ІНСТЫТУТ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПАМЯЦІ: САВЕЦКІЯ ПОМНІКІ ЗЬНІКНУЦЬ З ПОЛЬСКІХ ГАРАДОЎ
Савецкіяпомнікі, як падкрэсьлівае ІнстытутНацыянальнай Памяці (ІНП), якія сымвалізуюцьдамінацыю камуністычнай сістэмы надПольшчай, павінны быць выдалены.Агульнанацыянальны праект ІНП будзепасланы ў ворганы самакіраваньня ўбліжэйшыя тыдні. – Тое, што яны яшчэстаяць, зьяўляецца вынікам няскончаныхпераменаў у Польшчы ад пачатку 90-х гадоў.Гэта была фатальная памылка, якая гадамідае затраўку для прапаганды і правакацый,накіраваных супраць нашай айчыны –кажа старшыня ІНП Лукаш Каміньскі.
Йдзецапра больш за 500 помнікаў “удзячнасьці”Саветам. У значнай меры іх ставілаЧырвоная Армія, і яны не зьяўлялісявынікам спантанных дзеяньняў палякаў.У краіне знаходзіцца таксама шэрагпомнікаў, пад якімі ёсьць парэшткіпалеглых савецкіх жаўнераў – гэтыяпомнікі ня будуць ліквідоўвацца. ПланыІНП тычацца манумэнтаў, пастаўленых упублічных месцах. Польская дзяржава,такім чынам, і надалей будзе дбаць абмогілках, на якіх пахаваны жаўнерыЧырвонай Арміі.
Мыінвэнтарызуем месцы, у якіх яшчэзнаходзяцца савецкія помнікі. Да чэрвенямы запрапануем акцыю, якая будзезаахвочваць самакіраваньне ліквідавацьсавецкія помнікі, яшчэ перад тым, якпаўстане адпаведны закон – тлумачыцьстаршыня ІНП. – Па маіх ацэнках, мы маемвялікі шанец на поспех – падкрэсьліваеён.
Іхаця дэмантаж помнікаў Чырвонай Армііня скіраваны супраць Расеі і расейцаў,на працягу гадоў нават згадкі аб іхвыдаленьні – што часта было ініцыятывайжыхароў дадзенай мясцовасьці – імгненнастанавіліся нагодай для вострай рэакцыіКрамля. Знакавай была хаця б справапомніка ў Пененжне (ваяв. Варміньска-мазурскае)у 2015 г. Гадамі ніхто не цікавіўсяўсталяваным там помнікам савецкамугенэралу Івану Чарняхоўскаму. Сытуацыядыямэтральна зьмянілася, калі ўладыПененжна заявілі пра рашэньне абліквідацыі гэтага помніка.
Крэмльадрэагаваў не марудзячы – польскаяамбасадар была выклікана ў МЗС РасейскайФэдэрацыі. Была распачата таксама сэрыяўрачыстасьцяў каля помніка Чарняхоўскаму– які ўжо быў тады часткова дэмантаваныі агароджаны. Сяргей Андрэеў, амбасадарРасеі ў Польшчы, падчас ускладаньнякветак да помніка ў дзень 71-х угодкаўсьмерці Чарняхоўскага ў інтэрв’ю дляСМІ прыгадваў словы прэм’ера РасеіДзімітрыя Медведева. Казаў між іншымпра новую халодную вайну паміж Крамлёмі Захадам. У апублікаванай заяве ённазваў выдаленьне помніка “блюзьнерскімучынкам”, які выклікае “глыбокаеабурэньне”.
Длянас зразумела, што Расея будзе пратэставаць– прызнае старшыня ІНП Лукаш Каміньскі.– Дыпляматычныя службы Крамля вельмірэзка рэагуюць кожны раз, калі ў Польшчыадбываецца ліквідацыя помніка,прысьвечанага савецкай арміі. Мы павінныгэтую справу вырашыць таксама таму, кабпрапаганда Крамля ня мела затраўкі длянеаднаразовага раскручваньня гэтайсправы, таксама і ў выглядзе правакацый– дадае Каміньскі.
Прасвае дзеяньні мы будзем даваць МЗСінфармацыю ўвесь час. Дыпляматычнымпрадстаўніцтвам на Усходзе ўжо летасьмы выслалі публікацыю з аргумантамі,якія могуць дапамагчы ў супрацьстаяньнімагчымым нападкам. Варта памятаць, штогэтыя помнікі ставіла між іншым самаЧырвоная Армія. Ведаючы аб гэтым, мы недамо пераканаць сябе, што то быў выразудзячнасьці польскага народа. Гэтатакзваныя помнікі ўздзячнасьці –падкрэсьлівае Каміньскі.
КатажынаШаўчук
Пераклаўз польскай В. Буйвал.
Крыніца:http://wiadomosci.onet.pl/tylko-w-onecie/prezes-ipn-sowieckie-pomniki-znikna-z-polskich-miast/p5j7g7