што жывуць у вольным сьвеце і маюцьмагчымасьць прыязджаць у Беларусь,вяртаючыся прывозяць свае назіраньні,якія ў цэлым супадаюць з інфармацыяйсяброў нашай Партыі, але ў большабвостранай форме. Часткова гэтаяінфармацыя супадае з паведамленьнямісродкаў масавай інфармацыі. Факталогія,якая складваецца, пацьвярджае «карэізацыю»паводзінаў рэжымнай улады. Але галоўнае– празрыста відаць сістэмная палітыка,накіраваная на вынішчэньне беларускагаграмадзтва, на абніжэньне вітальных,сацыяльных, культурных і эканамічныхмагчымасьцяў людзей. На выніковымвыхадзе такой палітыкі павінна быцьдэградацыя адносінаў, дэградацыя асобыі выпусташэньне сацыяльнай тэрыторыі(эміграцыя за мяжу).

Тэхналёгіядэградацыі грамадзтва адпрацаваная ўакупацыйных сістэмах: увядзеньнезабаронаў, увядзеньне лімітаў,падаткаабкладаньне на непрыбытковуюдзейнасьць і на бяздзейнасьць, наперавышэньне лімітаў, штрафы, арышты,перасьлед асобы і сям’і, стварэньневырабленай сістэмы ілжы ў судовай ісілавой галінах.

Палітыкаакупацыйнай эканомікі (гэта значыць,эканамічных дачыненьняў, прадыктаваныхакупанцкай паліыткай вынарадаваньняграмадзтва) найбольш выраблена былараспрацавана ў царскай Расеі, у СССР іў камуністычных рэжымах. У Маскоўшчынечасоў СССР прыдумалі нават псэўданавуку савецкуюПалітэканомію”,якую прымушалі вывучаць ва ўнівэрсітэтах.

Надусім гэтым сацыяльна-эканамічнымзьдзекам узвышаецца велізарная надбудоваакупацыйнай ідэалогіі (прапаганды,псэўдаадукацыі, псэўданавукі, імпэрскайлітаратуры і г.д.). Характэрна, што гэтаянадбудова і гэтая палітыка не зьмяніліся,пачынаючы ад разбораў Вялікага КнястваЛітоўскага і Рэчы Паспалітай. Янарабілася толькі больш рафінаванай.

Калінават пабежна прааналізаваць акупацыйнуюпалітыку Маскоўшчыны, то прыходзіш дацікавай высновы наконт таго, што ў ёйбыло галоўным, што закранала ўсе сфэрыімпэрскай ідэалогіі і ўсяго маскоўскагаіснаваньня, ад побыту да дзяржаўнайдзейнасьці, ад крымінальшчыны даімпэрскай навукі і літаратуры. Аказваецца,гэта тое, што цяперашнія нішчыцеліБеларусі яшчэ за савецкім часамсфармулявалі як “задушэньне волі дасупраціўленьня”. Дзеля гэтага робіццапаўсюдна, дзе магчыма і дзе немагчыма,абсьмейваньне, абылганьне і прыніжэньнебеларуса, беларускага народа і ўсягобеларускага. Маскоўская адміністрацыя,літаратура, мастацтва, журналістыка,квазінавука і квазігісторыя ўсё тоемоцна ў сябе ўсмакталі. Задача была ўтым, каб стварыць такую грамадзкую думкуі такую псіхалагічную атмасфэру, увыніку якой беларускі чалавек сам адчуўбы сябе непоўнавартасным і пагадзіўсяб з гэтым. Такая асоба (дакладней – такаясуб'ектнасьць) супраціўляцца прыгнётуі нацыянальнай зьнявазе ўжо ня будзе.

Тымчасам, асабліва за саветамі, на фонерасейскага нігілізму і ксэнафобіівыразна назіралася іншая плынь –стыхійнай павагі да беларусаў дыбеларускага народа ў выніку практыкіўзаемадачыненьняў на будоўлях сацыялізму,на асвойваньні цаліны, у Савецкай армііі іншых савецкіх сфэрах. Беларусы ўсюдыадзначаліся ў бальшыні як людзіпрацавітыя, кемлівыя, надзейныя, адказныяі сумленныя, менш схільныя да п’янстваў параўнаньні з расейцамі. Асаблівамаскоўцам падабалася, што беларусы неабаранялі сваё, не адстойвалі сваюнацыянальную годнасьць (не былі ўмаскоўскім разуменьні «нацыяналістамі»).Нягледзячы на маскоўскую рыторыкунянавісьці, станоўчую ацэнку беларусаўу межах савецкай ідэалогіі і савецкіхстандартаў вымушаныя былі прызнавацьі самы маскоўцы. Гэтаму я быў сьведкам.Але тое, адначасна, зусім не выключалапаклёпніцтва, прыніжэньня і абгаворваньня беларусаў і непрызнаньня беларускайнацыі, так бы мовіць, у суверэнным парадкуіснаваньня, якога маскоўцы дапусьціцьне жадалі. Імпэрская мэнтальнасьць іпрапаганда (у форме камунізму) заўсёдыдамінавалі над рэчаіснасьцю.

