МАНІПУЛЯЦЫІ З ПОМНІКАМ ДЗЯРЖЫНСКАГА Ў МАСКВЕ
Маскоўскаяпракуратура правярае, ці ў адпаведнасьціз законам дэманстранты скінулі зпьедэсталу помнік Дзяржынскаму ў 1991годзе.
Пракурорыўзяліся за працу па заяве Саюза АдвакатаўРасеі. Да тых у сваю чаргу зьвярнуласяўвосень летась “ініцыятыўная групаграмадзян”. Адвакаты не паведамілі,хто гэта такія, але прынялі ад іх заяву.
22жніўня 1991 года – пасьля здушэньня такзванага путча Янаева – натоўпыманіфэстантаў сабраліся ўвечары наЛубянцы, перад сядзібай тадышняга КГБ(цяпер там размяшчаецца ФСБ). Маскоўскігарсавет прыняў рашэньне аб дэмантажыманумэнта. У хуткім часе зьявіўся кран,помніку Дзяржынскаму накінулі жалезнуюпятлю на шыю і сьцягнулі яго з пьедэстала.
Алесам помнік ня быў зьнішчаны. Разам зьіншымі савецкімі памятнымі знакамі іпомнікамі ён быў перанесены ў маскоўскіпарк “Музэён” на бераг ракі-Масквы,непадалёк ад Цэнтральнага Дома Мастакоў.Ён і стаіць цяпер там, правакуючыкамуністаў і вэтэранаў КГБ, якія ўвесьчас дамагаюцца, каб яго вярнулі наЛубянку.
Цяпертаемная “ініцыятыўная група” сьцьвярджае,што паводле даступных дакумантаўсталічных уладаў, помнік фармальна ўсёяшчэ стаіць на Лубянцы. Праз СаюзАдвакатаў яны патрабуюць, каб яго выдаліз “Музэёна”. “Яны гатовыя за ўласныкошт перанесьці яго назад, маюцьдастатковую колькасьць транспартных,тэхнічных сродкаў і актывістаў”, заявіўСаюз ў адмысловай заяве.
Аднак,непадалёк ад месца, дзе стаяў перад КГБЖалезны Фэлікс, ужо пастўлены “СалавецкіКамень”, прывезены з Салавецкіх выспаў,дзе знаходзіліся адны з найцяжэшыхсавецкіх лягяроў.
Улютым камуністычная партыя запрапанавалаправесьці агульнагарадзкі рэфэрэндумаб вяртаньні Дзяржынскага на былоемесца перад сядзібай расейскіхспэцслужбаў. Яны сабралі неабходныядля гэтага 150 тысячаў подпісаў жыхароўМасквы.
Алесправа затармазілася, бо зьявіўсяканкурэнт Жалезнага Фэлікса – кіеўскікнязь Уладзімер, пад уладай якогапахрысьцілі Русь (тобок сучаснуюУкраіну), і помнік якому абавязкавахочуць паставіць у Маскве расейскіяўлады.
АнджэйЛаманоўскі
Пераклаўз польскай В. Буйвал.
Крыніца:польская газэта “Rzeczpospolita”,12.03.2016
http://www.rp.pl/Swiat/303129993-Czy-Zelazny-Feliks-legalnie-spadl-z-pomnika.html#ap-1