НЕМАГЧЫМА ПАДМАНВАЦЬ НАРОД ВЕЧНА

Травеньскі Сойм 2016 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

8 траўня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Клапаціццапра гонар і годнасьць”. З дакладамвыступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ўБеларусі абавязкаў старшыні Партыі іФронту.

Выступоўца спыніўся на тэме эканамічнагакрызісу ў нашай краіне. Прамаскоўскірэжым працягвае “дабіваць” нашуэканоміку. Многія людзі ўжо разумеюць,што гэта не шалёныя дзеяньні вышэйшыхсамагубцаў, а рацыянальная палітыкаакупацыйных уладаў, якія кіруюццаінтарэсамі чужой дзяржавы. Канчатковаямэта імпэрскага ворага Беларусізразумелая і адназначная – зьнішчэньненашай дзяржавы і нашага народу. Мясцовымарыянэткавы рэжым – гэта толькіінструмант гэтай палітыкі, у ім няманічога самастойнага (што, аднак, нездымае крымінальнай адказнасьці змясцовых выканаўцаў зьнішчальныхзагадаў Масквы).

Статыстыка дэманструе, што эканоміказнаходзіцца ў катастрафічным стане.Такі стан не можа існаваць доўга, настаекалапс. У асабліва цяжкой сытуацыізнаходзяцца буйныя прадпрыемствы, якіянекалі былі прыкладамі пасьпяховагаразьвіцьця беларускай народнайгаспадаркі. Разгромлена і прафэсійна-тэхнічнаяадукацыя. Высокакваліфікаваныя рабочыядаўно ўжо пакінулі вялікія прадпрыемствыі падаліся ў прыватныя фірмы.

Навучаньне адбываецца надапатопнай тэхніцы. У выніку рабочыяна прадпрыемствах ня здольныя вырабляцьсучасную прадукцыю. Фінансавая палітыкапрадпрыемстваў паказвае, што, ведаючыаб непазьбежнасьці абвалу, адміністрацыядзейнічае паводле правіла “абы месяцпратрымацца”. Не застаецца сродкаў наразьвіцьцё і мадэрнізацыю. Усе ведаюць,што рэжым забярэ ўсе “лішкі” і зразьвіцьця ўсяроўна нічога ня будзе.Ужо зараз патрыятычным спэцыялістамтрэба распрацоўваць праграмы рэстаўрацыіі мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі.Гэтыя працэсы павінны распачацца нанаступны дзень пасьля краху акупанцкагарэжыму ў Беларусі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. Паступаюць зьвесткіз прадпрыемстваў, якія з помпай наведваеЛукашэнка з камарыльяй. Страх перадрабочымі людзьмі прымушае камарылью іяе начальніка абвастраць захады бясьпекіі рэкламнага прыкрыцьця. Перад візытам“прэзыдэнта” рабочых заганяюць у адзінз цэхаў і зачыняюць дзьверы. Напрадпрыемства прывозяць аўтобусамістатыстаў і надзяюць на іх спэцоўкі.Людзі апазналі ў статыстах шэраг асобаў,якія прымільгаліся ўжо ў ролі “народныхмас” на БТ. Прывозяць нават падстаўных“шчасьлівых работніц”, якія дораць“прэзыдэнту” кветкі. Кветкі таксамападстаўныя, прывезеныя (мабыць, каб хтоне падсунуў “атручаныя кветкі”). Абсурдраздражняе дарослых людзей, якім усёабрыдла.

Патрыёты паразмаўлялі з беларускімівайскоўцамі. Жаўнеры скардзяцца намізэрнае харчаваньне і агульнуюбязглузьдзіцу на службе. На пытаньне:“Ці пойдзеце вы ваяваць супрацьукраінскага народу?” яны адказваюць:“Мы ўсе разумеем, што такое можа быць,што нас могуць паслаць на гэтую расейскуювайну. Што ж, гэта загад і на пачатку ягобудуць выконваць. Але што будзе потым?Ніхто ня хоча ваяваць. Ваяваць за што,супраць каго?”

Па ўсёй Беларусі людзі пачынаюцьразумець, што так званая “апазыцыя”зьяўляецца часткай антыбеларускагарэжыму. На жаль, СМІ, якія дэкларуюцьсваю дэмакратычнасьць і незалежнасьць,таксама зьяўляюцца паслухмянымінструмантам у руках зьнішчальнікаўБеларусі і кіруюцца камандамі з аднагоцэнтру, што бачна ў дзіўнай сінхроннасьцііхніх дзеяньняў, трактовак, аргумэнтацыйі г.д. Людзі заўважылі, што гэтыя СМІадмыслова ствараюць вобраз “апазыцыі”– раздробленай, пасваранай, бездухоўнай.

Кожны іграе сваю ролю:псэўдаапазыцыянэры ўдаюць бязглуздуюдзейнасьць, абсурдныя дэкларацыі іт.п., а СМІ нібыта “пішуць праўду” прагэтую ганебную падстаўную дзейнасьць.Самым канструктыўным і сур’ёзнымпалітыкам ў дэмСМІ прадстаўляеццаменавіта і выключна Лукашэнка. Усё гэтаёсьць злачынная спроба маніпулявацьграмадзкай сьвядомасьцю. Але гэтаягёбэльсаўшчына правальваецца, немагчымападманваць народ вечна.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

8 траўня 2016г.