Асаблівацікава было назіраць у 80-90-х гадах затак званымі “расейскімі дэмакратамі”.Пакуль зь імі гавораць пра дэмакратыю– згода і разуменьне. Як толькі пачынаеццагаворка пра дэмакратычныя правы нацый,беларускую мову, культуру, гісторыю,сувэрэнітэт ды незалежнасьць, тут умаскоўскіх «дэмакратаў» адразу няголенае,ардынскае рыла вылазіць, пачынаюццаімпэрскія канвульсіі і скрыгат зубоў.У Расеі ніколі не было ні волі, нідэмакратыі, ні дэмакратаў. У іх азіяцкаеразуменьне дэмакратыі. “Дэмакратыя”ў Расеі – гэта палітычны эўфэмізм,прылада дзеля дасягненьня ўлады.

Прысёньняшнім рэжыме ў Беларусі палітыка“задушэньня волі да супраціўленьня”выяўляецца ня толькі ў афіцыёзе, алеўсюды там, дзе існуе ўплыў маскоўскайагентуры і выяўляецца дзеяньне рэжымнайпалітыкі. Разумеючы тое, мы бачым, штотам дзе ў нібыта дэмакратычным асяроддзіпачынаюць абплёўваць простых працоўныхбеларусаў, абзываць іх “быдлам” (якнекалі ў 1991-м сказаў Кебіч пра рабочыхна пошчы), менаваць “чаркай ды скваркай”ды абзываць увесь беларускі народ“дурным” ды «рабскім» (як быццамабзывальшчыкі не народ, а над народам),тут так і ведай чыё аблічча з закулісывылазіць.

Учасы акупацыі, паніжэнья, зьдзеку іздрады церпіць уся нацыя, але найбольшсацыяльныя нізы, людзі менш адукаваныяі менш сацыяльна абароненыя, якім цяжэйадстаяць сваё права і няма куды падацца,бо ў іх мізэрная маёмасьць і ёсьць толькірукі, якія яны маглі б прыкласьці дляпрацы на сябе альбо “прадаць” іншым,хоць тое мізэрна цэніцца. Што адбываеццана нізах, калі іх заганяюць у тупік,добра вядома.

Тымчасам верхавіна, якая валодае адукацыяй,вырабленым інтэлектам і доступам даўлады (а некаторыя і значнай маёмасьцю),заўсёды мае выбар – альбо супраціўляцца,альбо прадацца акупантам (і любойуладзе). У наяўнасьці іншыя віды імагчымасьці запатрабаваньня (нізы нямаюць такога выбару).

Увыніку ствараецца стандартная сытуацыя.Адукаваная верхавіна грамадзтваабслугоўвае антынацыянальны рэжым,атрымлівае ад яго выгаду і лічыцьсацыяльна ніжэйшых ад сябе “быдлам”.Гэта называецца нацыянальнай здрадай,а пытаньне хто тут у сапраўднасьцівыглядае “быдлам”, становіцца рытарычным.Бо ёсьць шлях “калабарацыі барацьбы”,гэта значыць, супрацоўніцтва з акупантам,каб дапамагаць нацыі. Здраднікі (ісапраўднае “быдла”) на такое ня здольныя.

Ітут, у становішчы збочанага грамадзкагаразмежаваньня, рэшта асоб з сацыяльнайверхавіны, што засталіся за бартомакупацыйнай улады (і якія, таксама, недараслі яшчэ да Нацыянальнай ідэі іідэалогіі беларускага Адраджэньня)пачынаюць голасна крытыкаваць рэжым іздрайцаў, спадзяючыся, што нізы (якіхяны называюць “народам”), пачуюць іхную“разумную крытыку”, падтрымаюць іх ізьнясуць гэты рэжым, паставіўшы крытыканаўкіраваць дзяржавай. Але паколькі нізыіх ня чуюць, ня ведаюць і ня вераць ім,а падтрымліваюць рэжым, які выплочваепэнсіі, дазваляе выпіць і закусіць, тоабураныя крытыканы сталі абзываць нізы“быдлам”, называць іх “беларускімнародам”, якому галоўнае “чарка дыскварка” і г.д. Так стварыласяквазіапазыцыя, якую неўзабаве прыбралада рук рэжымная і замежная агентура.

