ІМПЭРСКІ ВОРАГ ПАВІНЕН ВЕДАЦЬ, ШТО МІЛЬЁНЫ БЕЛАРУСАЎ НЕ ДАПУСЬЦЯЦЬ ЯГОНАГА ПАНАВАНЬНЯ НА НАШАЙ ЗЯМЛІ
Сакавіцкі Сойм 2016 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”
13 сакавіка ў Менску адбыўся чарговыСойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Супрацоўнікіз рэжымам”. З дакладам выступіў сп. ЮрыБеленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаўстаршыні Партыі і Фронту.
Дакладчык зрабіў аглядапошніх падзей у палітычным і эканамічнымжыцьці нашай краіны. Адбылася ў пэўнымсэнсе знакавая падзея – арышт вядомагамясцовага алігарха, адданага рэжымусп. Чыжа. Падзея паказала, што ніхто(нягледзячы на “адданасьць”) незастрахаваны ад таго, што рэжым пазбавіцьяго ўсяго. Людзі кажуць, што “пацукібягуць з карабля”, алігарх выводзіўсвае актывы за мяжу і пагарэў на гэтым.Паглядзім, што будзе заяўлена ў рэжымнымсудзілішчы. Беларусы па ўсёй краінежывуць у чаканьні пагаршэньня агульнайі сваёй асабістай сытуацыі. Ужо даўноне спрацоўвае савецкая звычка многіхграмадзян жыць сёньняшнім днём і быцьупэўненым, што любыя перамены не адабьюццана ўласным дабрабыце. Паслухмянаепадпарадкаваньне любым абсурднымпатрабаваньням чужога рэжыму і імкненьнеіснаваць сваім бытавым жыцьцём ужо недаюць пажаданага эфэкту “стабільнасьці”.Вядома, што людзі актыўна абменіваюцьсвае валютныя зберажэньні, каб пражыцьда канца месяца, заробкаў не хапае.Многія яшчэ не арыентуюцца ў маштабахкатастрафічных падзей, спадзяюцца, штонеяк яно само нармалізуецца і выправіцца.
У стварэньні гэтых ілюзійактыўна дапамагае рэжыму яго рэжымная“апазыцыя”, якая дэзарыентуе і блытаеграмадзтва, выкарыстоўваючы сваюманаполію на так званыя “незалежныяСМІ”. Апошнім часам мы назіраем усплескштучных спрэчак, “унутрыпартыйных” і“міжпартыйных” канфліктаў, чуем заклікіда “падрыхтоўкі да выбараў” ісупрацоўніцтва з антыбеларускім рэжымам.Псэўдаапазыцыйны цэнтар аб'ектыўнадзейнічае такім чынам, каб адвесьціграмадзтва ад галоўных праблем, дацьяму фальшывыя арыенціры і ўрэшце ўчарговы раз падмануць і завесьці падудар. Час пакажа, ці наша грамадзтвадазволіць падмануць сябе. Каб гэтагане адбылося, патрыёты павінны даводзіцьпраўду да мільёнаў беларусаў, аб’ядноўвацьграмадзтва на аснове абароны сваёйкультуры і мовы, дзяржавы і тэрыторыі,нацыянальнай маёмасьці, настройвацьна супраціў маскоўскай агрэсіі.
Выступілі таксама сябрыСойму з розных рэгіёнаў краіны. Яныраспавялі, што апошнім часам зачынілісячарговыя прадпрыемствы, адбываеццарэзкае скарачэньне працоўных месцаўтам, дзе прадпрыемствы яшчэ існуюць.Чалавек прыходзіць раніцай на працу, аяму кажуць: “А чаго Вы прышлі? Вы зсёньняшняга дня звольнены”. Людзіагаломшаны рэжымным загадам аб “гультаях”,калі, губляючы працу, яны павінны яшчэплаціць вялікія штрафы рэжыму за сваёбеспрацоўе. У малых гарадах і сельскаймясцовасьці практычна немагчыма знайсьціновую працу. Людзі зноў зьбіваюцца ўбрыгады і едуць на заробкі ў Расею.Макабрычнай тэндэнцыяй апошніх месяцаўстала тое, што расейскія бандыты-прадпрыймальнікізусім і паўсюль перасталі плаціцьбеларусам за выкананую працу. Беларусывяртаюцца ні з чым, радуючыся, штовярнуліся жывыя. На іх месца туды ж едуцьіншыя, каб іх ашукалі. І так па кругу.Элемэнтарны сацыяльны вопыт, практычна,не засвойваецца
Сябры Сойму паведамілі, штоў розных месцах нашай краіны рэжымправодзіць дэманстрацыі сваёй міліцэйскаймоцы, імкнучыся запалохаць і паралізавацьграмадзтва. У гарадах (без якіх-кольвечыпрычын) часам пачынаюць актыўна езьдзіцьарыштанскія аўтазакі і хадзіць групамібайцы ОМОНа. Людзі пытаюцца: можа іхстолькі, што ім няма чым заняцца? Рэжымактывізуе мілітарысцкую прапаганду,спрабуючы настроіць беларусаў на абарону“братняй Расеі” ад праклятага НАТО і на канфлікт з Захадам. Патрыёты зрабіліапытаньне нашых вайскоўцаў і цывільныхлюдзей па ўсёй Беларусі. Вынікі быліпрадказальныя. Ні вайскоўцы, ні іхніясем’і ня хочуць вайны – ні з кім і ніза каго. Яны называюць нашу армію “арміяйміру”. Многія трывожацца, што (у вынікугвалтоўнай русіфікацыі і кіраваньнярасейскімі генэраламі-палкоўнікамі)беларуская армія ня будзе ваявацьсупраць маскоўскіх захопнікаў у выпадкуадкрытай інвазіі Расеі супраць Беларусі. Здушэньне рэжымам усяго беларускага– нацыянальнай самасьвядомасьці,беларускай культуры – прывяло да таго,што людзі масава згубілі матывацыю длядзеяньняў у выпадку вайны. Лукашызм нястаў увасабленьнем радзімы, за гэтаармія і народ ня будуць ахвяравацца. Беларусы ня хочуць ваяваць ні з палякаміабо ўкраінцамі (разумеючы, што суседзінам ня ворагі), ні з НАТО. Беларусы нябудуць ваяваць і паміраць за Маскву іў абароне антынароднага рэжыму. Але ўвыпадку захопу нашай краіны Масквой ізьдзяйсьненьня акупантамі зьверстваўі злачынстваў, тыповых для практыкі“русского мира”, беларусы набудуцьматывацыю для дзеяньняў супрацьзахопнікаў. Вельмі важна пазьбегнуць гэтай трагедыі, не дапусьціць захопурадзімы маскоўскай ардой. Для гэтагапавінна мацавацца нацыянальнаясалідарнасьць нашага грамадзтва.Імпэрскі вораг павінен ведаць, штомільёны беларусаў не дапусьцяць ягонагапанаваньня на сваёй зямлі.
Сойм абмеркаваў і прыняў Заяву “ВызваліцьНадзею Саўчанку!” (публікуецца).
Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.
Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”
13 сакавіка2016 г.