25 САКАВІК
Дарагія землякі, паважаныя беларусы, працаўнікі і адраджэнцы!
Віншую ўсіх зь вялікім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіка -- Днём Волі, Днём аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі!
98 гадоў таму быў зроблены важны гістарычны крок нашага народа на шляху да стварэньня незалежнай Беларускай дзяржавы. Акт 25-га Сакавіка 1918 года вызначыў далейшы палітычны лёс і пэрспэктыву змаганьня беларускага народа. Яна завяршылася перамогай Беларускай Нацыянальнай ідэі 25 Жніўня 1991 года, калі была здабыта дзяржаўная незалежнасьць Рэспублікі Беларусь. Памятайма і шануйма гістарычныя даты і дні нашай Незалежнасьці!
Жыве Беларусь!
Слава Айчыне!
25 Сакавіка 2016 г. Зянон Пазьняк