ГАРБАТАГА МАГІЛА НЯ ВЫПРАВІЦЬ
Калінямецкая справа з Нобелем для Алексіевічудалася і немцы скакалі ад радасьці,што падклалі беларусам такую элегантнуюсьвіньню, здарыўся непрыемны для іхсюрпрыз: спадарыня набілянт непрыхільнавыказалася пра Пуціна і Масква яе (такуюрускую) за сваю не прызнала. Нямецкіэфэкт зыйшоў амаль што на нуль, а беларусы(няпомнячыя зла) разгарнуліабдымкі той, якая плявала на іх усёжыцьцё.
Разумныябеларусы, аднак, казалі, што нічогадобрага для Беларусі ад такой асобынельга спадзявацца, але яны гатовыябылі яе прыхільна ўспрымаць, абы янаізноў ня гадзіла на народ, на мову ікультуру.
Некалькімесяцаў (амаль паўгода) усё было спакойна.Самыя наіўныя і гнуткія беларусы пачаліза гэта хорам яе хваліць, называцьпразорцам і нават "сумленьнем нацыі"(не забывайма, што мы ўжо даўно жывем усьвеце абсурду). Але ня доўга такоетрывала. Ёсьць жа йшчэ экспартны варыянт.Ня можа пацук стаць ільвом (і наватбабром). Немцам трэба сплочваць"па-нямецку" (тут не ў лінгвістычнымсэнсе трэба разумець).
26-гакрасавіка ў 30-ю гадавіну Чарнобыльскайкатастрофы ў сеціўным варыянце нямецкайгазэты "Tageszeitung" зьявілася інтэрвьюАлексіевіч, дзе яна ў сваім звыклымхваравітым і ўпадніцкім успрыняцьцірэчаіснасьці паўтарыла зноў збочаныявыказваньні пра беларусаў. Вось некалькіцытатаў:
"Калія размаўляю зь людзьмі ў Беларусі, длямяне зразумела, што яны нямаюць ніякага вопыту іншага жыцця.Толькі жыцця пакутаў. Беларусы маюцьрабскі менталітэт. Гэта маленькая нацыя,яна заўсёды была прыгнечаная."
(Wennich mit den Menschen in Weißrussland spreche, wird mir klar, dasssie keine Erfahrung mit einem anderen Leben haben. Nur mit einemLeben des Leidens. Die Weißrussen haben eine Sklavenmentalität. Esist eine kleine Nation, sie war immer unterdrückt.) (http://www.taz.de/Alexijewitsch-und-Harms-zu-Tschernobyl/!5297589/ ).
"Нірускія, ні беларусы ні ўкраінцы ніколіне былі вольныя. Я нядаўна была ва Украінеі была ўражана, як сьвецяцца вочы маладыхлюдзей . Яны хочуць стварыць іншуюкраіну. Але яны павінны змагацца супрацьсваіх бацькоў, супраць іхных зацьвярдзелыхуяўленьняў аб сваім рабскім жыцці.Найгоршы вораг Украіны якраз не Расея,хоць гэта жахлівы вораг, але сама стараяУкраіна."
(WederRussen, Weißrussen oder Ukrainer waren je frei. Ich war vor Kurzemin der Ukraine und war begeistert, wie die Augen der jungen Menschenleuchten. Sie wollen ein anderes Land schaffen. Aber sie müssengegen die eigenen Eltern ankämpfen, gegen deren starre Vorstellungenvon ihrem sklavischen Leben. Der schlimmste Feind der Ukraine istnicht einmal Russland, obwohl es ein schrecklicher Feind ist. Sonderndie alte Ukraine selbst.) (http://www.taz.de/Alexijewitsch-und-Harms-zu-Tschernobyl/!5297589/ )
Длятых хто шчымліва хоча быць тут наіўным(маўляў, ён ня дурань і ня дрэнь, а простадаверлівы і памыляўся), адмысловаадзначу, што надзяленьне беларуса"рабскім менталітэтам", які быццамбы "ніколі ня меў свабоды", стаўленьнебеларусаў у гэтым сэнсе ў адзін шэрагз расейцамі, ня ёсьць памылкай Алексіевічі няведаньнем гісторыі краіны (культурнычалавек мусіць быць адукаваны). Тутасаблівы, характэрны для яе тып хлусьні(дарэчы, цалкам расейскі), кашчунствана праўдзе і на сьвятых каштоўнасьцях.Сэнс сказанага -- прыніжэньне беларусаўу вачах замежнікаў і ў вачах самыхбеларусаў.
