СЛОВА ЎДАГОНКУ НА СЬМЕРЦЬ НІЛА ГІЛЕВІЧА
Гэтаеслова мне ня трэба было б гаварыць, боя пішу вершы і прозу, і выдаю кнігі. Утакім становішчы нядобра крытычнапісаць пра іншых пісьменьнікаў. І тымня менш, і таму некалькі агульных думак,не канкрэтызуючы асобаў, мушу выказаць.
У90-х гадах, калі дасягнулі НезалежнасьціБеларусі, думалася: "Ну вось, адчыненышлюзы свабоды, скончыцца, нарэшце, гэтаяпустапарожняя фальшывая савецкаялітаратура і як узвысіцца цяпер нашаепрыгожае пісьменства і нашае нацыянальнаемастацтва, колькі новых талентаў іімёнаў зазьзяе на небасклоне".
Незьявілася і не зазьзяла. Узьніклапісаньне маразму, нікчэмнасьці, дробязныхперажываньняў, брыдоты і эпатажу малыхсамазакаханых людзей, што плаваюць напаверхні творчасьці і капаюцца ў нізкіхпачуцьцях.
Ёсьць,праўда, і добрае, і здаровае. Ёсьць. Аленад міазмамі ўпадку вось ужо чвэрцьстагоддзя не ўзышла, не ўзьнялася ніадна нацыянальная зорка народнайлітаратуры сьветлага, добрага, чыстага,дзе вобразы і лёсы чалавечыя ёсьць лёсынародныя.
Можназапярэчыць і назваць прычыну ўпадку --гэта антыбеларускі рэжым, вынішчэньнеўсяго беларускага, перасьлед за беларускаеслова, за Сьцяг ды Гэрб, за кнігі дыміласьць да свайго. Так ёсьць. Але вялікайлітаратуры няма. А менавіта ў гэтакіхумовах яна мусіла б быць.
Сьмерцьбеларускага патрыятычнага паэта зпадсавецкай эпохі НілаГілевіча, які ўзвышаўся як высокае дрэванад усёй цяперашняй літаратурнай травой,над абплёўваньнем сьвятога, высокага,купалаўскага і вялікага, сьмерць ягопадвяла рысу пад 25-гадовай гісторыяйбеларускага літаратурнага таптаньня.Падвяла рысу і засьведчыла відавочныгістарычны факт: за савецкай акупацыяй,у час масавых расстрэлаў пісьменьнікаўі ўсяго народа, у час рэпрэсій, забаронаў,зьдзекаў і перасьледу, у час страху ісьмерці і пазьней, за часы татальнайкамуністычнай цэнзуры на фоне літаратурнайшэрасьці і савецкага графаманстваўзьнікла здаровая і вялікая беларускаянацыянальная літаратура лепшых яепрадстаўнікоў. Гэта была, перш за ўсё,літаратура беларускіх вобразаў і лёсаў,гэта літаратура карцін народнагабеларускага жыцьця і літаратура любовіда свайго народа. Бяз гэтых складнікаўняма нацыянальнай літаратуры.
Неназываю ні вялікіх, ні малых, ніводнагапрозьвішча, ні цяперашніх, ні даўнейшых.Не прыводжу ні прыкладаў, ні цытатаў.Лічу тое бескарысным. Разумею прычыныўпадку, і толькі канстатую, што было ішто ёсьць.
Вялікаянацыянальная літаратура ўзьнікае іабуджае таленты, як правіла, на фоненацыянальнай трагедыі, калі ўздымаеццадух свабоды і абавязкова, калі попелКлааса стукае ў сэрца.
УНіла Гілевіча тое было.
2красавіка 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК