СУПРАЦОЎНІКІ З РЭЖЫМАМ
Ёсьцьнеабходнасьць яшчэ раз зьвярнуцца датэмы псэўдаапазыцыі, бо становішчаперамянілася, робіцца ганебным длянашай нацыі. Перамены датычаць, перш заўсё, Заходняй Эўропы. Палітыка Эўразьвязусьведчыць аб яго капітуляцыі перадантыбеларускім рэжымам. Зьнятыя санкцыіз ўсіх нягоднікаў, чыноўнікаў ікарупцыянераў, што паламалі лёсы многімбеларусам. Вышэйшыя чыноўнікі Эўразьвязуплануюць прыехаць на спатканьне з"апошнім дыктатарам Эўропы" (па іхтэрміналогіі), зь іхных вуснаў гучыцьфілісьцерская дэмагогія па апраўданьнігэтаганепрыстойнагапалітычнагаканфармізму.
Пасьлякапітуляцыі Эўропы, рэжым пачуўся зразьвязанымі рукамі. З новай сілайпачалі душыць насельніцтва. Гэта найпершгрубая ліквідацыя праслойкі індывідуальныхпрадпрыймальнікаў і прыватнага гандлю(сумнавядомы ўказ № 222), рэзкае зьніжэньнемагчымасяцяў ўвозу прадметаў з-за мяжы,мільённыя штрафы і турэмнае заключэньнеза ўвоз недазволенных кніг з свабоднагасьвету, якія рэжым адвольна захочапрызнаць «экстрэмісцкімі» (гэта зробленаканкрэтна супраць маёй літаратуры),прыдумваньне ўсё новых абсурдныхпадаткаў (з беспрацоўных, з бытавыхпадарункаў, з бытавога пазычаньня грошайі г. д.). Поўным ходам ідзе «карэізацыя»сацыяльных дачыненьняў, перасьледлюдзей набывае новыя вычварныя формы.
Нафоне нацыянальнага і сацыяльнаганішчэньня беларусаў, дэградуючы Эўразьвязшукае новыя магчымасьці кантактаў зЛукашэнкам, прыдумвае лёгкія «тэмы»для абмеркаваньня (напрыклад, абаронажыцьця крымінальных забойцаў беларускіхлюдзей), каб даць магчымасьць антынароднамурэжыму пагадзіцца і мець повад на новыясаступкі для антыбеларускай ўлады дына прапановы крэдытаў за прыём сірыйскіхуцекачоў з праплатай на ўтрыманьне.
Павульгарным азначэньні аднаго беларускагапрадпрыймальніка народ Беларусі апынуўсяпаміж «ватай» і «піндосамі» і невядомашто горай і выжываць цяжка.
Філісьцерскаяпалітыка Захаду нас не зьдзіўляе,мы казалі і папярэджвалі пра яеяшчэ дваццаць гадоў таму. Аднак ролютак званай "апазыцыі", (якуюгэтыЗахад аплочвае)больш цярпець будзе нельга. Мы бачым,як гэтая«апазыцыя»ўжо адкрыта гэбізуецца і брэша набеларускі незалежніцкі рух.
Антынародныярэжымы існуюць па аднолькавай схеме.Падстаўная апазыцыя, штучныя арганізацыі,кантралюемыя рэжымнай уладай і зьнешнімісіламі, фальшывыя раскручаныя асобы --даўно ёсьць часткай палітычнай тэхналёгііантынародных акупацыйных і каланіяльныхрэжымаў. Яны праходзяць пэўныя стадыііснаваньня, якія круцяцца па кругу навіду ў людзей як лакальны палітычныспэктакль, што перашкаджае сапраўднамузмаганьню з рэжымам і забясьпечваепрацяг аўтарытарызму.
Асноўнымідзеяньнямі псэўдаапазыцыі, якаяактывізуецца пад выбары, ёсьць кампаніі"аб'яднаньня ўсіх дэмакратычных сіл"і стварэньня "адзінага лідара", ці"адзінага кандыдата". Мінае імітацыявыбараў -- і ўсё вяртаецца да прывычнайруціны.
Галоўнайпрычынай "аб'яднаньня", скліканьня"кангрэсаў" і стварэньня "адзіныхлідараў" ёсьць жаданьне атрымацьфінансаваньне ад замежных спонсараў,якім зручна плаціць у адны рукі, а няўсім паасобку.