Становішчава Украіне ў выніку расейскай агрэсііі анэксіі тэрыторыі цяпер вельмі цяжкое.Дакучае карупцыя, перашкаджаюць савецкіякомплексы і ўяўленьні ў пэўнай часткілюдзей, шкодзіць падрыўнаядзейнасьць расейскай агентуры.Сытуацыя стандартная на постсавецкайпрасторы. І вось мы чытаем як тое падаедля немцаў Алексіевіч. Якая вырафінаванаперакручаная фармулёўка пра рэчывідавочныя і ўсім зразумелыя. Неагрэсар-Расея вінаватая ў нішчэньніЎкраіны, а, маўляў, самаУкраіна, а моладзь павінна змагаццасупраць сваіх бацькоў. Навошта спадарынітут так цямніць!? Украінцы, аказваеццатаксама "ніколі ня былі вольнымі"і пастаўлены побач з расейцамі (якіяволі сапраўды ня ведалі). І гэта пра туюУкраіну, якая пачалася яшчэз Кіева, якая потым была часткайнашага вольнага Вялікага КнястваЛітоўскага, спарадзіла і зьведалаЗапарожскую вольніцу. Навошта казацьлухту насуперак таго, што ведае кожнышкольнік? А ўся справа ў тым, што тоекажацца для немцаў. Там ня тое штошкольнікі -- палітыкі нічога ня ведаюцьпра Украіну і Беларусь. Вось носьбітНобэляім ўсё растлумачыла. Будуць ведаць.
Наўсе лады ўсхваляецца канцлер АнгелаМэркель. Але цікавае ў іншым. Акуратнаі непрыкрыта ўсхваляецца Пуцін (відацьз надзеяй на тое, што Масква ёй даруе,ацэніць і сваю авечку прыгорне). Гэтаемейсца варта працытаваць:
Алексіевіч:"Пасля "перабудовы" грамадзтваператварылася ў анархічную банду.Грамадзтва распалася на часткі, якімікіравалі бандыты на месцах. Толькітады, калі Пуцін падняў, як мантру, вядомылёзунг і выгукнуў: "Вялікая Расія"і "Мы зноў вялікія" -- зноў аднавілісяуніфікаваныя дзяржаўныяструктуры."
("Alexijewitsch: Nachder Perestroika verwandelte sich die Gesellschaft in eineanarchistische Verbrecherbande. Die Gesellschaft atomisiertesich, regiert wurde das Ganze von den Gangstern vor Ort. Erst alsPutin die bekannten Losungen wie ein Mantra aussprach – „GroßesRussland“ und „Wir sind wieder groß“ –, begann sich daseinheitliche Volksgebilde wieder aufzurichten.")(http://www.taz.de/Alexijewitsch-und-Harms-zu-Tschernobyl/!5297589/ )
Немцыне былі б немцамі, калі б не імкнулісявыправіць становішча. І яны яго выправяць.Падапечную прымуць у Маскве. Яна будзетам выступаць так, як трэба і фармулёвачкіпра "рабскі менталітэт" стануцьагульным месцам у кісялёўскім "Гёбэльс-ТВ".
Янеаднаразова казаў аб магчымасьцяхвыбару паводзінаў, якія ўзьніклі перадАлексіевіч пасьля завяршэньня апэрацыіз Нобэлем. Гаворка йшла толькі прарацыянальны выбар, бо такія асобы, штозацыкленыя на сабе, не зьмяняюцца.
Насёньняшні дзень маем тое, што маем.Сьвіньня падкладзена і вяшчаньне зкупіны Нобэля пашыраецца. Па вялікамукошту, аднак, усё, што зараз вэрбальнавыказала з сябе і будзе выказвацьАлексіевіч пра Беларусь (у айчыннай іэкспартнай упакоўцы), мае малое,маргінальнае, неабазнанае і толькіэмацыйнае значэньне. Уплыву на культурутут няма. Але, нажаль, выказваньнізакранаюць гонар, годнасьць і сумленьнебеларусаў, таму не застануцца незаўважнымі (гл., напрыклад, Валеры Буйвал.Зноў траскоча для немцаў. -- НароднаяПерамога, --1 траўня 2016 (Сеціва), тым больш,што тэатр вяшчаньня павялічыўся. Сезонназіраньня скончыўся. Як і раней,прыдзецца беларусам адзывацца напляваньне ў іхны бок (вольнае і нявольнае)і адзывацца момантам вельмі жорстка.
Галоўныаргумант цяпер у карысьць Нобэля дляАлексіевіч ў асяроддзі розных бесхрыбетныхканфармістаў-пазытывістаў заключаеццаў тым, што "як бы там ні было", апрысуджэньне Нобэля прадстаўнікуБеларусі паспрыяла папулярызацыі краіныў сьвеце.
Гэтазаведамая дэмагогія. Пры такім падыходзесамая вялікая радасьць для беларусаў-- гэта Лукашэнка. Ён найбольш паспрыяўвядомасьці краіны. Але яго дыктатура-- зьява адмоўная. Нобэль для адыёзнайАлексіевіч ёсьць для Беларусі таксамазьява адмоўная. Тое ўжо робіцца відавочнымнават для тых, хто раней на штосьціспадзяваўся. Усе грушы з нобэлеўскайвярбы для беларусаў яшчэнаперадзе.
2траўня 2016 г. Зянон Пазьняк
P.S.Калі хто цікавіцца больш падрабязнаасобай Алексіевіч, прапаную лінкіартыкулаў: