ЗАЦЕМКА ПРА БЭРЛІНСКА-МАСКОЎСКІ ГЕНАЦЫД

Вяртаючысяда раней напісанага (напрыклад, "Тэрыторыягенацыду. Беларусь, Украіна, УсходняяЭўропа"), нагадаю, што Беларусь іУкраіна ў першай палове ХХ-га стагоддзяза часы панаваньня расейскага камунізмуі нямецкага фашызму былі зонай сьмерці.Тут у той час адбылося найбольшаевынішчэньне насельніцтва, бо і маскоўскі,і бэрлінскі рэжымы ставілі аднолькавуюзадачу -- забіць народы Беларусі і Украіныі засяліць гэтыя тэрыторыі сваімнасельніцтвам. Беларусь і Украінуакупанты ператваралі у народны магільнік.

Амэрыканскідасьледчык генацыду Ц. Снайдар падаезвесткі, што адносна прапорцыі даагульнай колькасьці насельніцтва ўрэспубліках СССР ў Беларусімаскоўцы-бальшавікі забілі ў 25 разоўбольш людзей, чым у Расеі. Па нашыхпадліках на працягу маскоўска-нямецкіхакупацыяў нашай краіны з 1914-га па 1953 годбыла зьнішчана амальпалова жыхароў Беларусі. На сёньняшнідзень (пры іншых і нармальных умовахжыцьця) мы мусілі быць 30 мільённайнацыяй.

Нядаўна,перабіраючы архіўныя выразкі, я натрапіўна артыкул Нью-Ёрскай беларускай газэтыБацькаўшчына № 40 (476) ад 25-га кастрычніка1959-га года. Там паводле статыстыкіпадаюцца зьвесткі, што ад ўсёй колькасьцісавецкіх вязьняў ГУЛАГубеларусы складалі 15 адсоткаў (і гэтаўлічваючы тую, абстрыжаную з усіх бакоўдаваенную БССР), украінцы -- 40 адсоткаў,расейцы -- 2 адсоткі. Беларусы і ўкраінцыскладалі бальшыню вязьняў у маскоўскімГУЛАГу.

31сакавіка 2016 г. Зянон Пазьняк