Зручнагэта (хоць фармальна нібы небясьпечна)таксама і рэжыму дзеля простага кантролюза палітбізнэсам, грашовымі сумамі івыканаўцамі на палітсцэне. Рэжым стварыўсабе самаакупнуюсістэму, калі агентура кантралюе грашовыяплыні псэўдаапазыцыі і аплочвае імісама сябе. Яшчэ прасьцей можна сказацьтак: акупацыйная ўлада трымае сваюагентурную апазыцыю, якую аплочваеЗахад (тут і эканомія для рэжымнагабюджэту таксама.).
Нядаўнаадзін зь лідараў агентуры ў "апазыцыі"з "Говпрады" паведаміў, што падзелна ўладу і апазыцыю ўжо не актуальны.Ну як яшчэ ясьней мог сказаць функцыянер,як тое, што ён сказаў?! І нічога, і далейу "апазыцыю" бавяцца.
"Кангрэсы"і "аб'яднаньні ўсіх апазыцыйных сіл"палітбізнэс дэманстраваў рэгулярнаперад усімі выбарамі. Таксама пад гэтыя"шоу" прамінула цэлая чарада"адзіных кандыдатаў" і "лідэраў".Гэта Г. Карпенка, М. Ганчарык, С. Домаш,М. Чыгір, М. Марыніч, А. Казулін, А.Мілінкевіч, У. Някляеў, Т. Караткевіч.
Восеньнюгэтага года запланаваная чарговаярэжымная імітацыя выбараў у так званую"палатку" (імітацыя парляманта).
Зноўчуецца дэмакратычны хор у паход на"выбары", пра неабходнасьць"аб'яднаньня ўсіх дэмакратычных сіл"і пра скліканьне "кангрэсу" гэтыхсіл, які павінен вызначаць чарговага"лідэра" і "адзінага кандыдата".Непрыстойная камэдыя пагарэлага тэатраразыгрываецца ў каторы раз публічнаперад аднымі і тымі ж гледачамі, якіяўжо даўно напамяць засвоілі ўвесьспэктакль, дыялогі, мізансцэны, тэксті нават рэплікі пабочных выканаўцаў.
Начарговага "лідара" (і касіра)рэжысёры груба і настырна рыхтуюцьМіколу Статкевіча, які тут мэтадычнанамякае на сябе сам, і нават аб'явіў сябеальтэрнатывай Лукашэнку, якую, па ягословах, быццам бы назваў сам Лукашэнка.Тут ужо, як кажуць, ніякіх умоўнасьцяў.У астатнім -- усё, як звычайна, увесь гэтычас.
Алеёсьць і навіны. Ніхто з папярэдніх"лідараў па заказу" не выступаўагрэсіўнасупрацьФронту, не ўжываў антыфронтаўскайрыторыкі і не зьневажаў маё імя. Статкевічпайшоў далей за ўсіх. А справа ў тым, штоён імкнецца прыдумаць сабе ня толькілегенду, але і гісторыю, улічваючы, штошмат маладзейшых беларусаў нічога няведае пра змаганьне за незалежнасьцьі свабоду з-за свайго ўзросту, а рэжымстаранна затаптаў памяць пра БеларускуюНацыянальнкую рэвалюцыю.
Гэтымтлумачыцца міфатворчая рыторыка МіколыСтаткевіча -- спадзяваньне на людзей,якія нічога ня ведаюць. Гэта якраздляіх апавядаецца, што ён нібыта пісаўВярхоўнаму Савету праекты закону правойска, дзейнічаў там, спатыкаўся зЛукашэнкам і т. п. Па такой жа схемевольнай творчасьці (калі хто памятае)Лукашэнка гэтак праўдападобна-даверліваапавядаў, што некалі ў 80-х ён, калгасьнікЛукашэнка, быццамбыпісаў для маскоўскай эканамічнай элітыпраграму "500 дзён" і рабіў Гарбачовукаштоўныя парады.
М.Статкевіч ня быў дэпутатам ніякагаўзроўню, ня быў памочнікам у дэпутатаўі не прапаноўваў ніякіх праектаўВярхоўнаму Савету. Праекты магліпрапаноўваць толькі дэпутаты. Як кіраўнікпарлямантскай Апазыцыі БНФ я ніколі непатрабаваў пропуску на балькон ў залюпарляманта для Статкевіча (як гледача)і не прыпамінаю, каб там яго бачыў.
Штотолькі ні прыдумваюць цяпер розныяграмадзкія папулісты пра мінулы час,нават да стварэньня войска дадумаліся.