Усёнапісанае мной вышэй пра рэжым іграмадзкія размежаваньні выразнаўтрыравана, але з адной мэтай: наўпростпаказаць, адкуль пайшло гэтае нібытаапазыцыйнае пляваньне на ўвесь беларускінарод, абзываньне яго “быдлам”, “дурным”,“недаразьвітым”, «недапечаным»,«рабскай мэнтальнасьцю» і т.п.зьняважлівымі словамі. Істотна ўбачыцькарэньні гэтай прапаганды, хто і чамуяе падтрымлівае і штучна артыкулюе.

Паўтаруся,гэта вырабленая ілжа маскоўска-імпэрскайпрапаганды. Яна пэрманэнтная, прадугледжваеразбуральны псіхалагічны вынік –комплекс непаўнавартаснасьці, стратуволі да свабоды, супраціўленьня ібарацьбы. За саветамі ўся сістэмаадукацыі, падборкі тэкстаў па мове,літаратуры, гуманітарных прадметах(гісторыя Беларусі ўвогуле не вывучалася)– усё было накіравана на выхаваньнегэтага комплексу. Да беларускага народуафіцыйныя ідэолагі залічвалі толькісялян і працоўныя масы, абвешвалі іхлапцямі, калтуном, курнай хатай, цытавалібез перастанку ў школе “я мужык, дурнымужык”. Гэта быў дзікі, хамскі, подлызьдзек над адукацыяй, над гістарычнавялікім, працавітым і адукаванымбеларускім народам. Ну хто ж гэта змаладзёнаў, з дзяцей захацеў бы быць“дурным” і ганарыцца лапцямі!

Цяпердастаткова толькі зайсьці ў беларускімалалікі інтэрнэт, як з усіх бакоўпрачытаеце і пачуеце: “наша маленькаякраіна”, “мы невялікая нацыя”, “у наснічога няма”, “без Расеі ня выжывем”і г.д. Гэта гавораць ужо савецка-лукашысцкія“адукаванцы”, прыпыленыя сістэмайадукацыйнага зацямненьня. І ўсім гэтымздаўна кіруе палітычная агентура чужойкраіны.

Мыне “маленькая краіна”. Патэрыторыіі па насельніцтву, напрыклад, Беларусьбольшая за ўсю Прыбалтыку разам зКалінінградзкай вобласьцю. Мы гістарычнавялікая нацыя, якая паўплывала накультуру і лёсы Эўропы, вучыла варвараўна ўсходзе друкаваць кнігі, стварацьтэатр, карыстацца граматыкай, пачынаючыз буквара (нават слова гэтае – беларускае,прыдуманае Сьпірыдонам Собалем). У насусё ёсьць, толькі трэба шанаваць сваё,а не аддаваць чужым. Нам не патрэбнаяРасея. (Ня мы ж за яе трымаемся, але яназа нас. Дык хто тут каму патрэбны?!)

Ілжываяварожая прапаганда ніжэйшасьці вялікайбеларускай нацыі пэрманэнтная, якрэклама кока-колы. Яна не спыняецца.Сюды падключаны Аўстрыя і Нямеччына(краіны, дзе застаўся найбольшы ўплыўгэбоўскай Масквы), адтуль выдаткоўваюццасродкі на дапамогу службовым групамтак званай “беларускай дэмакратыі”,адна за адной выдаюцца ў Нямеччыне кнігіаўтарства самазакаханых цынічныхтворцаў, зьневажальнікаў беларушчыны,у якіх па-хамску абплёўваюцца сакральныяімёны, літаратура і сымвалы Беларусі,абылгаецца Беларуская нацыянальнаярэвалюцыя 1991 года, а ўсёй нацыі прыпісваюцьSklavenmentalität (“рабскі мэнталітэт”). Цэлаяплойма нацыянальных паразітаў, халяўшчыкаўзь Менску, непрызнаных “геніяў” іэгацэнтрыстаў эпатажна паразітуе нагэтай антыбеларускай справе ў якасьці«дэмакратаў», «літаратараў», «філосафаў»ды невядомых «мудрацоў».

Эфэкту,як за саветамі, і стварэньня пакаленьнябеспамятных з перавернутымі мазгамі ўвялікіх маштабах тут не атрымаецца, алешкода робіцца і не малая. Пакідаць такіяантыбеларускія выверты без увагі нятрэба.

Калінатрапляеш беларуса (з расейцам тут усёзразумела), які пачынае публічна абзывацьувесь беларускі народ непрыстойнывмісловамі, маўляў, што народ дрэнны, такіды гэтакі, не змагаецца з дрэнным рэжымам,то першае, што разумееш дакладна, гэтатое, што такі суб’ект лічыць народамчастку яго сацыяльных нізоў і сябе зьімі ня лучыць. Ня важна, чаму ён так кажа– ці ад недахопу розуму, ці пад уплываміншых людзей альбо ад прачытанага. Важнатое, што такі чалавек схільны да здрадыі пры пэўных умовах можа здрадзіць.Колькі прыходзілася такіх назіраць.

