СЛОВА Ў ПАМЯЦЬ ПРА НІЛА ГІЛЕВІЧА
Раней ці пазьнейнадыходзіць час расстаньня, расстаньняз гэтым сьветам. І калі адыходзіцьчалавек, якога ведаў даўно, раптамусьведамляеш, што ацэньваеш яго ўжо нятак, як калі б ён яшчэ быў жывым. Усёдробнае, пераходнае, канфліктнае,нязгоднае адыходзіць на другі план, уцень, на маргінэс і застаецца толькісутнасьць: а што ж значыў гэты чалавеку жыцьці, якое ўжо пражыта.
Ніл СымонавічГілевіч значыў для беларусаў вельмішмат як паэт-грамадзянін, які вершам,дзеяньнем, словам і справай заўсёдыстаяў у абароне роднай мовы, культуры,гонару і велічы Беларусі. Тут ён заставаўсямоцным і цьвёрдым заўсёды. Ён не саступаўса сваіх пазыцыяў, нават будучыпрыхільнікам камуністычнай ідэалогіі,і за часы СССР (ня ў прыклад іншым) стаяўнадзейна і голас ягоны быў чуваць.
Такое высокацэніцца людзьмі, асабліва ў цяжкім часе,у часы ганеньняў на лепшых і выпрабаваньняўдля народа, калі мусяць, павінны быцьасобы, што стаяць у абароне сьвятога --мовы і Беларусі.
Удзячная добраяпамяць пра Ніла Сымонавіча Гілевічазастанецца назаўсёды ў Беларускімнародзе і ў гісторыі вольнай Беларусі.
31 сакавіка 2016 г. Зянон Пазьняк