ПЭНТАГОН: “ШКОДНЫ І ДЭСТАБІЛІЗУЮЧЫ ЎПЛЫЎ” — ПАГРОЗА АД РАСЕІ
КіраўнікПэнтагона Эштан Картэр назваў пяцьглабальных пагрозаў бясьпецы ЗША,паставіўшы Расею на першае месца. Прагэта гаворыцца ў паведамленьні на сайцеваеннага ведамства ЗША. За Расеяй усьпісе ідуць Кітай, Паўночная Карэя,Іран і міжнародны тэрарызм.
ЗаяваКартэра прагучала на слуханьнях уСэнаце, дзе разглядаўся абарончы бюджэтЗША на 2017 год. “Сёньняшняя сытуацыя ўвобласьці бясьпекі рэзка адрозьніваеццаад таго, што было ў апошнія 25 гадоў. Янапатрабуе новых падыходаў”, -- мяркуеміністар.
Прыгэтым ён вызначыў Расею і Кітай як дванайбольш небясьпечныя канкурэнты, якіяразьвіваюць сістэмы ўзбраеньняў, штоставяць пад пагрозу лідэрства ЗША упаасобных вобласьцях.
Пэнтагонразьлічвае атрымаць на свае патрэбы ў2017 фінансавым годзе 582,9 мільярда даляраў.Зь іх 523,9 мільярда даляраў складзе базавыбюджэт ваеннага ведамства, а астатнія58,8 мільярды пойдуць у фонд правядзеньнятэрміновых апэрацый за мяжой. Запытаныясродкі, падкрэсьліў Картэр, пакрываюцьнаяўныя і новыя пагрозы бясьпецы.
Улістападзе 2015 года Картэр заяўляў, штоРасея кідае выклік міжнароднаму парадку,і ЗША мадэрнізуюць свае ўзброеныя сілыдля стрымліваньня расейскай агрэсіі.
“УЭўропе Расея парушае сувэрэнітэт Украіныі Грузіі і актыўна запалохвае краіныБалтыі, а ў Сірыі падлівае бэнзін у агоньнебясьпечнага канфлікту, працягваючыграмадзянскую вайну, якая жывіцьэкстрэмізм, супраць якога сама Расеяхацела змагацца, -- зазначыў кіраўнікПэнтагона. – Але найбольшую занепакоенасьцьвыклікае тое, што Масква грукае ядзернайзброяй. Гэта падымае пытаньні абадданасьці расейскага кіраўніцтвасправе захаваньня стратэгічнайстабільнасьці і павагі да нормаў уадносінах да ўжываньня ядзернай зброі”.
15кастрычніка Картэр заявіў, што Расеяаказвае “шкодны і дэстабілізуючы ўплыў”на сытуацыю ў сьвеце, і ЗША будуць гэтамуўплыву супрацьдзейнічаць. “Мы зробімусе неабходныя крокі, каб стрымацьшкодны і дэстабілізуючы ўплыў Расеі,яе гвалт і агрэсію”, -- запэўніў кіраўнікПэнтагона, крытыкуючы інтэрвэнцыюКрамля ва Украіне і Сірыі.
Перакладз расейскай.
Крыніца:http://grani.ru/Politics/World/US/m.249685.html