Цяперашніянацыянал-паразіты стараюцца падвесьцібазу пад свае разважаньні, маўляў,“народ” – зьява абстрактная, адпаведнаня мае ні вобразу, ні тыпажу, нінацыянальнага характару, хоць усягісторыя, мастацтва і рэчаіснасьцьсьведчаць пра адваротнае. Менаваньненарода «абстракцыяй» не перашкаджае,аднак, паразітам абзываць яго канкрэтнымідрэннымі азначэньнямі, бо народ (насуперак дэмагогіі паразітаў) маеабагуленую індывідуальнасьць і абагуленывобраз.

Увогулеадносіны да народа (прынамсі ў нашайхрысьціянскай цывілізацыі і асабліваў нас, у Беларусі) ёсьць тэставымвызначэньнем сутнасьці чалавека, гэтакжа, як адносіны да бацькі і маці, дажанчыны, да Бога.

“Шануйбацьку твайго і матку тваю”, -- сказанаў запаведзі. І не абазначана ніякіхумоваў, хоць бы ён (яна) быў калекай, ціп’яніцам, ці злодзеем. Цяжкая разьвязанкадля сучаснага бязбожнага чалавека, алетут тэст на яго якасьць і ўзровеньвызначаецца якраз па запаведзі. Бавае,вядома, наракаюць некаторыя, што і знародам не пашанцавала і бацька з маткайня тыя трапіліся.

Длянас, беларускіх адраджэнцаў, зразумела,што ў тых умовах, у якіх апынуласябеларуская нацыя, свой народ трэбалюбіць нават тады, калі ён цябе ненавідзіць,бо мы разумеем прычыны, і іншага варыянту,акрамя варыянту любові, тут не існуе.Трэба змагацца з народнымі заганамі,накінутымі ворагамі і акупантамі,крытыкаваць фатальныя звычкі, адносіныі ацэнкі, выкараняць злачынныя паводзіны,асьвятляць сэрцы і розумы, але нельганарод, які шмат гадоў, нават стагоддзяў,зьнішчаюць, душаць ворагі чалавецтва,які абкрадаюць, пра які ілгуць, гадзяцьу сэрца, прышчапляючы паскудзтва, здрадуі злосьць на злом чалавечай душы, нельгаяго не бараніць, не аберагаць, не шанаваць,не берагчы. Нельга не любіць сябе, нерупіцца пра сваіх, у якім бы стане яныне былі. Народ – гэта ёсьць мы ўсе. Там,дзе пагарда да свайго народа і абзываньне– там варожасьць і здрада, фальш ідэмагогія, поле дзейнасьці для ворагаўнацыі і культуры на прасторы інфармацыйнайвайны.

Усправе асьветніцтва пазыцыяпашаны гонару і годнасьці беларускайнацыі павінна быць заўсёднай дляБеларускага Адраджэньня. Нельга прыніжацьсамых сябе і абзываць свой народ. Цяперу сувязі з ростам фашызму і агрэсіі ўРасеі беларусам трэба зьвяртаць нагэтую тэму асаблівую ўвагу. Ёсьць вялікінацыянальны патэнцыял у нашым грамадзтве,які трэба раскрываць, улічваючы ўсецяжкасьці абставінаў. Удзячны шлях –гэта адраджэньне грамадзянскайсупольнасьці на нацыянальных падставах.Хай узьнікаюць і рэалізуюцца розныяініцыятывы – ад палітычных, грамадзкіхарганізацыяў да клюбаў філатэлістаў,але ўсё хай будзе на беларускай асновеі па-беларуску. Подлы рэжым будзеперашкаджаць, але нічога ён ужо няспыніць, калі такі шырокі рух пачнецца.

Намой погляд, добра таксама, каб у гэтымсэнсе пашыраліся і множыліся беларускіяпратэстанцкія суполкі, якія на сёньняшнідзень выяўляюць маральна здаровуючастку хрысьціянства, дзе шануецца ізахоўваецца шматдзетная сям’я, сумленныяадносіны да працы і чалавечая салідарнасьць.Цяпер гэта стала лепш відаць на фонефактаў гніласьці духавенства іерархічныхцэркваў, спакушэньня камфортам, мамонай,паскудствам.

НацыянальнаеАдраджэньне, вяртаньне нацыянальнайгоднасьці і ўсьведамленьне нашайгістарычнай велічы паспрыяюць ажыўленьнюграмадзкіх адносіанў, выявяць новыхлюдзей, якія задбаюць пра нацыю ідзяржаву.

ЗянонПазьняк

СтаршыняКансэрватыўна-Хрысьціянскай

Партыі– БНФ і БНФ “Адраджэньне”

8траўня 2016 г.