Урэальнасьці праблема беларускага войскабыла на пэўным этапе адной з прыярытэтныхдля дэпутатаў Апазыцыі БНФ. Мы шмат надёй працавалі, сьцягвалі беларускіхафіцэраў у Беларусь з Савецкага Саюза,пісалі законапраекты (дарэчы, мушуадзначыць тут Галіну Сямдзянаву).Вайсковыя пытаньні (ваенная дактрынаі інш.) абмяркоўваліся на некалькіхзакрытых паседжаньнях ВярхоўнагаСавета, дзе не дазвалялася прысутнічацьжурналістам і пабочным людзям. Зьместгэтых паседжаньняў нідзе не абмяркоўваўся(толькі ў парляманце). М. Статкевіч наватне ўяўляе, якая жорсткая была барацьбаза стварэньне беларускага войска тамі сярод тых, ад каго гэта залежыла.
Тымчасам ідэя грамадзянскайвайсковай прысягі Беларусі сапраўдыбыла прапанавана БЗВ. Гэтая выдатнаяідэя без дэпутатаў Апазыцыі БНФ уВярхоўным Савеце не была б і не маглабыць ажыцьцёўлена, бо толькі дэпутатыбылі надзелены неабходнымі законныміі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі законнаправесьці такое публічнае мерапрыемства.Нікому іншаму такое не дазволілі б. Тамуафіцэры зьвярнуліся да нас, дэпутатаўВярхоўнага Савета. Мастакі Фронтазрабілі афармленьне сьвята прысягі,Фронт узяў на сябе галоўную арганізацыюмерапрыемства. Адчыняў сьвята і вёў ягоя як кіраўнік дэпутацкай Апазыцыі Фронтаі прадстаўнік Вярхоўнага Савета. Тэкстпрысягі зачытваў Мікола Статкевіч.Шыхтаваньне афіцэраў і камандваньнеажыцьцяўляў палкоўнік Уладзімер Барадач.Гэта было пасьпяховае мерапрыемства,якое потым яшчэ замацавалі ў ВярхоўнымСавеце дэпутаты Народнага Фронта.
Зразумела,што пакуль існуе антыбеларускі рэжымі расейская палітыка, датуль ахайваньнеі перакручваньне беларускай нацыянальнайбарацьбы будзе ўвесь час, прытым самымінечаканымі спосабамі. Гэта, як зКурапатамі. Пакуль будзе панавацьКГБ-НКВД-ФСБ, пакуль будзе існавацьрасейская пагроза сьвету, датуль будуцьілгаць пра Курапаты, хлусіць, выдумвацьі прыдумваць, бо Курапаты -- гэта ўлікакамуна-маскоўскага злачынства супрацьчалавецтва.
Такія,як М. Статкевіч, да зьяўленьня БНФ яшчэпаняцьця ня мелі, што такое "Пагоня"і Бел-Чырвона-Белы сьцяг, некажу ўжопра змаганьнез камунізмам за незалежнасьцьдысвабоду. Цяпер жа гумовае сумленьнедазваляе ім ахайваць людзей, якія сваімзмаганьнем вярнулі імяБеларусіўсьвеце.
Дагэтага часу псэўдаапазыцыя рабілавыгляд, што нібытанічогаў 90-х не было, неяк, маўляў, само сталася,замоўчвала падзеі. Цяпер чуем іншыягаласы. Зьявіўся імпэт ахайваньня. Аледобра, што зьляцелі маскі (для тых, хтоня ведаў, прынамсі, хтоёсьць хто).Што датычыць іхнай нібы дзейнасьці,накіраванай на ўдзел у фальшывых выбарахі на касу, то, як заўсёды, скончыцца ўсёбанальна і ганебна. Зноў падставяцьякога-небудзь паэта (якў 2010 годзе),абвядуцьвакол пальцаі аб'явяць аб "перамозе", вынікіякой падвядзе Лукашэнка.
Шкодаад гэтай публікі для беларускага рухувідавочная. Назіраем15гадоў карцінупсэўдаапазыцыйнага маразму. Ужо рогітырчаць. Агентура адкрыта ёрнічае за"дэмакратыю" ў супрацоўніцтве зрэжымам. Нямапакуль што сілы, якая зьмяла б іх, якпаразітны нарост. Але такая сіла зьявіцца.Яна запатрабаваная. Ліквідацыя рэжымуі яго "апазыцыі" даўно стаіць напарадку дня. І толькі зьнешнія абставінытрымаюць усё ў падвешаным стане. Але іяны пераменяцца.
13сакавіка 2016 г. ЗянонПАЗЬНЯК